Пасьля канцэрту гурта "Los Chicanos", прымеркаванага да ўгодкаў Чэ Гэвары. Менск, восень 1997. У той дзень левая палова групы на фотаздымку аддзеліцца і створыць гурт "The Непросекаемые".

Першапачатковы склад гурта "Паддашша"

Канчатковы склад гурта "Паддашша": трэці зьлева А.Ратэрдамскі

Падчас аднаго зь нешматлікіх студыйных запісаў

 

 

 

"ПАДДАШША" -

андэрграўндавы музычны праект


Гісторыя: У 1997 годзе ў студэнцкім інтэрнаце на Варвашэні 80 пад непасрэдным уплывам анархісцкай каманды “Los Chicanos” быў створаны гурт “The Непросекаемые”. Камэрныя запісы гурта хутка разыйшліся па інтэрнаце, дзе карысталіся вялікай папулярнасьцю. Неўзабаве гурт распаўся, а ў 1999 годзе адзін зь яго сяброў-заснавальнікаў вырашыў стварыць уласны праект пад назовам “Паддашша”. На працягу некалькіх дзён узьнік аб’ёмны рэпэртуар, а ўвосені таго ж году да гурта часова далучыліся Антон Тарас (пэркусія) і Катрын Шродэр (флейта), што зрабіла магчымымі першыя спробы студыйных запісаў (“У кіпцюрох Б.Г.У.”, “Гаўляйтар”). Аднак іхны вынік не здавальняе музыкаў, і гурт распадаецца зноўку. У 2006 годзе адбываецца віртуальны камбэк гурта, плён якога мы і прапануем Вашай увазе. Абнародваньнем сваіх саматужных архіўных запісаў гурт урачыста спыняе сваё 7-гадовае (не)існаваньне, цягам якога ён застаўся верны традыцыям пакаёвага гуку і андэрграўндавай эстэтыкі, за што загадзя прыносіць слухачам свае прабачэньні.

Уплывы: “Народны альбом”, Б.Г. (раньні), Los Chicanos, Умка, Pixies, Manu Chao... і многія іншыя.

Дыскаграфія:

Ноч у опера

Яны не змагаліся за радзіму
Магутны Джа (Н.Сакалоўскі/Н.Арсеньнева)
Хто табе не дае
Нетутэйшы блюз (featuring Martin Stulajter—solo)
Сьвяты, неўміручы, няўлоўны, нябачны
Ваяўнічая (прысьвячаецца “Чырвонаму жонду”)
Ой, стары Талаш
Хрысьціянія
У кіпцюрох Б.Г.У. (у студыі)
Гаўляйтар (у студыі)

Мілагучны аблом

Абуджальная
Калыханка
Бяздомны Пятро
Экстрэміст
Вандроўнік Драздовіч
Песьня пра зубра
Электрацягнік
Краіна нешчасьлівага маленства
Цывілізацыя
Аксамітная рэвалюцыя


Для тых хто ня сьпіць

Выбары мана (савецкая народная/А.Ратэрдамскі)
Дзе генерацыя?
Ёлупень (памяці ахвяраў трагедыі на Нямізе)
Ваўкалака
Банананай
Ананімны блюз (“The Непросекаемые”/А.Ратэрдамскі)
Алена й Сымон
Чорныя робаты
Чорны хлопчык
Сустрэнемся пасьля 11
Вецер неадтуль
(Разь)вітаньне з радзімай

Усе песьні, апроч азначаных:

музыка—“Паддашша”, словы—Аргазм Ратэрдамскі

© "Паддашша", 2006