|
“СЬМЕРЦІ ТЫРАНА”—10 год 1 сакавіка споўнілася дзесяць гадоў з таго дня, калі ў Менску была паказаная “Сьмерць тырана”. “Трупа імя Шлёмы Кагановіча” складалася з анархістаў і студэнтаў ін’язу, зь якіх я здольны прыпомніць далёка ня ўсіх—напрыклад, для мяне цяпер загадка, хто выконваў ролю Аўтара... Але помню, як за 2 дні да паказу п’есы падчас нейкай вечарынкі нарадзілася ідэя адзначыць якой-небудзь акцыяй першы дзень вясны, а таксама ўгодкі (ніхто так і не падлічыў тады дакладна, якія) забойства цара Аляксандра Другога беларускім анархістам Ігнатам Грынявіцкім (чыю ролю ў п’есе давялося выконваць мне). Сама думка адзначыць угодкі палітычнага забойства мне надзвычай спадабалася—тады яшчэ стаўленьне да тэрактаў у сьвеце не было такім адназначным. А першы дзень вясны азначаў тады неверагодна шмат: прайшоў амаль год ад Менскай вясны-96, у якой бальшыня з нас удзельнічала ў якасьці кулёў зь пяском для менскай міліцыі. Пасьля лістападаўскіх падзей 96 году вясны чакалі, як маны нябеснай. І натуральна, хацелася быць першымі, хто нагадае пра яе. Ідэя вулічнага тэатру належала Канавальчыку: верагодна, ён чуў, што ў нядзелю 2 сакавіка БНФ рыхтуе падчас мітынгу ля Опэрнага тэатру лялечны выступ з назовам “Цар Аляксашка” (я бачыў яго на наступны дзень пасьля нашай прэм’еры, і мушу сказаць, што маё ўражаньне было ня самым лепшым. Мяне абурала, што бальшыня твораў антылукашэнкаўскага мастацтва—“Лука Мудзішчаў”, “Убей президента”—была яшчэ больш вульгарнай, чым іхны адрасат). “Сьмерць тырана” павінна была быць нашым адказам Чэмбэрлену, які мусіў адбыцца на дзень раней. Паўлюк ведаў, што я там нібыта нешта папісваю па-беларуску—такім чынам, п’есу “замовілі” мне, дакладней, я сам паабяцаў яе напісаць. Аднак цэлы дзень да вечара я ня мог сабрацца з думкамі: натхненьне прыйшло, як звычайна, уначы. Седзячы ў “прадбаньніку” нашага блёку 1106 на Варвашэні 80 я на працягу некалькіх гадзінаў амаль бяз правак накатаў у сшытку тэкст “паэмы”, якая спачатку здавалася мне закароткай, потым—задоўгай, але ў выніку, мне здаецца, атрымалася даволі дынамічнай і нават даволі сьмешнай... Псэўданім Шпанскі (ад слова “шпана”), які ўтырмліваў і залішне (каюся) празрыстую алюзію на мой факультэт, я абраў ня толькі з-за перасьцярогі, але і з-за таго, што не хацеў зьвязваць гэты жанр са сваім імем—усё-ткі мае “гермэтычныя” вершы ня мелі са стылем п’есы нічога агульнага, яна была для мяне фактычна першым практыкаваньнем у “нармальнай”, традыцыйнай паэзіі... Так ці йначай, вынік мяне больш чым задаволіў—я быў надзвычай апантаны пэрспэктывай будучай п’есы... Не кладучыся спаць, я ў тую ж раніцу пабег у бібліятэку ўнівэрсітэту, дзе перапісаў увесь тэкст на чыставік друкаванымі літарамі—арыгінал быў залішне нечытэльны... Зь нядосыпу я ўвесь час рагатаў над ім, і на мяне пазіралі, як на дзівака. Я, як ні дзіўна, вывучыў усе ролі амаль аўтаматычна (я і цяпер памятаю амаль усю п’есу з галавы), на ўсялякі выпадак, каб магчы падказаць, калі што, астатнім. Недахопу ў жадаючых выконваць рэшту роляў не было. Сам дзень выступу на Плошчы Свабоды памятаю цьмяна: памятаю нечуваную нэрвовасьць, невялікую колькасьць людзей на вуліцы (улёткі, якія былі надрукаваныя за дзень да выступу, не пасьпелі шырока разыйсьціся), сярод іх—журналістаў (Вольгу Караткевіч) і кдбістаў з відэакамэрамі... Пазьней я бачыў відэазапіс, зроблены кімсьці з нашых сяброў-анархістаў: на ім было відаць, што маё акторства рэдукавалася на прамаўленьне тэксту, рухі былі скаваныя—ад нэрвовасьці і боязі забыцца на