*
Кіўбаска ў гарчыцы зьвісае са столі,
А я на падлозе ў шалёнай агоніі.
Так добра, так хораша неяк сягоньня мне,
Што горай ня можа ўжо быць аніколі.
*
Мой дух жыве і гіне ў пустаце
Зь нічога, анібы пэрпэтуўм мобіле.
Мяне ледзь сёньня зьнішчыцца ня собіла
Ў бэнзапілы азубленым ірце.
Сёньняшні вечар
– Шчодры і Калядны,
Я змайстраваў Батлейку саматужную
І засынаю, мрояй залюляны,
У электрычным крэсьле пад напружаньнем.
*
Цябе ўзгадаю, станецца,
Калі лістотай волгкаю
Йду верасьнёўскай раніцай
Праз гай Альшанскіх могілкаў.
Зрэдчась цябе (падвоена)
Угледжу: ты ўсьміхаесься
Нябожчыкам на помніках,
Адно мяне цураесься.
Табе я нейк прызнаюся
Ў каханьні й між хаўтурнымі
(калі ты зацікавісься)
з табой прайдуся вурнамі.
Уся бяда цяпер
мая
Ў тым невыносным факце,
Што, хоць ты й не памерлая,
Але й жывеш наўрад-ці!
*
Нашто шукаць у нетрах кнігасховішч,
Мацаць рукою ў пустцы,
Калі спазнаньне гэтак блізка, побач,
Калі ільга вярнуцца.
Да запаведных зонаў
угару
Караскацца – дарэмна,
Калі магчыма абгрызаць кару
Тут, ля карэньня.
*
Бы калом мяне прышыла:
Сам сабе аховаю,
Сваё пудзіла-страшыдла
На сябе ж нацкоўваю.
Рукі ўшыркі, два
запясьці
Патыхаюцца па ветры.
Я – дзівацкае расьпяцьце
У дзівацкім швэдры.
*
Для натоўпу невідочны,
Вуліцай амаль пустой
Па галовах бліжніх крочу
З зацямнёнай галавой.
Я ня зыркі і ня
сьветлы,
Мо ўваччу крыху іскрыць –
Мяне блытаюць інсэкты
Зь ліхтаром, пабітым кімсьць.
Заміж словаў сёньня
штосьці
Спрэс выходзіць толькі вой.
Смагу спаталю на мосьце –
Мех узяў, камень з сабой...
*
Я бык, я націраюся чырвоным
Цьвялю люстэрка, а яно – мяне,
Маё імя ёсьць адначасна і ягоным –
Хто з нас каго на сьмерці рог напхне?
Вось, галовы апусьціўшы,
Мкнем з сабой наперагонкі:
Нам карціць спазнаць урэшце,
Хто ўсярэдзіне, хто звонку.
Там, дзе спальваецца сьмецьце,
Тут, у залі люстраной,
Пераможна якачу
На сьвіньню ў труне шкляной
Што яе, сьвіньню, я, бык,
Зараз зьнішчу, растапчу,
Разагнаўшыся балдой
Проста ў мур, ілбом на цьвік.
*
З вакна прахожых абмачу –
Бо пан ва ўласнай хатцы я!
Ды толькі сам цішком сачу,
Якая ў іх рэакцыя?
Зусім ніякай, акурат
Прыселі людзі стулена,
Між ног хаваючы пагляд –
У склеп здаюць мне стул яны.
*
Каб сысьці бясьсьледна ўрэшце,
Не пайду тапіцца ў рэчцы –
Лепш на дне звычайнай ванны
З кіслатой быць пахаваны.
Покуль ванну напускаю,
Страх ганю і разважаю
– як, калі разьесьць мяне,
выняць затычку на дне?
Хай мэханіка ратуе!
Шнур да клямкі прыладую:
Калі хтосьці зойдзе ў ванну,
Пахавае мяне танна.
Не бярэ сумнеў
мяне,
Што на дне душа спачне.
Калі выцяку я з ванны,
Дасягне яна нірваны.
Гной і з мылам
не аддзерці,
Хто ня жыў – ня мае сьмерці,
Дух, што ў вакуўме сканаў,
Не патрапіць у канал.
*
Ад звыклых боляў сёньня болей не гібею –
Магу дажыць да ста гадоў, да юбілею,
А мо і на дзень болей пратрымацца–
Мне ўсё да сракі сёньня й сам я ў срацы.
У дупу ўсё! Усё?
Ну не суцэльна –
Калі пагасьне твая сьвечка, цемра
Ўсьцяж расьцячэцца, быццам той атрамант,
Па выбеленых сьценах твайго твару...
...і прыйдзе сьветліні
канец, ня сьвета!
Калі б твой вобраз цемрай быў разьеты,
Цьвіком сябе самога ці твой цень
Зноў прымайструю на якую зь сьцен.
*
Сёньня столькі ў мяне працы!
Да зьнямогі квасіць,
Прымушаць сябе ўсьміхацца
Ў спозьненай грымасе.
Лёд чакацьме ў
маразілцы,
Як прыду ў кватэру—
Цэлы твар мне разбаліцца
З роспачных ашчэраў.
*
Баюся кропляў зь белізной уперамешку,
Баюся думаць – маляваць крывёй на сьнезе.
Заўтра разблытаю з пакутлівай усьмешкай
Бінты з адбіткам маёй сёньняшняй паэзіі.
