(Тэкст
узьнік як спантанная рэакцыя на абвяшчэньне радыё “Свабода” конкурсу
да 90-годзьдзя БНР, браць удзелу ў якім, аднак, у аўтара намеру
не было. Прыхільныя водгукі сяброў і знаёмых ёсьць адзінай падставай
для цяперашняй публікацыі гэтага цалкам немастацкага тэксту.)
Радыё Свабодная
Крывія, Магілёў, 1 студзеня
Сёньня роўна ў
00 гадзін па менскім часе адміністрацыя расейскіх газапампавальных станцый
па ўсёй мяжы зь Беларусьсю выканала загад свайго кіраўніцтва і адключыла
газ нашай краіне. Такім чынам, сьвяткаваньне Новага году, у якім мы
рыхтуемся адзначыць 90-я ўгодкі заснаваньня нашай Беларускай Народнай
Рэспублікі, атрымалася не такім радасным, як меркавалася.
Відавочна, што
кіраўнікі Расейскай Фэдэрацыі скарысталі апошні шанец спагнаць зь Беларусі
грошы за газ, якія наш урад нібыта завінаваціўся ёй зь мінулага году.
Як вядома, рашэньнем прэзыдэнта Беларусь адтэрмінавала выплаты запазычанасьці
Расеі ў сувязі зь вялікімі выдаткамі на дабудову Чарнаморска-Батлыйскага
нафтагазавага калектару, якая на беларускім участку трасы цягнецца ўжо
сямнаццаты год.
У навагоднім віншаваньні
грамадзянам Беларусі прэзыдэнт рэспублікі Зянон Пазьняк заклікаў усіх
беларусаў не паддавацца паніцы і назапашваць дровы на рэшту зімы. “Мы
пачалі будаваць калектар, і мы яго дабудуем”, сказаў Пазьняк, “як бы
камусьці ні хацелася нам у гэтым перашкодзіць. Вядома, каму выгадна
перакрыць нам газ і сапсаваць нам сьвята. Менавіта ў гэты год, год нашай
перамогі над бальшавіцкай Расеяй, Масква і яе марыянэткі ў Смаленску
вырашылі зноў паспрабаваць перакрыць нам кісларод, то бок, газ. Але
нічога ў іх ня выйдзе. І хаця беларуска-расейская вайна працягваецца,
Беларусь заўсёды выходзіла, выходзіць і выйдзе зь яе пераможцай. Жыве
Беларусь!”
Радзіва Белая
Русь, Смаленск, 1 январа
Пад аглушыцельные
залпы феерверка севодня ў сталіцы нашава аўтаномнава рэгіона горадзе-герое
Смаленске людзі на уліцах встрачалі прыход Новава 2008 года і празднавалі
89-леціе правазглашэнія ў этам жа горадзе едзінственнава в історыі рэальна
незавісімава беларускава гасударства—БССР, каторую сіводня мы расшыфровываем
как Беларускі Суверэнны Самастаяцельны Рэгіон, а тагда ешчо эта была
Беларуская Савецкая Сацыалісцічаская Распубліка. Ешчо савсем нядавна
ана распрасціралась ат Смаленска на вастоке да Беластока на западзе,
но была загублена так называемым “вазраждзеніем БНР в граніцах 1918
года”, а в рэальнасі—прэдацельскім аттаржэніем западнабеларусскіх церыторый
ат істарычаскава ядра беларусскай гасударственнасці, Смаленска, в 1989
гаду.
Радасці нашых граждан
не была прадзела, кагда ім саабшчылі, што па случаю праздніка правіцельства
в Маскве прыняла рашэніе падняць ім зарплаты і знізіць цэны на бензін
і газ.
В навагоднем абрашчэніі
к сагражданам генерал-губернатар БССР Александар Грыгор’евіч Лукашэнка
ешчо раз падчэркнул, што пуць развіція Белай Расіі неразрывна звязан
з Велікай Расіей. “Пасматрыце, што тварыцца на запад ад нас”, сказал
он. “Нішчэта, холад, бізрабоціца. Дажэ Еврапейскій саюз і тот распадаецца.
Не гавара ужэ а такіх смешных гасударственных фарміраваніях і істарычэскіх
атавізмах, как БНР. Пусць ані там дзелают, што хацят, пусць строят свой
калектар ад слова калека—пасмотрым, чэм ані будут ево напалняць. Разьве
что сваім собственным газам. І гдзе ані ачуцілісь в 00 часов? Да в этам
самам 00. Пусць размешчают на сваей церыторыі амерыканскіе ракеты—у
нас тожэ есьць чэм атвеціць. В саюзе с Расіяй абаронаспасобнасьць нашава
края высака как нікагда. Нам незачэм адступаць—за намі Масква”. І закончыл
традзіцыонна: “За Белую Русь!”
Радыё Свабодная
Крывія, Магілёў, 15 студзеня
Дыпляматычны канфлікт,
які ўзьнік на мінулым тыдні паміж БНР і Расейскай Фэдэрацыяй, працягваецца.
Сёньня зь Беларусі былі высланыя тры супрацоўнікі расейскай амбасады,
якіх абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Расеі, празэлітызьме, а таксама
ў распаўсюдзе парнаграфічнай прадукцыі з мэтай разбэшчваньня беларускай
моладзі. Супрацоўнікам беларускага Камітэту па Дэфэнзіве Бацькаўшчыны
(КДБ) удалося наздымаць схаванай камэрай сэксуальныя оргіі расейскіх
дыпляматаў, у якія яны ўцягвалі непаўналетніх беларусаў і беларусак.
На жаль, радыйны фармат не дазваляе нам паказаць іх вам, а паколькі
апісаньню яны не паддаюцца, то вам прыйдзецца верыць нам на слова. Частку
маладых людзей спрабавалі нават перацягнуць у праваслаўе, патаемна распаўсюджваючы
сярод іх Біблію Скарыны на мове арыгіналу, што, як вядома, зьяўляецца
ў нашай уніяцкай дзяржаве крымінальным злачынствам. Зразумела, што афіцыйныя
прадстаўнікі Расеі і БССР ніколі не прызнаюць сваёй датычнасьці да гэтага
ценевага боку дзейнасьці сваіх дыпляматаў, але калі знойдзеныя ў іх
пры ператрусе прэзэрватывы (дарэчы, таксама забароненыя ў Беларусі)
ды яшчэ з выявай генэрал-губэрнатара Лукашэнкі—ня доказ, то што тады?