словы... Выступ доўжыўся хвілінаў 20—у самым канцы, калі замест заплянаванага выбуху пэтарды, якую так і не знайшлі, “цар” парваў паперу са сваёй роляй, маналогам тырана, пад’ехалі міліцэйскія машыны, а мы з хлапцамі сіганулі ў бок паблізнага офісу незалежнага прафсаюзу, дзе нас схавалі ў нейкім кабінэце... Пасядзеўшы нейкі час у офісе, мы, п’яныя ад шчасьця, нейкім незвычайным шляхам пайшлі дадому ў інтэрнат—кансьпіратары... Раніцай наступнага дня, перад згаданым мітынгам БНФ, мы пайшлі ў офіс “Нашай Нівы” на праспэкце Скарыны. Дубавец дазволіў нам размножыць адзіны выдрукаваны экзэмпляр п’есы. Пакуль я размаўляў зь Севярынам Квяткоўскім, Паўлюк пасьпеў зрабіць можа 150-200 копій... Мы разабралі экзэмпляры і рушылі да Опэры—там у натоўпе мы амаль усе іх раздалі людзям, з-за чаго прысутныя міліцыянты пачалі перагаворвацца па рацыях (сам чуў), што ў натоўпе раздаюць нейкую забароненую літаратуру... Раздаўшы ўсе копіі (мы прынесьлі іх у рукавох), мы амаль адразу ж зьніклі зь мітынгу. На гэтым гісторыя “Сьмерці тырана” амаль што скончылася. Праз два тыдні палова трупы ўжо сядзела ў адной камэры на Акрэсьціна—але не за п’есу, а за ўдзел у дэманстрацыі ў падтрымку Канстытуцыі ля Палацу спорта. Мы адчувалі сябе сапраўднымі ўдзельнікамі Вясны, сапраўднымі анархістамі. А яшчэ праз два тыдні, напачатку красавіка, унівэрсітэцкі хор, у якім я сьпяваў, паехаў на запросіны ў Галяндыю. Сёй-той раіў мне тады заставацца, прасіць палітычны прытулак, але гэта я быў вымушаны зрабіць толькі праз год, а тады быў цьвёрда ўпэўнены, што змаганьне толькі пачынаецца, а галоўнае—мае сэнс... Узгадваючы той час, мяне зьдзіўляюць дзьве рэчы: якія мы былі тады, у 19-20 год, усё-ткі таленавітыя і шчасьлівыя, і яшчэ—як у нас на ўсё хапала часу: на хор, тэатар, мітынгі, вершы, музыку, “Навінкі” і час ад часу нават на вучобу... Такой насычанасьці жыцьцё, бадай, ня мела ўжо ніколі потым. Праз гэта юбілей “Сьмерці тырана” мае для мяне гэткае асабістае значаньне. Што да самога тэксту, то мушу прызнацца, што мне за яго ня сорамна і цяпер, праз 10 гадоў. Думаю, што тэкст упісваецца ў традыцыю беларускай сатыры ад “Энэіды” да “Лысай гары” больш арганічна, чым шырока разрэклямаваныя творы “палітычнага мастацтва” лукашэнкаўскай эпохі. Калі занядоўга пасьля напісаньня я лічыў яго “добра напісанай бразготкай”, то цяпер, як ні дзіўна, я аб ім крыху лепшага меркаваньня... Тым ня менш, уключаць яго ў свой “Раньні збор” я ня стаў. :) М.Шч.
Вокладка першага і адзінага выданьня "Сьмерці тырана"
Максім Шпанскі СЬМЕРЦЬ ТЫРАНА, або McDonald’s зачыняецца П’еса ў адну дзею Дзейныя асобы: Аўтар—завадзіла У эпізодах: часной народ. Аўтар: Суайчыньнік!
Фактычна, настала вясна. Існаваў
такі звычай з Адамавых дзён Яшчэ
Брут зразумеў: зьнішчыць гада таньней Так
здалося і нашым героям дваім: Грынявіцкі: Рысакоў, гэта ты? Рысакоў: Ты
ж кажы хоць пароль, Грынявіцкі: Са страху забыўся. Рысакоў: Значыць, ты сапраўды. Грынявіцкі: Нешта
зранку мой боль Нешта страўнік баліць, пустата ў галаве... Рысакоў: Вось, ты бачыш, адразу відаць беларуса. Грынявіцкі: Дзе? Рысакоў: Спужаўся? Ды я гавару пра цябе. Грынявіцкі: Можа, пойдзем? Бо, кажучы шчыра, баюся. Рысакоў: Ці здурэў? Пасамрося хаця б гледача. Грынявіцкі: Ты
пра гарадавога? Усё, ён заўважыў. Калі
я сапраўды беларус!—уцяку Мне
не зачапіць, а то мала чаго! Мы
тут проста жывем. І з царом будзем жыць. Рысакоў: Грынявіцкі,
ты самы тыповы бульбаш. Грынявіцкі: Ты,
маскальская морда, ня бэсьці тут нас! Мы
адвеку лічылі: павінен быць цар. Гэта...