Заўтра, змачыўшы
ў каве хлеб сухі, з павязак
Сёньняшняй ночы расшыфроўваць буду плямы:
Спраўдзіць, што сталася – увесь мой абавязак,
інакш ад болю застанецца водбліск млявы.
Ззаду наперад,
быццам літары наборцы,
Штодня расчытваю крывавыя пісягі.
Вершы ствараюцца ў няведамай гаворцы,
Іх зразумець ільга хіба пры напісаньні.
*
Сьню адно мутню ды морач,
Калі сплю з табою поруч –
Не прысьніць цябе, авохці мне.
Ні гукай цябе ў сьне колькі,
Сам прачнуся, цэлы ўзмоклы,
З сваёй скурай пад пазногцямі.
*
Сяджу перад адчыненым акном
Сьпінаю да дзьвярэй
Услупянелы, нерухомы
Толькі лунаюць валасы на скразьняку
Сяджу й чакаю...
Не, ня можа не прыйсьці!
Проста зараз мусіць прыйсьці
Вось-вось мусіць нехта прыйсьці
І ззаду расшчапіць мне чэрап!
*
Сам сабе патрафіў я—
Накід эпітафіі
Ў каве вылітай размыўся:
Як гучаў ён, я забыўся.
Што ж мне людзям
прышласьці
(калі прыйдуць) выкласьці?
Што жылося тут, як богу мне?
Не, ня быў я тут увогуле!
Што пакінуць? Для
каго?
Сьмейся, дурню, ёсьць з чаго!
Калі выдыхнесься ты,
Прыйдуць і табе кранты!
*
Мы зноўку блізка, як калісьці—
Сама прычыну назаві.
На шыі кроплямі павісла
Тваё калье з маёй крыві.
Стары вянок з маёй
магілы
Ты засушыла на чале
І па-над ложкам цьвік пахілы
падушка здобіць у чахле.
Стары мой волас
у капэрце
Схавала ты як падалей,
А паміж грудзяў у карсэце—
Ключ, што замкнуў мой маўзалей.
І словы, што табе
казаў я
Нашкрабаў на пабелцы хтось—
Гной ад каханьня нам застаўся,
Уздых, што дагарыць вось-вось.
ІІ. 1982-1984
*
З адгазьнікам на брыдкай пысе,
Мінаючы старанна целы,
Я выйшаў на шпацыр, прайсьціся,
(Абеды з вокнаў хат сьмярдзелі,
Гэтак як кожнае нядзелі)
І гермэтычнаю пальчаткай
Па тварах лашчыў немаўляткаў:
-Чаго ты плачаш, лярва-сплюшка?
-Баіцца, – маці мне на вушка...
-Мяне? Што я ў нязвыклай масцы?
Не! З прышласьці яно дубасіцца,
Што абасрала ўсе пялюшкі...
*
Я не такі яшчэ калека,
Каб сьмерці налякацца здуру,
Таму не данясу ў мянтуру,
Што прагну сьмерці чалавека,
Чый труп паслаў бы плыць па рэках—
Нашто самому ім здавацца,
Калі крычыць мярцьвяк у Свратцы*,
Зь якім мы з выгляду блізьняты:
Ня цёзкі мы! Зусім ня я ты!,
І ўніз далей плыве па хвалях,
А я дадому валюхаю,
На сьмех нябожчыкам узьняты.
*брненская рэчка
*
От каб прыйшло ўжо сьвята працы!
Хутчэй бы грымнуў першамай,
Калі крыніцы рэстарацый
Я зноў адкрыю, як шаман...
Каб столікі былі “шарман”,
Іх падмалёўваюць старанна,
Каб зноў пачуў я: “Проша пана...”
І сёлета ў аблоках мух
Я выглядацьму маладух
Пад дрэвамі, а на сутоньні
“Вазьмі мяне!”, адна застогне,
калі сьвяты спрыяцьме дух...
*
Мне так бракуе матацыкла
Й чорных, з падвязкамі, панчох!
Каб меў, то непрызвычна сьціпла
Я б твар схаваць пад маску мог
І з ланцугом замест кадзіла
Я б пахрысьціў к ябені матары
Бар, дзе гуляюць літаратары—
Падобных устаноў бязь ліку
Я б зачыніў “для пераўліку”,
Дзе напярэдадні жыўцом
Зьдзіраў бы скуру з спажыўцоў—
Ах, тая Ноч была б вялікай!
*
На волю з пляшкі выпусьціўшы феяў,
За іхны танец падымаю сёмы келіх –
Дзіцём наіўным падаюся сам сабе я,
Што схільна ўсё прымаць за чысты шэлег.
Скончыўся жлопель.
Больш ня пінгвін глупы я!
Засьмяглы, крокамі вымерваю пакоі,
Цацкі раскідваю, злую і ножкай тупаю,
Жорсткі й падступны, анібы дзіця якое.
*
Мне ўночы абламалі ўсе ражкі,
Калі ішоў я на трамвай з шыночку –
У месцы, дзе пякуцца піражкі,
А ў закутку піякі сруць штоночна.
На горкі яблык
зьбілі—не магу
Прыпомніць, хто, але здаецца, двое—
У памяці абрыўкі (наагул,
я быў п’яны задоўга перад боем).
Помню сваёй крыві
нясмачны хлямст,
Нагу, што кіравала ў вобласьць морды,
І што я ўпаў у сон каля рэклям
На ледзіва, тарты і бутэрброды.