Радзіва Белая
Русь, Смаленск, 15 январа
Дзепартамент междубеларускіх
атнашэній пры адміністрацыі генерал-губэрнатара БССР заявіл рашыцельный
працест в связі с выдварэніем із БНР трох граждан Рассійскай Федзерацыі.
“Эта правакацыя была направлена на дзіскрэдзітацыю образа Велікай Рассіі
в глазах нашых беларускіх сабрацьев па ту сторану граніцы. Все якабы
дакументальные кадры, іспользаванные в мацерыяле мінскава Очэнь Нуднава
Тэлевідзенія, являюцца фальшывкай, снятай в адной із мнагачысленных
падпольных парнаграфічаскіх студзій в БНР. Мы ня можам аставіць без
атвета эту папытку западнай прапаганды ісказіць образ нашых дзіпламатав
за рубежом. Паэтаму консульства БНР в Смаленске і Бранске с севодняшнева
дня закрываюцца, а пасол БНР в Маскве в бліжайшее врэмя будзет атозван
в Мінск для кансультацый”, гаварыцца в заявленіі.
Радыё Свабодная
Крывія, Магілёў, 22 студзеня
За няпоўныя тры
месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на сымбалічным месцы, Крапівенскім
полі пад Воршай, адбылася сустрэча кіраўнікоў краінаў—былых сяброў Вялікага
княства Літоўскага. Прэзыдэнты Беларусі, Літвы, Украіны, Крымскай татарскай
рэспублікі, Барысаўскага Гэбрайскага аўтаномнага округу і Яцьвяскай
дзяржавы абмеркавалі пэрспэктывы свайго магчымага супрацоўніцтва напярэдадні
выхаду Літвы і Ўкраіны з Эўразьвязу.
У сваім выступе
на Крапівенскім полі прэзыдэнт Беларусі Зянон Пазьняк, які ініцыяваў
сустрэчу, адзначыў, што ніколі ня верыў у ідэі аб’яднанай Эўропы, сацыяльнай
дзяржавы і лібэральнай дэмакратыі. “Мы павінны аднавіць ВКЛ у выглядзе
фэдэратыўнага суб’екта зь некалькімі сталіцамі—у Вільні, Наваградку
і Барысаве. Няхай у Вільні месьціцца Парлямэнт, у Наваградку—урад, а
ў Барысаве—Вярхоўны суд”, сказаў прэзыдэнт. “Пасьля гэтага нашай задачай
нумар адзін зьяўляецца перацягнуць на свой бок Польшчу і пераканаць
яе выйсьці з Эўразьвязу, дзе зь ёю традыцыйна ніхто ня лічыцца. Тады
мы здолеем аднавіць гістарычную справядлівасьць—Вунію Кароны і Княства—і
паставіць на калені Маскву, як у 1612 годзе”. Ягоная прапанова была
сустрэтая з натхненьнем. Пасьля гэтага прэзыдэнт Беларусі прапанаваў
усім удзельнікам саміту паехаць заўтра ў сваю рэзыдэнцыю ў Віскулі і
працягнуць там абмеркаваньне будучага геапалітычна-эканамічнага хаўрусу,
а таксама пытаньня выдачы Беларусі чарговага льготнага крэдыту ў памеры
2 мільярдаў даляраў на дабудову Балтыйска-Чарнаморскага калектару, 2
мільярдаў на выплату газавага доўгу Расеі і яшчэ 3 мільярдаў на сьвяткаваньне
90-х угодкаў БНР.
Тым часам камісар
Эўразьвязу па міжнародных дачыненьнях Бэніта Мусаліні-Вальднэр выступіла
супраць прысутнасьці на Крапівенскай сустрэчы прадстаўнікоў Літвы, Украіны
і Польшчы, назваўшы гэтую сустрэчу “спробай умяшаньня ва ўнутраныя справы
Эўразьвязу з боку Беларусі”. Беларускае МЗС у адмысловай заяве адрынула
гэтыя бязглуздыя абвінавачаньні і назвала заяву Б.Мусаліні-Вальднэр
“праявай тыповае для ейнага ўзросту жаночай нэрвовасьці”. “Ніякія забароны
з Брусэлю ня здольныя задушыць памкненьне братніх народаў Польшчы, Літвы
і Ўкраіны да самавызначэньня”, гаворыцца ў заяве.
Радзіва Белая
Русь, Смаленск, 22 январа
Севодня генерал-губернатар
БССР Александар Грыгор’евіч Лукашэнка был афіцыальна зарэгістрыраван
кандыдатам в прэзідзенты Рассійскай Федзерацыі на градушчых дасрочных
выбарах в марце этава года. За выдвіжэніе ево кандзідатуры была собрана
два міліона подпісей. За беларусскава кандзідата на крэмлёвскам стале
сабіралі подпісі в аснавном камуністы, атставные ваенные, учыцеля, творчэская
інцелігенцыя, прычом не толька в севера-западных абласьцях Рассіі, гдзе
ево харашо знают, но і па всей стране. Рэйцінг нашава смаленскава кандзідата,
па данным апросав незавісімых агентур, неабыкнавенна высок: еслі бы
выбары былі севодня, за нево прагаласавалі бы 76% расіян. Такая сімпація
вызвана неабычайнай твёрдасьцью Александра Грыгор’евіча в зашчыце інцірэсав
трудзяшчыхся і русскаязычных на всём постсавецкам прастранстве.
Палучыв удаставерэніе
кандзідата, Александар Лукашэнка, между протчым, сказал: “В случае маево
ізбранія прэзідзентам Расіі мы падымем вапрос аб вазврашчэніі нам ісконна
беларусскіх зямель, в частнасці, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.
За це 19 лет, что ані прынадлежат БНР, ані праврацілісь пракцічэскі
в пустыню, в эканамічэскі атсталый рэгіон, в церыторыю, напічканую ваеннымі
базамі. Мне больна эта гаварыць, но эта жэ мая родзіна. Я жэ там радзілся,
вы панімаеце? А ані мне дажэ візу туда не дают. Гаварат, пэрсона нон
грата. Ва врэмя чарнобыльскай катастрофы эці землі прынялі на сібя самый
цяжолый удар, каторый шол на Маскву, і мы не далжны этава забываць.
