Макс Шчур

 

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА

беларускі раман

 

 

Ад аўтара:


Прайшло два гады з часу дапісаньня раману і амаль паўтары—ад часу ягонага ўганараваньня прэміяй Юхнаўца. За гэты час ніякай асаблівай цікавасьці ні да мяне, ні да майго раману беларуская публіка ня выявіла—шчыры ім за гэта дзякуй. Прапановаў яго выдаць не было ні зь Беларусі, ні яшчэ адкуль—апрача прапановаў выдаць яго за свае грошы. Такіх грошай у мяне не было і няма, паколькі прэміяльныя 500 даляраў разыйшліся ўмомант: сваіх герояў я быў вымушаны проста зьесьці.

Карацей кажучы, я зразумеў, што раман мой ніхто ня выдасьць: беларуская літаратура ў мэтраполіі здольная толькі наракаць на “адсутнасьць раману”. Дый зьмест ягоны, баюся, прынёс бы патэнцыйным выдаўцам толькі праблемы—як што гэта раман андэрграўндавы, хай тады й існуе як андэрграўндная публікацыя.

Магчымым гэта сталася яшчэ таксама таму, што я ўжо не надаю гэтаму раману такой значнасьці й не настолькі атаясамляю сябе зь ім, як непасрэдна пасьля ягонага напісаньня. Дзіцятка падрасло (хаця гэта я, насамрэч, падрос)—цяпер час яго выпусьціць у сьвет. Зрэшты, я не належу да аўтараў, якія імкнуцца адразу ж апублікаваць усё, што б ні напісалі. З другога боку, я не пасьпеў яшчэ настолькі расчаравацца ў ім, каб палічыць яго зусім нявартым публікацыі.

Папярэджваю, што тэкст падаецца (ня)правапісам арыгіналу—у тым выглядзе, у якім ягоны электронны "рукапіс" быў дасланы на прэмію Юхнаўца. З пэдагагічных меркаваньняў я вырашыў дабраахвотна цэнзураваць у тэксьце раману пэўныя месцы, час на публікацыю якіх яшчэ проста не надыйшоў. Гэтым ягоны аб’ём скараціўся старонак на 20. Спадзяюся, што вы атрымаеце ад ягонага чытаньня тую ж асалоду, якую я атрымліваў, калі яго пісаў.

Усе несупадзеньні ўласных імёнаў з назвамі рэальных асобаў і месцаў ёсьць чыста ненаўмыснымі.

М.Шч.

Частка першая: Другарад (pdf)
Частка другая: Ноч (1) (pdf)
Частка другая: Ноч (2) (pdf)
Частка трэцяя: Выкід (pdf)

links:

Прэмія Юхнаўца

Радыё Свабода

"Беларус"

А.Антанян

Ю.Б.

© Макс Шчур, 2006

HA POCTAHI