*
Зь цёмнай кватэры зрэдку некуды ўцякаю –
Нашто выходзіць, лепш сам-насам напівацца.
Далоні да стала прыбітыя цьвікамі –
Іначай чэлес тут жа ў роспачы б намацаў,
А той, абвіслы, ці адкажа маім высілкам?
Якое там... Хіба што не абвіслы каб...
*
Сваім “Сыдзі!” цябе я наджу,
Бо ўсё раблю наадварот.
І, больш ня піць паабяцаўшы,
Іду на піва й бутэрброд.
Для ўсіх абед,
мне – толькі днее,
іду на піва й бутэрброд.
Сказаўшы “так”, падумаў “не” я,
І гэтак жа наадварот.
*
Мне жыць так прыкра, клічу ў сьведкі Бога,
Як пёрнуць цягам акту палавога...
*
Усьведамляю, што існую,
Бо не хачу быць, хоць і мушу.
Павець шукаю я лясную,
Хоць сам даўно пакінуў пушчу.
Мне дачакацца не
цярпіцца,
Калі ўпаду я, як мярцьвяк,
Але каб сёньня я спруціўся,
Чаго б чакаў я потым так?
Веру ў быцьцё сваё,
нібы
Ў той факт, што насамрэч ня быў...
Ня хочаш жыць? Накрэмзай верш
Пра тое, як сябе заб’еш.
*
У нейкі бар мяне занесла—
Змрок уваччу, нібы ўначы.
На сьценцы пісуару крэсьлю
Сэрца струменьчыкам мачы.
Як будзе ў пяты
раз хацецца
(Мне мала чатырох разоў),
То напішу па цэнтры сэрца,
Што Я + Я = любоў.
*
Знайшоў паштоўку ў сваёй скрынцы –
Вазьму й павешу на цьвічок.
Што там красуецца дзічок
У кутнагорскае глыбінцы –
Мяне не закранае ў прынцыпе,
Адрозна ад страхотнай праўды:
З паштоўкі й дурань разабраў бы,
Што аўтар – гэта адрасат сам...
Як з жаху тут не абасрацца –
Я ж ведаю сваю адрэсу!
Трэба падперці дзьверы крэслам,
Каб больш з сабой не ліставацца!
*
Чарговы пункт на на мапе смагі
Аплакаў я й закрэсьліў чорнай:
Не пададуць мне болей брагі
Ў шынку на вуліцы Кляшторнай...
А я ж наведнік проста ўзорны,
Такіх як я – пайдзі злаві!
З-за пары нейкіх плям крыві,
Якія ў некага патрапілі,
З-за куфля бітага якогась
Мяне цяпер у шыю гоняць,
Я ж плачу, бо крывя па краплі
Сваю губляе алкагольнасьць.
*
Трылер – чыстыя жахі!
Пасьля першай бачыны
З пляцаком за плячыма
Ўцёк я, лахі пад пахі.
Зьнік і ўподсьмех
цікую:
Было б дзіўна, каб не
Прыклаў добра руку я
Да раману “Аб мне”.
*
Калі б ня ром я ўчора піў, а мінэралку,
То сёньня чэлес не абвіс бы ў мяне зранку.
*
Дарма перад каўчэгам Ноя
Пільную дзень па дні яго я—
Звышчалавеку штось падобнае—
Сябе ў жаночым увасобленьні.
*
Што я – душа ў мужчынскім целе,
Ці – плоць і дух? Скажу прасьцей:
Ці я – гаўно, што кветнік сьцеле,
Ці – ружа, што зь яго расьце?
*
Шчасьлівы, хто на праўду вочы
Раскрыць да сьмерці неахвочы,
Што сьвет трымаецца на поцы,
А ролю сонца даў бог потцы.
ІІІ. 1984-1991
*
Бухі, іду мікрараёнам,
Эрэкцыя – як мае быць,
Рву строі з баб, зь якіх карціць –
Навошта толькі гэты ёкат?
Малая, што за замарочкі?
Што сьпірт сагрэў дыханьне мне?
Ці страшна, што маю сарочку
Разрэзаў хтосьці на сьпіне?
*
Сёньня табе – дваццаць чатыры!
Дастаў я з нагавіцаў чэлес
І напісаў на ім – ну прэлесьць:
“Віншую, любая! Твой Іржы.”
Званок! Чакаць
даўжэй ня ў змозе,
Мкну адчыняць, шлягбаўм узьняты...
Дзьве піянэркі на парозе –
Ім абыйсьці сказалі хаты...
*
Маразм? Аскеза? До такой “забавы”!
Я ненавіджу іх шмат год, як цэлібат.
Нашто Бржэзіна* зрокся прозьвішча “Ябавы”?
Няўжо ж ільга паэту лепшае прыдбаць?
Отакар Бржэзіна
(Вацлаў Ябавы), чэскі паэт (1868-1929)
*
Даўно час спаць, ды сон ня тлуміць галаву:
Баюся, зноў праз змрок у жахі прыплыву.
Сьвятла я не тушу, пакуль ня стане днець,
Баюся й добрых сноў, бо хуткі ў іх канец.
Душы маёй карціць
пасьля прысьнёных гадасьцяў,
Скрозь цемру ціха ўплыць ува ўладаньні Гадэса –
Прывык я ўжо ісьці ў душы на паваду:
Кладуся й пад язык манэту я кладу.
Раство ў храме
Сьв.Мікалая
З храмам у стылі
не зраўняцца нейкай хатцы,
Калі камусьці раптам закарціць “кахацца”,
Прыйшлося толькі перасільвацца датычна
Стылю барока – ён мне гідкі эстэтычна.