А ва что правраціл этат рэгіон Пазняк? Он жа мне лічна атамсціць хацел,
вы жэ панімаеце. Атселеніе, перэселеніе... Зачэм атселеніе? Что там,
бульба не расцёт? Капуста не расцёт? Всё там есьць, чыстае, кушаць можна.
А мы туда прыдзём—мы калхозы і савхозы васстановім. І в первую очарадзь—савхоз
Гарадзец”, паабешчал А.Г.Лукашэнка.
В то жа врэмя камісар
Еврасаюза Бініта Мусаліні-Вальднер паздравіла А.Г.Лукашэнка з выдвіжэніем
в кандзідаты на прэзідзента Расіі і высказала надзежду, что выбары прайдут
в саатветствіі з дземакрацічаскімі працадурамі. “Расія далжна стаць
прымерам для БНР, в атнашэніі дземакрацічнасьці будушчых прэзідзенцкіх
выбарав в каторай у Еврасаюза есьць бальшые самненія”, сказала евракамісарша.
Радыё Свабодная
Крывія, Магілёў, 7 лютага
Перанос помніку
беларускім савецкім партызанам часоў Другой усясьветнай вайны з цэнтру
Менску на Ўсходнія могілкі ў чарговы раз выклікала неадэкватныя і гістэрычныя
рэакцыі марыянэтачнага кіраўніцтва БССР. Генэрал-губэрнатар Лукашэнка
заявіў, што гэта ёсьць “варожым жэстам у дачыненьні да БССР, а таксама
зьнявагай памяці ўсіх загіблых за вызваленьне нашай вялікай гістарычнай
радзімы ад фашысцкай погані”. Ён назваў сучаснае кіраўніцтва БНР “нашчадкамі
калябарантаў” і паабяцаў з падтрымкай Расеі і Эўразьвязу ўзьняць пытаньне
аб выключэньні БНР з ААН.
Тым часам у самім
Менску адбылася справакаваная расейскімі спэцслужбамі маніфэстацыя невялічкай
кучкі нацыянальна несьвядомых манкуртаў, левых радыкалаў і агентаў Крамля.
Службам аховы грамадзкага парадку ўдалося нэўтралізаваць найбольш актыўных
зачыншчыкаў забурэньняў і канваяваць іх у прыёмнік-разьмеркавальнік
на вуліцы Акрэсьціна. У сутычках ніхто не пацярпеў, акрамя дваццаці
менскіх паліцыянтаў. Шкоды ад хуліганскіх дзеяньняў асацыяльных элемэнтаў
дасягнулі сумы 2 мільярдаў талераў.
Радзіва Белая
Русь, Смаленск, 7 феўраля
Севодня в Мінске
была жэстока падавлена гераічэская папытка атчаянных барцов за вассаедзіненіе
беларускава народа памішаць дземанціраванію памятніка беларусскім парцізанам
врэмён Велікай Ацечэственнай вайны в цэнтрэ горада. Мірная дземанстрацыя,
на каторую сабралісь окала пяці тысяч чалавек, не пабаявшыхся кованых
сапог пазняковскіх жандармав, была разогнана с помашч’ю вадамётав і
пулямётав з разінавымі пулямі. Ва врэмя дземанстрацыі былі ізбіты карэспандзенты
зарубежных срэдств масавай інфармацыі, в том чысле расійскіх і ісцінна
беларусскіх, такіх как смаленская “Звезда” і бранская “Рассійская Беларуссія”.
Правакатары із радов фашыствуюшчых малодчыкав із парціі “Беларускі нацыянальны
альянс” нанеслі ушчэрб інфраструктурэ горада, разбів в том чысле вітрыны
тарговава прэдставіцельства БССР в БНР. В то врэмя как зачыншчыкі беспарадкав
асталісь на свабодзе, нескалька соцен мірных дземанстрантав была арэстована
і сейчас находзіцца в акрэсцінскіх засценках рэжыма.
Генерал-губернатар
Беларускава рэгіона і кандыдат на пост прэзідзента Рассіі Александар
Грыгор’евіч Лукашэнка выступіл с рэзкім асуждзеніем дзействій беларускіх
власцей і прызвал іх немедленна адпусціць всех паліцічэскіх заключонных,
в том чысле і первава сікратара Парціі камуністав Беларускай Сергея
Калякіна, каторый ужэ пятый год находзіцца в цюрме якабы за хуліганства
і арганізацыю массавых беспарадкав ва врэмя паследніх выбарав на пост
прэзідзента БНР. Такжэ он прывлёк вніманіе к сісцемацічэскім нарушэніям
ізбірацельных, нацыанальных і прэждзе всево языкавых прав белых росав
в БНР. К ево абрашчэнію прысаедзенілісь такіе вліяцельные міждународные
арганізацыі, как Савет ООН па правам чалавека і “Міждународная амнісція”.
Радыё Свабодная Крывія, Магілёў, 10 лютага
Сёньня ў Менску
на адкрыцьці чарговага помніка вялікаму герою Бацькаўшчыны, змагару
з фашызмам і камунізмам генэралу Булаку-Балаховічу, прымеркаваным да
ўгодкаў ягонага нараджэньня, выступіў прэзыдэнт БНР Зянон Станіслававіч
Пазьняк.
“Дарагія суайчыньнікі!
Беларусы!”, сказаў ён. “У гэты дзень мы згадваем вялікага сына Беларусі,
абаронцу і ўмацавальніка нашай Беларускай Народнай Рэспублікі, генэрала
Булака-Балаховіча. На працягу дваццаці гадоў, з 1921-га, году перамогі
Слуцкага паўстаньня, па 1941-ы, год акупацыі гітлераўскімі і савецкімі
войскамі, ён кіраваў нашай краінай, і гэтыя гады належаць, бадай, да
самых сьветлых пэрыядаў нашай гісторыі. Паводле росквіту нашай дзяржавы
эпоху Балаховіча можна параўнаць хіба толькі з часамі ўлады Ўсяслава
Чарадзея альбо Вітаўта Вялікага. Бурнае разьвіцьцё прыватнага бізнэсу,
тэрытарыяльныя адваёвы Беластоку на захадзе і Магілёву на ўсходзе, уратаваньне
нашай краіны ад камуністычнай чумы ў страшныя 30-я гады—усё гэта ягоныя
бясспрэчныя заслугі. Гэтыя зьдзяйсьненьні каштавалі яму вялікіх высілкаў,
а нашаму народу—вялікіх ахвяраў. Аднак нашыя з вамі дзяды і бацькі нават
у часіны самых суворых выпрабаваньняў ні на момант не засумняваліся
ў здольнасьцях свайго любімага правадыра.
