|
"НЕВІДОЧНАЕ МЕСТА" ЗНОЎ НАВІДАВОКУ! Паважаны чытач, ляйтматывам гэтага выпуску “Невідочнага места” ёсьць ідэя спэктаклю—спадчына францускага філёзафа-сытуацыяніста Гі Дэбора, якому прысьвечаны артыкулы Вацлава Белаградзкага і Бэртрана Шміта. Таксама эсэ Ўладзіміра Мацуры “Канец” аб сувязі чэскага адраджэньня і эўрапейскага дэкадансу разглядае клясычны “спэктакулярны” пэрыяд разьвіцьця маладой культуры ў 19-м стагодзьдзі. Зь вершаў прэзэнтуем побач зь перакладамі зь неўміручага Робэрта Фроста сучасных паэтаў—гішпанца Антоньё Колінаса і чэха Францішка Дрые. Да сёлетніх двайных угодкаў Ладыслава Клімы (130 гадавіны з дня нараджэньня і 80-х угодкаў сьмерці) публікуем разьсяглую падборку ягоных афарызмаў. У жанрах эсэ, паэзіі і прозы прадстаўлены гаспадар сайту, ваш Макс Шчур P.S. Не прамінеце ўвагай кліп “Паддашша” на песьню “Аксамітная рэвалюцыя” з удзелам усіх зорак белліту, якіх я меў шчасьце наздымаць у Брно. Яшчэ раз дзякую Марыйцы Мартысевіч за ейны артыкул пра маю кнігу “Раньні збор” на сайце “Свабоды” ў праграме “Дом літаратара”.
© НМ, 2008 |