Пэтржын пад сьнегам,
я ж зусім не эскімос:
Пры мінус –наццаці ня здольны да дзівос,
А вось у культавым будынку файна, цёпла...
...Ісуса ў ясьлях грэлі восьлік, вол і цёлка.
Ты нахілілася да
бэтлеемскіх ясьляў.
За сьпінаю ў цябе, з тварам анёла, я зьняў
Твае панчохі, паліто ўзьняў і спадніцу,
Крыжовы шлях прайшоў, ды не спыніўся.
Майткі пад маю
палкасьць клалі палкі мне:
Адным рыўком я іх зрабіў двума кавалкамі,
Чым забясьпечыў доступ да тваёй сьлізьніцы,
Што прагнай вільгацьцю ўжо пачала сьлязіцца.
Людзі лічылі, што
ўздыхаеш ты расчулена –
Так, бо расчуліла цябе, што ля адтуліны
Похвы тваёй мае яечкі грэліся:
Па іх (Бог сьведка) засадзіў табе свой чэлес я.
*
Прыгожыя майткі... На Новы год, ад маці?
Ад паху Кот д’Азур мяне аж калашмаціць.
Майточкі – проста кляс! А гумка? Незатуга?
Напэўна, дзьверы я лепей пайду замкну, га?
А гладкія ж яны! Мусьлін? Ці мо ядвабныя?
Дай мне іх нацягнуць – зірну, ці ў іх прывабны я.
*
Малыя весела адрыгваюць з калясак,
Дзяды чуняюць, бы інсэкты ў час адлігі –
Іду з панчохаю на твары прагуляцца
І дзеўкам грубасьці паказваю на мігі...
Я ведаю, панчоха ім несымпатычная...
А што казалі б, калі б ім адкрыў аблічча я?
*
Вось я і выйшаў на злачынную дарожку:
Знайду адлеглую занюханую пошту,
Зайду й засыкаю на цётухну ў ваконцы:
Давай гатоўку, ці па зброю лезу ў штонцы!
Рызыка значная, бо можа стацца лёгка,
Што з крыкам “Не стаіць!” джгану наўцёк я.
*
Як той, хто мусіць жэрці ўласны гной,
Стравую думкі, паглынуты імі.
Хто рухае кашмарамі маімі?
Каторы з нас дваіх ёсьць дзейна мной?
Дзе ты, гіена?
Выйдзі, чорце лысы!
Сярнічкай чыркну й гаўкну твані: Тут я!
З глыбі люстэрка ўзьнікнуць мае рысы
Гаргульі, што ад гнюсу ванітуе.
*
Сьвет, у якім жыву я, не існуе,
Як і астатняе, што толькі ні крану я –
Верыць выключна свайму зроку – вось прасьцяцтва!
Люстэрка сьлепне, срэбра стала аблупляцца,
І як адбітак мой, я сам – няіснасьць,
Няхай перад люстэркам ці за ім стаць.
*
З сабой сам-насам, і сам-насам – сам...
Доўга дурыць сябе ўдаецца нам:
Два поўных келіхі налю сабе й яму
Ды тост за наша замірэньне падыму.
Хрумст шкла; адзін перад пустою рамай
П’ю кроў сваю й аськепкі з амальгамай.
*
Я на памінках сакавіцкіх – госьць нязваны,
Нікім з прысутных сваякоў неапазнаны,
Ды юнае ўдаве стыль даспадобы мой
...П’ю пунш з грымасай самазадаволенай,
Загадкавай, як мерцьвякова ўсьмешка,
Як сьмех глухі пры забіваньні вечка.
*
Ёсьць злачынствы, якім не патрэбны матыў,
Як і вершам – з эпіграфамі валакіта.
Сёньня сам абап’юся я да нематы,
Без падставаў – дакладней, таму менавіта!
*
Заснуў (ад суму пры чытаньні “Камасутры”)
І ў сьне фантазіяй сваёю агаломшаны:
Наросхрыст ногі (створкі дзьверныя) рассунуты...
Слодыч да ўпору! А за ўпорам – яшчэ большая...
*
Цямрэча пахне сьвежавыкапанай глінай,
Здаецца, днее, сьпеў сьціхае салаўіны...
Факт незнаёмства робіць кожную нявіннай...
Я ўнізе, ты на мне – на вечку дамавіны...
*
Хутар у цемры, цемра ў хатцы, сярод цемры хатка,
Цемра ўва мне, я ў ёй—адзін на ўсё жытло
Гушкаю тыдзень таму здохлае ад суму кацянятка,
Што на якіх два дні мяне перажыло.
*
Сабаку выгуляць... Няма ў мяне ахвоты (і ў сабакі)
Трэцяя ночы, юных пар у парку – аніякіх.
Наперадзе кульгае ён, я крочу наўздагон –
У іншых так багомім мы выключна свой прыгон.
*
Пад сраку даць бы нефігова
Вясьне тваёй дваццаць чацьвёртай!
Ты – пары людзкае палова,
І ў тым бязьлітасны праклён твой,
Што дама, у якой твой ... –
Твая, ды не твая адзіна.
На дзень Сьвятога Праблядзіна
Сябе са сьвятам павіншуй.
*
Заснуць бы мне, але ня сьпіцца,
Жах зрэдку плечы схамяне:
Злы дух апанаваў мяне –
Зародак сына майго сьніцца...