І сёньня многія
кажуць, што абмежаваньне свабоды слова й аб’яднаньняў у дзяржаўных інтарэсах,
узьяднаньне дзяржавы з уніяцкай царквой і іншыя прынятыя намі захады
ёсьць залішне вялікімі ахвярамі за нашу нацыянальную незалежнасьць і
эканамічную стабільнасьць. Тыя, хто гэта кажа—гэта, безумоўна, ворагі
беларусаў і Беларусі, якія не жадаюць нашай краіне нічога добрага і
дзейнічаюць паводле падказкі з Масквы.
На жаль, Булаку-Балаховічу
было не наканавана дабудаваць сваю ідэальную Беларусь. Перад пагрозай
фашысцкай агрэсіі ён не пайшоў на кампраміс, не ўступіў у хаўрус ні
з Польшчай, ні з Расеяй. У першыя ж дні нямецкай акупацыі Беларусі ён
дабраахвотна адмовіўся ад сваёй пасады пажыцьцёвага дыктатара і эміграваў
у Лёндан, адкуль кіраваў дэмакратычным партызанскім рухам на Беларусі.
Ягоная сьмерць ад рук камуністычных агентаў у лютым 1944 году, распрацаваная
ў Смаленску і ўхваленая ў Маскве, застанецца на сумленьні нашых усходніх
нібыта братоў. Якія яны нам браты? Мы зь імі ваявалі, ваюем і будзем
ваяваць. Беларуска-расейская вайна працягваецца. Лепшым прыкладам гэтага
зьяўляецца нядаўняе адключэньне газу нашай краіне, непрыкрыты і бессаромны
палітычны і навукова-тэхнічны шпіянаж, а таксама спробы справакаваць
парушэньні грамадзкага парадку ў нашай сталіцы. Прыклад Булака-Булаховіча
сьведчыць: перад пагрозай разбурэньня дзяржавы народ павінен толькі
мацней зьяднацца вакол свайго правадыра і перадаверыць яму пэўную частку
сваіх правоў і свабодаў. Памятайце, што напярэдадні ў нас чацьвёртыя
па ліку дэмакратычныя прэзыдэнцкія выбары ў найноўшай гісторыі БНР.
Толькі ад вас залежыць, ці застанецца наша Бацькаўшчына такой сама незалежнай
і моцнай, як дагэтуль, ці ўладу ў ёй захопяць прамаскоўскія і антыбеларускія
сілы”.
Радзіва Белая Русь, Смаленск, 10 феўраля
Ініціаціва “Астанавіце
разрушэніе Гродна” правела севодня в этам абласном цэнтрэ Беларусіі,
некагда ісконна русскам губернскам горадзе, несанкцыаніраваный пікет.
Участнікі акцыі расцянулі плакаты “Свабоду Калякіну!”, “Сахранім архіцектурнае
наследзіе прошлава!”, “Дзіктатурэ капец!”, “Гдзе Гайдукевіч?” і другіе.
Ані выступают за астанавленіе рэставрацыонных работ на церыторыі істарычаскава
рабочава раёна Гродна, Дзевятовкі, каторый нынешніе власці пытаюцца
прэвраціць в якабы прэсціжный спальный раён для багатых буржуев і турыстав
с Запада. На месце элегантнай панельнай застройкі савецкіх врэмён вазнікнут
адзінакавые безвкусные асабнякі в сціле прэдпрынімацельскава неабарока.
Вмесце с эцім власці планіруют разрушэніе рада царквей русскава праваславнава
сціля са втарой палавіны 19 сталеція. Проців эціх варварскіх планав
і выступает абшчэственная ініціаціва “Астанавіце разрушэніе Гродна”,
членамі каторай является в аснавном абыкнавенная маладзёж із ужэ упамянутава
рабочава раёна, а такжэ веруюшчые праваславных прыходав Гродна, непрысаедзінівшыеся
к уніатам і сахранівшые вернасць Масковскаму патрыархату.
Севодняшняя акцыя
прашла в самам цэнтрэ горада пад носам у местнай паліцыі. Прадалжалась
ана цэлых 15 мінут, после чэво её участнікі былі задзержаны байцамі
спэцназа. Был саставлен пратакол а задзержаніі на аснаваніі таво, что
маладые акцівісты публічна гаварылі на так называемай “трасянке” і аказывалі
сапрацівленіе. Кагда іх даставілі в атдзеленіе, аказалась, что все участнікі
акцыі—несавершэнналетніе і не могут несці атветственнасці за сваі дзействія.
Такім образам, маладзёж атдзелалась всево ліш лёгкім іспугам, тагда
как іх радзіцелі скарэе всево заплацят высокіе штрафы ілі жэ астануцца
без работы. Інова ісхода публічнава працеста проців паліцікі власцей
в саврэменнай БНР прадставіць невазможна.
Радыё Свабодная Крывія, Магілёў, 20 лютага
Бурныя сьвяткаваньні
выпакутаванай перамогі хакейнай каманды БССР у таварыскім матчы з камандай
БНР ператварыліся сёньня ў Віцебску ў сапраўдную оргію хуліганства і
беззаконьня. Дзеяньні БССР-аўскіх малойчыкаў, якія пад выглядам хакейных
фанатаў прыехалі ў Віцебск, мелі той жа пазнавальны почырк, што і 7-га
лютага ў Менску. Фармальнай прычынай для дэбашырства некалькіх соцень
агалцелых “роўдзі” сталася нібыта адсутнасьць у беларускіх крамах расейскай
гарэлкі, эмбарга на імпарт якой было ўведзена ўрадам і прэзыдэнтам 15
гадоў таму. Уся гарэлка, якую нахабныя фанаты імкнуліся правезьці празь
беларуска-беларускую мяжу, была на месцы канфіскаваная разам са зброяй
і чырвона-зялёнай камуністычнай сымболікай, забароненай у БНР. У заежджых
гастралёраў не засталося, такім чынам, іншай магчымасьці, як толькі
піць адэкалён, ацэтон і лёгкае паўпрацэнтнае піва вытворчасьці Рэчыцкага
піўзаводу. Падагрэтыя гэтымі напоямі і выпадковым посьпехам сваіх спартоўцаў,
вандалы пачалі руйнаваць трыбуны Лядовага палацу спорту ў Віцебску,
пабудаванага на месцы колішняга амфітэатру, дзе ў камуністычныя часы
рэгулярна праходзіў адыёзны “Славянскі базар”. Аднак іхныя дзеяньні
не засталіся без адказу. Некалькі тысячаў шчырых беларускіх патрыётаў
з шэрагаў хакейных заўзятараў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і бэйсбольнымі
бітамі ўзялі справядлівасьць у свае рукі. У выніку ўтаймаваньня БССР-аўскіх
хуліганаў двое чалавек былі забітыя і каля трыццаці паранена. Тоеснасьць
забітых высьвятляецца.
