Францішак
Гелнэр (1881-1914)
ПРЫВІТАНЬНЕ
РОДНАМУ КРАЮ і іншыя вершы
Бязьдзейнасьцю
сваёй я ўсьмерць заеты,
Ды працаўнік зь мяне абы які.
Каб мог, усе павіннасьці б і мэты
Падраў без шкадаваньня на шматкі.
Ды
пачынаць спачатку—ці ня дурасьць,
Калі на ўсім бязьвер’е, як кляйно?
Здаецца, не пасьпею я руку ўзьняць,
Як цягне яе долу ўсё адно.
Упэўнены:
калі б я быў кабетай,
Пляўкам людзей падставіў бы я твар
І зь дзёрзкім сьмехам ды крысом узьдзетым
Цела б панёс на продаж, як тавар.