Як яшчарку, засьпіртаваць
(каб,
Крый бог, ня рос) найлепш яго.
Ён быў бы кропля ў кроплю бацькам:
Суцэльна – чысты алкаголь.
*
Бягу, бы ў срацы прыпякае перац-чылі—
Хутчэй, каб куфлі маё горла прамачылі.
Я цэлы тыдзень быў (амаль штодня) цьвярозы,
Чым мог сусьветны лад паставіць пад пагрозу.
*
Ах, ноч вясновая! Штораніцы хвалююцца
Ня толькі хлапчукі пасьля палюцыі:
На жываце заснуўшы, зранку, браце,
Сабе машынаю здаюся на дамкраце.
*
Топіцца муха ў піве недапітым,
Гучыць пустой кватэрай крокаў рытм.
Ня толькі людзі ўкол, але й я item
Сабе здаюся вартым жалю траглядытам.
*
Апоўначы гучыць дзяржаўны гімн –
Засну пад раніцу, ня лягу разам зь ім.
У нас – адзін з найпрыгажэйшых гімнаў:
Гімэн згубіла пад яго так шмат вагінаў...
IV. 1992-96
*
Пасьля сьмерці—пытальнік, двухкроп’е, працяжнік?
Зноў узьнікне жыцьцё—ці й спадзеў на працяг зьнік?
Мне адказ невядомы й пакуль не цікавіць:
Згіну – страчу жыцьцё! Не, яно мяне страціць...
*
Пяць крокаў наперад зрабіў удоўж плоту
Й чатыры назад. “Стой!”, віхура мне радзіць.
Куды я сьпяшаюся ў гэткую слоту?
Каб выйграць спаборніцтва на маскарадзе.
Скаціна той вецер!
Ня дзьмуў хвілю хоць бы—
Прытрымваю маску, што твар мой нявечыць,
Кірую на баль, позьні восеньскі ходзьбіт,
У масцы жуды—безь якое-кальвечы.
*
Пасьля двух куфляў піва ў “Зялёнага дрэўца”
Сьвет палепшаў, усё ў ім нібы сапраўды.
Здань Градчанаў больш пераканаўчай здаецца—
Цераз мост пабрыду, невядома куды.
Вочы сплюшчу й
лічыць буду да дзесяці: не
Застанецца ўваччу маластранскіх дамкоў,
Мост – адно толькі нітка ў старым павуціньні,
Не відаць берагоў, толькі бездань вакол.
*
Зноў моўчкі гутару зь дзяўчынаю, бяз фальшу,
Хоць прастамоўем сам звычайна грэбую,
Але ж і так пра ўсё гавораць вочы нашы:
Ёй трэба штось, я маю рэч патрэбную...
Ды лепш вачыма ўдакладніць, не напавер:
Ці сапраўды гэтую рэч, туды й цяпер.
*
Вечар ці раніца? Нязьменнае сутоньне.
Глыбока ў моры на патопленым пантоне
Пад тлустым небам закаваныя ільдом мы:
Я ў сваёй скуры, ці яна ў мне – невядома.
Што прымушае нас
зьдзекі трываць дарэмна?
Адно ў адным, другі ў другім – да адурэньня.
У адной скуры вусьцішна абодвум –
Ува ўсясьветным меху кляўстрафобным.
*
Ужо ў аўтобусе мною была заўважана
Красуня: тонкая, нясьмелая, бязважкая,
Мне закарцела зь ёю духам парадніцца
(...губамі полавымі сьцяты нагавіцы).
Перад вакенцам
заапаркавае касы
Я ззаду адчуваў сьцюдзёна-ласы
Пагляд, спалохаўся й ад ейнага прамежжа
(й ня толькі) ўцёк глядзець малых драпежаў.
Ачмураны (юр усяго
раскачагарыў),
Гляджу ў пусты вальер для ягуараў.
Варта? Ня варта? Зразумела, што ёй хочацца...
За ёю! – ногі пачалі падкошвацца...
На дзённым сонцы
не адумаўшыся ледзьве,
На голас юру свайго рушыў дый угледзеў:
Вочы хаваючы, з шчакамі палымянымі
Й мокрым улоньнем яна выйшла з клеткі з малпамі.
*
Агідны сам сабе, руку піхаю ў пашчу—
Я паразіт мярзотны, гнюсны і прапашчы.
За гэта ўдзячны, каб з сабою парукацца,
Руку другую запіхаю ў дзірку ў срацы.
*
У прыбіральні не перастаю ўглядацца я
Ў ручку падстрэшнага вакна для вэнтыляцыі.
Палец-указьнік мяне вабіць думкай грэшнаю:
Як прывязаўся вокам—прывяжыся й рэштаю!
*
Канец кастрычніка, падмерзла. “Ня будзь жорсткаю”,
Шапчу зямлі, калі сваю магілу торкаю...
*
У позірку—нат не пустэча—цемрадзь...
У паху счэзлых архідэй ён праз
Адбітак свой незапытальна зеўрыць
У нікуды, і ў ім—нямы адказ.
*
Прачнуся—боль у сэрца кіпці зацяе мне,
Я ні на што зірнуць ня здольны (што ўзаемна),
Пакуль у іншы сон прымкнуся з аднаго сна я,
Мне штосэкунда майго шляху невыносная.
*
Мае вершы заўчасна маімі абвешчаны—
Не, я іх не вяршыў. Я быў сам імі вершаны.
