|
30 ГОД ШЧУРРЭАЛІЗМУ Віншую, шаноўныя чытачы! “Невідочнае места” зноў зрабілася відочным пасьля некалькіх месяцаў вымушанага тэхнічнага дыстанцыяваньня. Апрача як зь ягоным уваскрасеньнем, заадно віншую вас з усімі сьнежаньскімі сьвятамі: 4-мі ўгодкамі “НМ”, 30-годзьдзем шчуррэалізму, 60-годзьдзем Алеся Разанава, а таксама з Калядамі і Новым годам (а ўцекачоў—з уступленьнем у Шэнген). Мінулы год быў адметны для мяне перадусім фэстывалем у Брно і асабістым знаёмствам з Прылуцкім, Сінам ды ледзь не з усёй сучаснай плеядай маладых беларускіх геніяў, выхадам польскамоўнай “Antologii mlodej poezii bialoruskej”, зьяўленьнем (і шматпакутнымі бадзяньнямі па нэце) берасьцейскага “Літражу”, публікацыяй у часопісе чэскіх сюррэалістаў “Аналогон”, часопісе “Pobocza”... і г.д. Аднак гэты нумар “НМ” ёсьць ня толькі гадавой справаздачай, але прыносіць вам самае лепшае з ужо правераных гісторыяй шчуррэалізму тэкстаў. Апрача таго, у спэцхране дадаліся новае аўдыё і сэкцыя “Відэа”. Зычу вам сьвяточнага настрою! Макс Шчур
© НМ, 2007 |