Красавік
2006
Праз
доўгія гады зноў зьявілася адчуваньне, што ў Беларусі адбываецца рэвалюцыя.
Калі (пакуль яшчэ) не палітычная, дык прынамсі—мэнтальная. Глядзі на
гэты конт: нататкі
Графамана, артыкул
М.Шчура.
19
сакавіка 2006
Хроніка
падзеяў у Менску - тут.
Люты-сакавік
2006
Арабскі
сьвет захлынула хваля пратэстаў супраць карыкатураў прарока Мухамада.
(гл. камэнтар
Графамана). Пачало вяшчаньне "Эўрапейскае радыё для Беларусі".
У гааскім астрозе памёр былы югаслаўскі дыктатар Слабадан Мілошавіч.
На францускіх унівэрсітэтах адбылася масавая “гістарычная рэканструкцыя”
падзеяў траўня 1968 году, гэтым разам—з больш празаічнай прычыны, а
менавіта—закону, які ўводзіць для маладых спэцыялістаў бяз практыкі
нешта накшталт беларускай “кантрактнай сістэмы”. Беларусь у сувязі з
прэзыдэнцкімі выбарамі ахапіла найвялікшая за апошнія гады хваля палітычнай
актыўнасьці (зь
дзёньніку Графамана, артыкул
М.Шчура).
Сьнежань
2005
Шаноўныя
чытачы “Невідочнага места”!
Пасьля
году вымушанага маўчаньня, выкліканага тэхнічнымі й іншымі праблемамі,
наш сайт вяртаецца да жыцьця. (Спадзяемся, што за гэты час вы пасьпелі
па ім засумаваць!) Скіраванасьць сайту—пераклады, літаратура, мастацтва,
крытычная думка—застаецца той самай, хіба што можа зьменіцца ягоная
палітыка: акцэнт будзе зроблены не на рэгулярнасьць абнаўленьня, а перадусім
на каштоўнасьць публікаваных матэрыялаў. Калі гэткіх матэрыялаў у аўтарскай
скарбонцы будзе недастаткова, сайту прыйдзецца зноўку на нейкі час адмоўчацца,
за што папярэдне просім у вас прабачэньня.
Новы
нумар прысьвечаны нашаму ўлюбёнцу Ладыславу Кліме, наступны, хутчэй
за ўсё, будзе тычыцца Борхэса. Наогул, за апошні год назьбіралася крыху
матэрыялу, чыя якасьць, спадзяваймася, вас не расчаруе. Прыемнага азнаямленьня!
Рада
цэнзараў “НМ”
НАВІНАТАР
2003-2004