*
Блізкі канец, я ведаю... ды гэта
Не супярэчыць майму здогаду, Вяльможны
Спадару, што праўдзівы канец сьвета—
У тым, што ён ніяк настаць ня можа.
*
На сьмерць сваёй зануднай роляй стомлены—
Гуляць сябе... Выгляд рабіць,
Што сплю—ня сьпіцца нешта болей мне...
Чым быў я—не хацеў я быць.
Здаецца, болей
сьніць няздольны нешта я—
Няма чаго мне болей сьніць.
У небе мая зорка ўсё бляднейшая...
Чым я ня быў—быў рады быць.
*
Часу няма... Асьлеплы птах мкне па сусьвеце...
...ноч у другі раз цягам дня... у трэці...
*
Перад сабою кленчу я ў замілаваньні,
Чуючы здалечы начных рыдлёвак дзёўбаньне.
Якраз цяпер нельга ня выкрыкнуць “Віват!” мне—
Пук валасоў на лбе мне нагадаў аб’ёбіны.
*
Мой лёс ганебны, недарэчны й недасьціпны,
Як абасраныя вясельныя прасьціны...
*
Язык я высалапіў, робіцца мне млосна—
Мне погляд свой настолькі ж невыносны,
Як непазбыўныя, жахлівыя згрызоты:
“Ты ня ёсьць ты. Але й ня іншы хто ты”.
*
Ізноў? Нядаўна ж быў! І як мы не прасеклі...
Яшчэ ня жыў я пры нуднейшым фан дэ сьеклі*...
*канцы стагодзьдзя
(фр.)
*
Лягла на сьпіну, быццам зьдзіўленая – “Ўжо?”
(я вечных рухаў арсэнал паставіў пад ружжо).
“Мне боязна! Ўключы сьвятло! У цемры – не!”
Ня бойся , тут няма нікога... Нат мяне.
*
Хлюпат хваляў паблізных, накрылі нам стол адзіночны
(для мяне й мноства ценяў), катуе балючы пах ночы,
сьвечка сьселася й згасла, прысутнасьць плаціны дзесь побач,
Што на сэрцы, то й на языку ў мяне – горкая слодыч...
Я з рачулкай сам-насам, вятрыска дзьме ціха з азерца,
Вакол шыі сурвэтка—я ў цемры жую сваё сэрца...
*
Ужо ў наступную хвіліну?
А пачалося так нявінна...
Мой чэлес пранікае ў сраку
Дзіцячай гойданцы-каняку...
*
Мне сёньня ўпершыню гадалі па далоні,
Бо заўтра – позна ўжо, чацьвёрка чорных коней...
Што вычыталі? Жыць мне доўга (за што, божа?)
Багацьце, шчасьце, мір, даўгое падарожжа...
Мне ўсё адно, маўчу я ўподсьмех і паныла –
Нявелькі спрыт чытаць з далоні, што астыла.
*
Зноў баючыся, што зраблю ня тое штосьці,
Глядзеў, дабраўшыся на самы цэнтар плошчы,
На акрабатак мо пятнаццацігадовых...
Пасьля чаго ізноў пайшоў дадому.
*
Нашто анёлу ды яшчэ й касьцюм анёла?
Няўжо ж і феям часам нудна, невясёла?
Чаго хацела – мо й сама была ня ў курсе,
Але ж здагадвалася: я не асякуся.
*
Зьмяняе ноч апошні дзень мой між зямных –
Першая, доўгая, шчэ будзе безьліч іх...
Поўня, што выйшла, для мяне ўжо не зіхціць...
Першая ноч, калі няма чаго мне піць...
*
Ня надта бавіўся я... Час бяжыць – ну й апантана ж!
Сабе будзільнік навяду й пастаўлю побач на нач –
На адзінаццатую трыццаць? Не, лепш адзінаццаць з чвэрцю –
Абы крый божа не праспаць сустрэчу з сваёй сьмерцю.
“Прыходзіць час
твой, дарагі, ад шчасьця не зшалей!
- любіў худзенькіх ты, відаць?” (худая, як шкілет) –
Бляндынка! (ці бялейшая...) І дзеўка! Акуратна вы
Прыйшлі, шаноўная, у час – якраз пад бой курантавы...
*
Нядаўна здарылася, пару дзён мінула...
Воддаль мяне сядзела ў бары ўтульным
І пазірала на мяне – п’яная ў дошку...
Я палічыў, што аджыве праз момант трошку...
Калі ўсчала зямля
пад мною танцы,
Падсеў я й ветліва (вядома ж) запытаўся,
Ці б мог я (зь пенай на губах, сшалелы быццам),
сунуць руку пад ейную спадніцу.
Пасіўна, абыякава
(о, цуды!)
Яна глядзела некуды ў нікуды,
Як быццам да мяне ёй “нету дзела”—
Прынамсі, увесь час, пакуль сядзела.
...Ляжыць пад лаўкай
моўчкі, без панчох яна,
Я ўстаў і п’ю (суложжам замудоханы),
Яе нясуць кудысьці, а яна ўсё зіркае!
У лепшым выпадку, гэта быў плястык зь біркаю.
*
Я зноў залёг на дно... У той жа рэчцы,
Лепш позна, чым ніколі, памудрэць – ці
Ня кляўся, што ня выйду болей з дому я?
Язык нямее, вусны нерухомыя,
Усё баліць – калені,
локці, чэлес:
Што пад сталом рабіў я, вычварэнец?