Генэрал-губэрнатар
так званага Беларускага Сувэрэннага Самастойнага Рэгіёну Лукашэнка скарыстаў
гэты інцыдэнт для прывядзеньня ў поўную баявую гатоўнасьць узброеных
аддзелаў сваёй Паўночна-заходняй краёвай абароны ўдоўж мяжы з БНР. У
адказ пазачарговым указам прэзыдэнта БНР Зянона Пазьняка мабілізавана
некалькі элітных дэсантных і танкавых дывізій беларускага войска. “Мы
не дазволім агрэсарам з усходу правакаваць нас і ставіць пад пагрозу
мірнае існаваньне нашай краіны напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў”, заявіў
прэзыдэнт.
Радзіва Белая
Русь, Смаленск, 20 феўраля
Так называемая
Беларусская “народная” распубліка в ачарадной раз паказала сваё ісціннае
ліцо. Не в састаяніі абуздаць нервы после сакрушыцельнава паражэнія
ат нашай хакейнай каманды са шчотам 10:0 в Віцебске, агалцелые нацыаналісты
і русафобы далі волю сваім негацівным эмоцыям. Какіе толька лозунгі,
аскарбленія і ругацельства не звучалі із іх уст на адрас Рассіі, её
прэзідзента, а также нашева автаномнава Рэгіона і ево бессменнава рукавадзіцеля!
Працыціруем толька некатарые, самые безабідные із ніх: “Чэмадан, вакзал,
Рассія!”, “Смерць аккупантам!”, “Верніце Смаленск і Бранск на істарычэскую
родзіну!”, “Пазняк, мы с табой!”, “Лукашэнка—масковскій халуй!”. Кагда
фантазія разгарачонных сваім нізкаградусным Рэчыцкім півам нацыаналістав
аканчацельна ісчэрпалась, в ход пашлі кулакі. Нада лі гаварыць, што
несматра на мнагаразавае чысленнае прэвасходства у ніх не палучылась
запугаць нашых балельшчыкав, каторые гатовілісь мірна адпразднаваць
заслужэнную пабеду. В неравнай патасовке с БНР-авскімі баевікамі нашы
рэбята паказалі, что значыт жэлезный кулак ісцінна беларусскава рабочэва
класса. В справацыраваннай фашыствуюшчымі хуліганамі драке былі смерцельна
ранены двое жыцелей Смаленска. В этай связі генерал-губернатар і главнакамандуюшчы
беларусскімі пацешнымі палкамі Александар Грыгор’евіч Лукашэнка прызвал
всех белых і проста росав к павышэннай бдзіцельнасці. “Мы не дадзім
нікаму пасягаць на жызні і здаров’е нашых граждан, на нашы гасударственные
граніцы і цэннасці, какая бы мошчная імпэрыалісцічаская сіла за нім
ні стаяла”, сказал главнакамандуюшчы.
Радыё Свабодная
Крывія, Магілёў, 23 лютага
У атмасфэры ўзвышанай
баявой гатоўнасьці і палітычнага напружаньня на мяжы з Расеяй прайшло
ў Менску сьвяткаваньне 64-х угодкаў фармаваньня Беларускай краёвай абароны.
Парад аддзелаў
нацыянальнай гвардыі, якія непасрэдна з плошчы Незалежнасьці выправіліся
ў зону пакуль яшчэ толькі лятэнтнага канфлікту, прымаў Вярхоўны гетман
Беларускага войска Зянон Пазьняк. Ён зьвярнуўся да ўдзельнікаў параду,
ваяроў тэрміновай службы і прафэсіяналаў, з наступнай прамовай: “Дзецюкі!
Змагары за Бацькаўшчыну! Віншую вас з вашым прафэсійным сьвятам! Сёньня
як ніколі нашая дзяржава адчувае патрэбу ў вашай сіле, мужнасьці і вытрымцы!
Мы перажываем цяжкія часы, калі ворагі зноў пагражаюць незалежнасьці
нашай краіны з Захаду і Ўсходу. На ўсходзе нас зноўку спрабуюць уцягнуць
у арбіту расейскага эканамічнага і палітычнага ўплыву, адабраць у нас
такімі нэрвамі і потам вернутую 19 гадоў таму незалежнасьць. На захадзе
чуюцца зайздросныя галасы, якія спрабуюць крытыкаваць наш нацыянальна-дэмакратычны
рэжым і вядуць фальшывыя прамовы пра нейкія там парушэньні правоў чалавека
ў нашай краіне. Яны забываюцца, што яшчэ іхны вядомы палітык Чэрчыль
казаў, што дэмакратыя—гэта найгоршая з усіх наяўных формаў кіраваньня
дзяржавай. Мэтай сапраўднай палітыкі ёсьць прыход да ўлады і яе ўтрыманьне.
Менавіта таму вы можаце з гонарам сказаць: на чале вашай дзяржавы вось
ужо 19 гадоў стаіць сапраўдны палітык. Мэта ў сапраўднага палітыка,
гэтаксама як і ў вас, толькі адна—перамагаць, прычым любымі спосабамі
і сродкамі. Заклікаю вас, нягледзячы на цяжкія эканамічныя часы і нерэгулярную
выплату заробкаў, заставацца вернымі ідэалам Беларускай краёвай абароны
і быць заўсёды гатовымі ў любы момант аддаць сваё жыцьцё за Бацькаўшчыну!
Дабраславі вас Бог!”