Цяпер я ведаю – а ўчора дзе быў розум?
І згадкі з прыцемкаў паўзуць няспынным поўзам...
Цяпер вядома, што
рабіць, хто вінаваты:
Дарма напіўся ўчора як прэлат ты.
Глядзі, каб зноў чаго куды ня ўсунуў –
Перадусім, няведамым красуням.
Апошняя вячэра
Я з маім ценем—два
апошнія ў каўчэгу,
З кружэлкі рэквіем агучвае вячэру.
Наўкол ні гор, ні берагоў, ні гарадзінкі.
Адзінае, што маецца ў мэню—
Галінка пальмы з галубінаю грудзінкай
За далібог нехрысьціянскую цану.
*
Поўнач, на печцы вінны грэецца напой,
Бляднее зьбег сьвятла і ценяў—мы з табой.
Пачаўся Новы год, які мне абыякавы—
Шмат навізны я ў ім ня бачу, як і вы.
Пачаўся Новы год,
серай сьмярдзіць задушна—
(пакуль пэтардавай, ракетнай, дымавушнай)
А зь вежы храмавай трубяць гарністы разам—
Я зноў на крок далей—глыбей у брудзе гразну.
*
Астатні дзень між дзён... Падзякуй, чалавеча!
Астатняя з усіх гадзіна старавечча,
Найгоршае з эпох астатнія хвіліны,
Яшчэ пару сэкунд (астатніх, несумніўна) –
І новы прыйдзе час. – Дай дзецям бог збавеньня...
Час новы настае з часоў сьветастварэньня.
*
Сыйшла... Дык што ж—ня плакаў, не ілгу—
Зь пеўнем (хоць з чым) у раньнюю імглу.
Зь дзьвярэй пад’езду выпаўзала ракам—
Няма мне веры (веру!) аніякай,
І ад учора быццам (спрэс мана!)
У роце не трымала ні храна.
*
Як будзе па сьмерці? Тваёй—дык авохці,
Чакай, ды няшмат, сам сабе не зайздросьці.
Душа мая, што выклікае твой сполах—
Пакуты, чысьцец альбо полымя полыск?
Не, гэта гуманна, банальна, заўсёдна...
Як будзе па сьмерці? Як і да яе штодня.
*
Упершыню ў жыцьці! Няўжо ж упершыню?
Адчую сьцюжу льду й пякельны жар агню –
Ня надта мне карціць... Яшчэ чаго, ядрыць!
(Працэсія пайшла на могілкі курыць).
Урэшце, тут ніхто
ня б’ецца за квіткі...
Салісткі ўшчэнт бухой напеўчык трапяткі
Імкнуцца падтрымаць і скрыпкі, і габоі –
Бляваць я йшоў ці сраць? Здаецца, што абое...
*
Над вяроўкай з майткамі – круглявая поўня
Напярэдадні новага марнага дня.
Чую ў полі цягнік з Каралеўскага Поля—
Гэтым самым учора прыехаў і я.
На стале нераскрыты
прывезены сшытак—
Я шмат тыдняў чакаў, што прыеду сюды...
Ці ж яшчэ чаго будзе хацецца душы так?
Так – прыехаць ізноў, цягніковай язды...
*
Кароткі шлях завязкаў да агрызкаў...
Жанчын і яблыкі жагнаю: Pax vobiscum,
Сьвет круціцца далей, theatrum Dei,
Яшчэ сьмяюцца, яшчэ плачуць дзевы.
Як вочы адарваць ад іх прынамсі,
Ня збавіўшыся думак аб прыманцы?
Сьвет круціцца далей: theatrum mundi
Вакол махны круціцца вечна будзе.
*
Зь нікуды ў ніадкуль іду, кірунак – по баку...
Пайду, бадай, назад, і так настрой паскудны.
...Задняй хадой іду дамоў, па іншым ходніку –
кірункам зь ніадкуль (тым самым) у нікуды.
*
Другую ноч тэмпэратура на нулі.
Абдымкі грэюць – крыж уласны прытулі...
Усё, што здарыцца, здаралася ня раз,
Ёсьць вечнае цяпер, нішто ўвесь час.
...П’ю ў бары “Каля
шлюзу” ... Рэчка мкнецца ўпрочкі.
Усё, як і раней; мо, толькі йначай трошкі.
Каляды
Кажух ці каўзалькі?
Што прынясуць Каляды нам?
Прынамсі хамячка... У небе пахне ладанам,
І хор у белае апранутых анёлкаў
Паводле мараў і заслугаў нам пад ёлку
Нясе дарункі—цягнуць саначкі канькі
Празь зьзяючую цемру нацянькі,
І я ўсьміхаюся насустрач свайму шэнцу:
Мне ў роце мухі сралі—і ў кішэньцы.
*
Сьпі ці падмыйся, я, бадай, пайду паліць.
...Дап’ю шампанскае – суцішылася, сьпіць.
Мяне ніколі два разы без падмываньня
Бэсьціць разбэшчаную мной не падмывае.
*
Жыцьцё – на шляху ў рай пякельны калідор,
Туды я ймкнуся й не чакаю, калі хор
Замоўкне. Што, ісьці няма куды? Дык ходу! –
Каб тут застацца пасьля ўласнага сыходу.
*
Дзьве лебедзі плывуць зялёнай цінай.
Пасьля ўсяго крану цябе шчацінай:
Лядашчая русалка, не глядзі,
Як Леда—летуцею я па леблядзі.
*
У безнадзейнасьці – уся мая надзея...
Выцягнуць з сракі шып? А мо з шыпшыны сраку?
Ня марыць больш прыйшоў да думкі кагадзе я,
Бо мары спраўджваюцца спрэс мне, небараку...
*
Тут спачывае (пэўны бард) зь ягонай дарагой паловай...
Зь дзьвюх камэр – у каторай лепш: сьмяротніцкай ці пажыцьцёвай?
V. Вершы розных
гадоў
*
Штой-та я зьеў? Цьху, муху! Па абрусе
Паўзе яе палова. Трэ паўмусе
Знайсьці сваю другую частку вобмацкам...
На жаль, яна—маім дакладным вобразам,
Каторым я мілуюся ў паўсьне:
Шчэ хоча жыць! Шчэ, бедная, паўзе...
Адвэнт
Што само не загіне,
заб’юць каты-людзі—
Да вялікай яліны бягу праз наносы
І пакунак зь вяроўкаю цісну на грудзі—
З майго карку на іншы. Каляды на носе.
*
Ня памятаю, што я верз?
Што заўтра зноўку будзе добра...
Што я шукаў? А, сьвінарэз.
Нашто?... А, перарэзаць горла.
*
Усё ў жыцьці я маю: храм,
Піўбар і цьвінтар, безьліч крам...
Адзіна я хацеў бы, каб
Мог напракат
На дзень браць баб.
На дзень зашмат.
На ноч хаця б.
*
Венчык, труну*... А ў рэшце рэшт і крэндзель...
А ты, каханая, што будзеш? Трэба есьці!
Цяпер, калі зь цябе... з нас ніц ня бэндзе.
Канец вакацыям—як і ўсяму, урэшце.
*назвы тыповых
чэскіх дэсэртаў
*
Падараваць—як адарваць ад сэрца,
Зрабіць сабе прыемна—і прыемцы.
Ды смак—пытаньне густу, я б сказаў...
Ну што ж, заплюшчвай вочы й рот разяў.
*
Гнюсу і жалю звычайная сумесь—
Гэткіх калекаў я здужаў багата...
Ды пачакайма, хто з нас дваіх змусіць—
Я? Новы дзень?—уцякаць супарата.
*
Цяпер напіўся б—калі келіх высах,
Навечна—болей!—неўміручым стаў!
Дабранач, месяц мой, бывай, Дэніса—
Цяпер бы жыць!—калі няма падстаў...
*
Не, не хачу ісьці насустрач вечнасьці,
Калі ў свой час быў малады ня ўмер...
Куды ісьці бязь цела, без канечнасьцяў?
Я вечнасьці хачу тут і цяпер!
*
Пусты, стары, нішто ня цешыць...
Млосьць сваю зяпу разявае...
Жыцьцё – дар між дароў найлепшы,
А сьмерць – гульнюшка прызавая.
Дзен альбо ноч?
Скуголіць розум
І ў сьне не пакідае варты.
Я доўг аддаць жыцьцю ня ў змозе,
А сьмерць? Яе я ўжо ня варты.
*
Ні цьвіка ў галаве, ні крыві на абрусе
Ці падлозе, каб белы сьпярэсьціць калёр
(не хвалюйся, сам чэлес сабе не адкусіш)—
Што казаць пра любоў, ад якой не памёр?
*
Ня верыў, што ты станесься праўдзівай—
Дваццаць табе... Мой лёс нарахаваў мне
На дваццаць больш... У песьні лебядзінай
Ты—сола ластаўкі... ці ў маршы пахавальным.
*
Сонца штодня ніжэе... У нябёсах
Птаства—свабоднае ад цяжару зямнога.
Сьвеце, нашто ты гоніш прэч мяне, бяз просу?
Я вечна быць хачу—хачу замнога?
*
Далей за імітацыю ў быцьці і не іду я...
Не разумею ў сьвеце ні ражна (і не спрабую),
Ды ганарыцца ўсё адно, на жаль, няма чым мне,
Калі я сьвет дзялю з нашчадкамі сабачымі...
*
На разьвітаньне ластавак прывечу
Й сябе навечна ў доме замурую.
Мала кахаў я? (Факт пытаньня сьведчыць.)
Што мне каханьне тое! Што яму я!
*
Што зь ёю? То сьмяецца, то расплачацца—
Хоча вярнуць тавар ці не надзячыцца?
Тэрмін гарантыі ўжо пратэрмінаваны...
Як разумець мне ейнае “каханы”?
*
Гляджу на далягляд у марах непамысных—
Ці я хачу хацець? Не. Нават калі б так...
Агонь у сэрцы згас, застаўся толькі прысак—
Тут ластаўкі зь вясной... Адной-адзінай брак.
*
Жывы, жахлівы сон прысьніў я на зары:
Я прамінуў цябе... І застагнаў спрасонку.
Ты ластаўкай была, я—груганом старым,
Пад намі—сьвет, і мы—навечна паасобку.
*
Здаецца мне і скрушным, і пачэсным,
Што шэсьць грахоў я зьдзейсьніў адным жэстам.
Мой сёмы грэх—любіць цябе любоўю,
якую я кахаю яшчэ болей.
Ах, грэшніка нярадасная
доля!
Сваіх згрызотаў не перамагці мне,
Бо за грахі, што я ўчыніць ня здолеў,
Кара мяне найгоршая спасьцігне.