Парад скончыўся
натхнёным усеагульным сьпяваньнем дзяржаўнага гімну “Магутны Божа” і
канцэртам старажытналітоўскіх ваяўнічых песень у выкананьні ардэнаноснага
хору Беларускіх жаўнераў імя Канстанціна Астроскага пад кіраўніцтвам
Міхаіла Фінбэрга.
Радзіва Белая
Русь, Смаленск, 23 феўраля
В таржественнай
абстановке в Маскве прашло празднаваніе 90-й гадавшчыны сазданія рэвалюцыоннай
Рабоча-красцьянскай Краснай арміі, в каторам прынімал учасціе і генерал-губернатар
Беларускава Сувэрэннава і Самастаяцельнава Рэгіона Александар Грыгор’евіч
Лукашэнка (ат радакцыі—імеецца ввіду празднаваніе). Ево паявленіе на
трыбуне Мавзалея на Краснай плошчадзі была встрэчэна всеобшчымі авацыямі
і аружэйнымі залпамі участнікав парада (ат радакцыі—в воздух). Несамненна,
такой васторг па поваду паявленія самава незавісімава в Рассіі паліціка
срэдзі эліты рассійскава обшчэства не мог вызваць васторга нынешнева
рассійскава рукаводства, каторае вот уже нескалька месяцев жастока сажалеет
а том, что пад давленіем рассійскай абшчэственнасці была вынуждзена
зарэгістрыраваць А.Г.Лукашэнка в качастве кандзідата на пост прэзідзента
Рассійскай Федзерацыі. Ужэ сейчас можна услышаць галаса іспуганных нефцяных
і прочых алігархав, каторые не могут себе дажэ прыдставіць, што праізайдзёт
с іх састаяніямі, кагда к власці прыйдзёт дзействіцельна всенародна
ізбранный, а не кем-та назначэнный прэзідзент. Ані гатовы сдзелаць всё,
чтобы не дапусціць ізбранія этава ешчо маладова, энэргічнава і неабыкнавенна
папулярнава в Рассіі лідзера беларусскава нацыанальнава меншынства на
пост прэзідзента Рассіі. Ані пайдут на всё, включая фальсіфікацыі ілі
даже перадачу церыторый Беларускава Сувэрэннава Самастаяцельнава Рэгіона
БНР, чтобы лішыць такім образам Александра Грыгор’евіча вазможнасці
канкурыраваць іх ставленнікам в аткрытай і чэснай барбе. Вазможна, ані
сабіраюцца правазгласіць Александра Грыгор’евіча негражданінам Рассіі,
раждзённым на церыторыі БНР, ілі дажэ умалішонным—есцественна, заднім
чыслом. Но все эці подлые ухішчрэнія не прайдут, заявіл севодня Александар
Грыгор’евіч Лукашэнка в інтэрв’ю папулярнай расійскай газеце “ДзіверсантЪ”.
“Рассіі нужэн новый лідзер, гатовый зашчыціць её ат пасягацельств недабражэлацелей
на Западзе, а её народ—ат распладзівшыхся внутрэнніх врагов. Паэтаму
севодня я как нікагда прашу вашай паддзержкі—галасуйце за Лукашэнка!”
Кроме этава у А.Г.Лукашэнка
састаялась прэдвыбарная встрэча з масковскім мэрам Юрыем Лужковым і
патрыархам Масковскім і Всея Русі Алексіем. Встрэча прашла в дружаственнай
і цёплай абстановке.
Радыё Свабодная
Крывія, Магілёў, 1 сакавіка
Сёньня ў Менску
пачаўся адкрыты суд над камуністычнымі злачынцамі, якія ў пэрыяд з 1944
па 1989 год актыўна супрацоўнічалі з акупацыйным савецкім рэжымам. Усе
падсудныя належалі калісьці да палітычнай і культурнай эліты марыянэткавай
савецкай дзяржавы БССР, сьмеху варты рэлікт якой і сёньня яшчэ захоўваецца
на спрадвечна беларускіх тэрыторыях Смаленшчыны і Браншчыны—нагадаем,
што гэтыя тэрыторыі ў выніку перамоваў адыйшлі ў 1989 годзе Савецкаму
Саюзу ў абмен на прызнаньне ім незалежнасьці БНР. Тыя, хто не пасьпеў
уцячы за мяжу ў адноўленую БССР і паверыў абяцаньням дэмакратычна абранага
прэзыдэнта Зянона Пазьняка аб амністыі, сядзяць сёньня на лаве падсудных.
Сярод абвінавачаных у здрадзе Радзіме, прозьвішчаў якіх мы не называем
тут таму, што яны, па-першае, залішне шырока вядомыя, а па-другое таму,
што шануем прэзумпцыю невінаватасьці—пісьменьнікі, мастакі, акадэмікі,
дырэктары заводаў, савецкія партызаны і падпольшчыкі, праваслаўнае духавенства,
былыя міліцэйскія чыны, гэб’ё, партыйныя сакратары і проста шараговыя
члены сёньня ўжо забароненай КПБ. Гледзячы на іх, проста дзіў бярэ—няўжо
наш мужны і ганарлівы народ мог спарадзіць столькі геніяў беспрынцыповасьці
і перабежчыцтва?
Адкрываючы паседжаньне,
судзьдзя Павал Севярынец прапанаваў пракурору запрасіць для іх як мага
цяжэйшае пакараньне, а менавіта—выдаленьне з генэтычнай і гістарычнай
памяці беларускага народа, з усіх падручнікаў, энцыкляпэдый, спэрма-
і іншых банкаў, таму што іхнае злачынства ёсьць самым цяжкім з усіх
запісаных у новым Крымінальным кодэксе—яно ёсьць злачынствам ня супраць
аднаго чалавека ці групы людзей, а супраць усяе Нацыі і самой яе Ідэі.
Ён выказаў шкадаваньне, што некаторым зь вядомых камуністычных калябарантаў
пашанцавала, і яны не дажылі да гэтага працэсу. Аднак ільга з пэўнасьцю
сказаць, што тыя, хто застаўся, расплоцяцца і па іхных рахунках.
Некаторыя з абвінавачаных
пасьля гэтай прамовы ня вытрымалі і пачалі голасна каяцца ў сваіх злачынствах,
некаторыя нават у вершах. Яшчэ ў некалькіх чалавек здарыліся сардэчныя
прыступы, яшчэ ў некалькіх—прыступы энурэзу і эпілепсіі. Аднак ільга
быць упэўненымі, што ніякія адгаворкі і вымовы на стан фізычнага і псыхічнага
здароўя не дапамогуць гэтым збольшага сівавалосым здраднікам нацыі пазьбегнуць
справядлівага і заслужанага пакараньня, якое адзіна можа ўратаваць іх
ад справядлівай помсты маладой генэрацыі беларусаў. Дарэчы, прадстаўнікі
гэтай генэрацыі, якія ня здолелі патрапіць на працэс, каб выказаць сваю
сьвятую глыбокую пагарду да гэтых рэнэгатаў, цэлы дзень прастаялі пад
вокнамі Цэнтральнага суду Менску з крыкамі “Ганьба!” і з плякатамі,
самым бяскрыўдным зь якіх быў плякат “Сабакам сабачая сьмерць!” за подпісам
“Малады Фронт”.
Радзіва Белая
Русь, Смаленск, 1 марта
Прэступнае пакушэніе
на едзінава і непавтарымава кандзідата левых апазіціонных сіл Александра
Грыгор’евіча Лукашэнка праізашло севодня непадалёку ад Навасібірска,
куда он выехал са сваей прадвыбарнай кампаніей на встрэчу с ізбірацелямі.
Машына, в каторай ехал Александар Грыгор’евіч са сваей світай, была
расстрэляна із-за дзерава на трассе Кемерава—Навасібірск із автамацічаскава
пісталета. После нескалькіх выстрэлав стрэлявшый скрылся в тайге в неізвестнам
направленіі. Толька какім-та чудам Александру Грыгор’евічу удалось ізбежаць
раненія—пулі папалі в калёса і в бакавые дзверы машыны. Па факту разбойнава
нападзенія вазбуждзено угаловнае дзела, ведзёцца следзствіе. Начальнік
лічнай ахраны генерал-губернатара Віктар Шэйман паабешчал лічна разабрацца
с эцім дзелам і вывесці ініцыатарав пакушэнія на чыстую воду.
Астаёцца толька
дагадывацца, кто мог стаяць за этай подлай і труслівай папыткай астанавіць
трыумфальнае прадвыбарнае шэствіе фяномена Лукашэнка. Па прэдварыцельнай
інфармацыі із кампецентных істочнікав, все ніці этава неудавшавася прэступленія
века ведут в Крэмль, к севодняшнему рассійскаму рукаводству, полнасцью
нахадзяшчэмуся ва власці алігархав. Асобый цынізм этава пакушэнія праявілся
в ізбраннай для нево даце—гадавшчыне убійства русскімі анархістамі рассійскава
імператара Александра Втарова Асвабадзіцеля.
Сам Александар
Грыгор’евіч находзіцца в харошэм састаяніі здаров’я і бодрам распалажэніі
духа. “Це, кто задумал лішыць меня жызні, ешчо атвеціт перад рассійскім
народам за сваі зладзеянія”, заверыл он журналістав. “Ждаць асталась
недолга—галасуйце за Лукашэнка!”
Радыё Свабодная
Крывія, Магілёў, 9 сакавіка
У першым туры прэзыдэнцкіх
выбараў у Беларускай Народнай Рэспубліцы з 80% галасоў пераканаўча і
элегантна перамог дзейны прэзыдэнт Рэспублікі Зянон Станіслававіч Пазьняк,
паведаміла сёньня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня ўся рэспубліка прыйшла ў неапісальную
радасьць і захапленьне. Стыхійныя сьвяткаваньні чарговай перамогі Нацыянальнага
Духу выбухнулі на вуліцах Менску і ўсіх астатніх гарадоў нашай краіны.
Самым першым новаабранага прэзыдэнта павіншаваў і дабраславіў Патрыярх
Усебеларускай уніяцкай царквы айцец Аляксандар Бойка. Свае віншаваньні
таксама даслалі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, прэзыдэнт Францыі Жан-Мары
Лёпэн і папа рымскі Бэнэдыкт 16-ты.
Адзіны кандыдат
ад апазыцыі (як што іншыя пабаяліся нават паспрабаваць адкрыта супернічаць
з Апосталам Нацыі альбо не былі зарэгістраваныя з фармальных прычынаў),
лідэр сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч, як і варта было чакаць, не
прызнаў сваёй паразы і паспрабаваў вывесьці на плошчу Каліноўскага ў
Менску некалькі соцень сваіх прыхільнікаў. Аднак іхная сьціплая дэманстрацыя
спачатку не прыцягнула ніякай увагі заклапочаных сьвяткаваньнем гараджанаў.
Тады прыхільнікі Статкевіча разгарнулі на плошчы Каліноўскага некалькі
дзясяткаў намётаў, у якіх застаюцца і цяпер. Абураныя такой праявай
непавагі да народнага волевыяўленьня мінакі паступова пачынаюць падыходзіць
да інсургентаў і ўступаюць зь імі ў дыскусіі, марна спрабуючы дагукацца
да іхнага сумленьня і нацыянальнай сьвядомасьці. Некаторыя нават пагражаюць
маніфэстантам фізычнай расправай, у сувязі з чым кіраўніцтва менскай
паліцыі было вымушана паслаць на ахову намётавага лягеру некалькі батальёнаў
спэцназу. У дадзены момант плошча ачэпленая, транспартны рух празь яе
ўлучна з мэтро спынены, праход цераз плошчу ажыцьцяўляецца толькі па
прапускох.
Радзіва Белая
Русь, Смаленск, 9 марта
Незавісімые международные
наблюдацелі із Рассіі, Казахстана, Туркмэністана, Прыднестров’я, а такжэ
стран Еврасаюза не прызналі саатветствуюшчымі международным нормам прашэдшые
в мінувшые выхадные в БНР прэзідзенцкіе выбары, заявіл севодня глава
наблюдацельскай міссіі Ганс Георг Вік. Па ево славам, ва врэмя всей
ізбірацельнай кампаніі і первава тура выбарав імелі места мнагачысленные
нарушэнія Ізбірацельнава кодзекса, такіе как дасрочнае і прынудзіцельнае
галасаваніе, запрэт прадвыбарных міцінгав, недапушчэніе наблюдацелей
на выбарные участкі, массавая замена бюлеценей і так далее. Кроме таво,
не все кандзідаты імелі равные условія для прадвыбарнай агітацыі. Вся
афіцыальная гасударственная прэсса работала ва врэмя выбарав пракцічэскі
толька на аднаво чалавека—кандзідата ат парціі власці Зенона Пазняка.
Не былі апублікованы дажэ прадвыбарные праграммы другіх кандзідатав,
не гавара ужэ аб іхней рэгістрацыі. Едзінственный кандзідат ат апазіцыі,
каторый был зарэгістрыраван, Нікалай Статкевіч, не імел вазможнасці
выступіць па нацыанальнаму целевідзенію в прамом эфірэ. Ввіду эціх і
другіх неаспарымых фактав Наблюдацельская місія стран Еврасаюзу і Евраазіацкава
садружэства ракамендует міравой абшчэственнасці не прызнаваць легіцімным
прэзідзентам Беларуссіі Зенона Пазняка і трэбует праведзенія павторнава
галасаванія.
Радыё Свабодная
Крывія, Магілёў, 25 сакавіка
Фэстываль “Віленскі
базар”, прымеркаваны да сьвяткаваньня 90-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці
Беларускай Народнай Рэспублікі, сабраў на найславуцейшай канцэртнай
пляцоўцы краіны найлепшых беларускіх выканаўцаў. Сёньня тут выступілі
ансамблі “Верасы”, “НРМ”, “Сябры”, “Індыга”, Ліка Ялінская, Ірына Дарафеева,
Зьміцер Чараўнік, Сяржук Сокалаў-Воюш, а таксама замежныя зоркі—Мэрылін
Мэнсан, “Ролінг Стоўнз”, “Дып Пёрпл”, “Акварыюм”... Асабліва захапіла
слухачоў англамоўная вэрсія нацыянальнага гімну “Магутны Божа” ў выкананьні
спадара Мэнсана на матыў ягонага вядомага гіта “Антыхрыст—супэрзорка”.
Тым часам на Кастрычніцкай
плошчы ў Менску па шматлікіх патрабаваньнях нацыянальнай грамадзкасьці
быў ліквідаваны так званы “намётавы лягер” прыхільнікаў сацыял-дэмакратычнай
“Грамады” Мікалая Статкевіча, які ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў сьледчым
ізалятары на Валадарцы за спробу прарвацца на ўрачыстае адкрыцьцё “Віленскага
базару”, а таксама за разьбіцьцё фізыяноміі партрэту беларускага прэзыдэнта
Зянона Пазьняка—аднаго з сымбаляў нашай дзяржаўнасьці. На плошчы ў намётах
удзельнікаў гэтага несанкцыянаванага турыстычнага зьлёту былі знойдзены
расейскія газэты “Русская жызнь”, “Ва славу Родзіны” і “Лімонка”, а
таксама фатаздымкі голых расейскіх дыпляматаў, з ганьбай высланых з
краіны ў студзені. “Не застаецца ніякага сумневу, што гэтая акцыя была
арганізаваная расейскімі спэцслужбамі з мэтай падарваць стабільнасьць
у нашай краіне”, заявіў з гэтай нагоды старшыня беларускага Камітэту
па Дэфэнзіве Бацькаўшчыны Сьцяпан Сухарэнка. Ён паабяцаў, што ўсе парушальнікі
грамадзкага парадку адкажуць за свае антыбеларускія дзеяньні строга
ў адпаведнасьці з законам, які прадугледжвае ад двух да пяці гадоў пазбаўленьня
волі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі і справакаваньне масавых
забурэньняў.
Радзіва Белая
Русь, Смаленск, 25 марта
“Я буду прэзідзентам
не толька русскіх і беларусав, но і всех славян”, паабешчал севодня
Александар Грыгор’евіч Лукашэнка в сваей інаугурацыоннай рэчы на пасту
прэзідзента Расійскай Федзерацыі. “І не толька славян, но і другіх нацыанальнасцей.
Я глубако благадарэн рассійскаму народу за то, что он ацаніл маі дастоінства
і заслужанна ізбрал міня сваім прэзідзентам. Я абішчаю, што он аб этам
не пажалеет. А вот сказаць тожэ самае пра другіе народы я пры всём жэланіі
не магу”, падчаркнул прэзідзент.
Первым распаражэніем
новаізбраннава прэзідзента Рассіі был указ а разгоне дземанстрацыі анцірусскіх
і празападных сіл в Смаленске, прыурочэннай к празднаванію 90-й гадавшчыны
абразаванія буржуазна-нацыаналісцічэскава марыанетачнава саседнева гасударства—БНР,
заклятава врага Велікай Рассіі. Все 80 участнікав шэствія былі арэстованы.
“Нашы дзіпламаты прадлажылі прадставіцелям БНР абменяць эціх хуліганав
на задзержанных в Мінске мірных жыцелей палатачнава гарадка на Акцябрскай
плошчадзі”, саабшчыл А.Г.Лукашэнка. “В любом случае, павтарэнія Смаленскай
весны-96 мы не дапусцім”.
Кроме этава он
ішчо раз напомніл рукаводству БНР і лічна Зенону Пазняку пра сваё абешчаніе
начаць новые атнашэнія с Беларуссіяй с перасмотра вапроса а гасударственных
граніцах. “Еслі Беларуссія не пайдзёт на перагаворы с намі в этам вапросе,
ей прыдзёцца гатовіцца ешчо і к полнаму атключэнію паставак нефці начыная
з первава апрэля этава года. І эта не шутка. Кроме таво, мы трэбуем
немедленна прэкраціць глушыць вешчаніе нашава гасударственнава радзіва
“Белая Русь” на церыторыю Беларуссіі і аднаврэменна прэкраціць вешчаніе
лжывай і клеветнічаскай радзіастанцыі “Свабодная Крывія” із Магілёва,
само названіе каторай гаварыт само за сібя, аткуда у ніх рукі растут.
Думаю, што для начала эціх трэбаваній дастатачна. Аналагічные трэбаванія
будут незамедліцельна прэд’явлены рукаводзтву всех бывшых саюзных рэспублік,
прэждзе всево Літве, Латвіі, Эстоніі і Украіне”.
Радзіва Белая
Русь, Магілёв, 1 апрэля
Прэзідзент Рассіі
Александар Грыгор’евіч Лукашэнка пасеціл севодня савхоз “Гарадзец”...