слова такое ёсьць: мэнталітэт. Мабыць, ён не прыедзе. Гэй, гарадавы! Гарадавы: Я ня гэй. Грынявіцкі: Дзе
там цар? А яшчэ нехта кажа: Гарадавы: Аб чым гэта вы? Грынявіцкі: Ці шчэ доўга, скажы, нам чакаць экіпажа? (Рысакову) Можа, нам дзеля сьмеласьці ўзяць па адной? Рысакоў: Ты
і гэтак са страху трымаесься хістка. Закуры, супакойся. Грынявіцкі: Запалкі забыў. Рысакоў: Ах
ты пень! А зьбіраўся ад бомбы падкурваць! Грынявіцкі: Беларус—ён такі. Рысакоў: Заўжды нехта падкурвіць. Грынявіцкі: Рысакоў,
ты пайдзі ў паліцая спытай. Рысакоў: Пачакай,
трэба лепш у народа спытаць. Грынявіцкі: У
народа? Чаго ад народа чакаць? Рысакоў: Пачакай.
Бачыш, вунь пралетарый ідзе. Грынявіцкі: Ну, давай жа, сьмялей падыходзь, не адкладвай. Рысакоў: Выбачайце, спадар... Пралетар: Я
таварыш, а ты— Галавою
даходзіць, што лепш прамаўчу. Я
разумны, хоць жонка і кажа—дурны. Так
што дурняў няма, спадарок, выбачай. Рысакоў: Божа ж Божа, які тут забіты народ! Грынявіцкі: Як
народ, дык і цар быць павінен забіты. Рысакоў: Дык ты ўжо надумаўся, браце, глядзі ты! Грынявіцкі: Зноў
ты тонам старэйшага брата? Чакай, Толькі
грошай няма. Што той Захад сабе Рысакоў: Не
турбуйся, мы самі ў сваёй барацьбе, Грынявіцкі: Можа. Мы,
здаецца, і так ужо доўга стаім Рысакоў: Выбачайце, спадар, Вы б запалачку мне... Шасьцёрка: Што,
стары, не пазнаў? Ты цара прыйшоў слухаць? Я
прыхільнік, як ведаеш, дзеі прамой. Мне,
канечне, вядома, дзе ён іх узяў, Сьвята нашай сустрэчы? Рысакоў: Не,
дзякуй, стары. Грынявіцкі (Рысакову): На такіх, Рысакоў, ён пралез у цары. Шасьцёрка (Гарадавому): Пане гарадавы, тыя двое—злачынцы. Падазрона
гавораць. Трымаюць пакет. Рысакоў (Гарадавому): Мы
з Ігнатам прыйшлі паглядзець на цара. Гарадавы: Тут
няма чаго слухаць, глядзець пагатоў. Рысакоў: Грынявіцкі, адыдземся. Грынявіцкі: Усе
супраць нас. Рысакоў: Паважаны, запалачкі нам не дасьцё? Грынявіцкі: На
пажар міравой рэвалюцыі трэба. (Рысакову) Ён куды павалындаўся, гэты нязгрэба? Дзядок (шпарка адыходзячы): Я
сынкі, разумею, а вось памагчы Там
дзе цёпла, там добра. У Сібіры былі? Пасьля
Вітаўта нешта мне цяжка згадаць Грынявіцкі: Во,
Мікола, глядзі, гэта хто гэта там? Рысакоў: І зусім і ня погань. Грынявіцкі: Ідзі
тады сам, Рысакоў (здалёк): Слухай, дружа! Грынявіцкі: Дурны, ды ня гэтак здалёк! Рысакоў: Неяк
вельмі падобны ты да анархіста. Хіпі (зацягваючыся касяком): Дам
ад чыстага сэрца. Каб кінуць далі! Грынявіцкі: Не,
мы лепей самі. Хіпі: Ці ня ён гэта едзе? Рысакоў: Здаецца, што ён. Грынявіцкі: Зараз будзе як вытрымаць. Будзе прамова. Рысакоў: Гэта
ўсе сабраліся цару на паклон, Грынявіцкі: Падыходзім
бліжэй. Гэтак хочацца чуць, Цар: Дарагіе
друзья! Меня можна паняць? Еслі
б прыбыл і вам не сказал нічэво! Ваш
язык можна выучыць за адну ноч. Еслі
был бы я глупый, сядзел бы не здзесь, Как
не выпалніць все пажэланья людзей? Паддзержаць
Александра, вас кто-та купіл... Вы
жэ знаеце, как мне цяпер цяжэло Гаварыць
нету смысла, а чом я гавару. Із-за
всех эціх труднасцей прошлай весной, Я
люблю сваё дзела. І прыбылі есць. Можат,
правда, і есць недачоты у нас, Важна
быць заадно, зра не нада галдзець. Аўтар: А цяпер, па шматлікіх патрабаваньнях публікі, адбудзецца сьвяточнае, урачыстае забойства цара-бацюшкі, імпэратара Аляксандра Другога. Грынявіцкі: Дык
твой час надыйшоў, дарагі Цыцэрон. Што
ты будзеш заўсёды тлуміць нам мазгі У
нас ёсьць яшчэ моц на змаганьне й жыцьцё. Ці
ня той гэта час, каб спыніць гэты фарс, Бомба разрываецца Аўтар: 1 сакавіка 1881 году бацюшка-цар, імпэратар і самадзержац Александр Вторый міласьцю божыю помрэ...
Прэм’ера п’есы адбылася 1 сакавіка 1997 года на Плошчы Свабоды ў Менску ў выкананьні Вандроўнай анархісцкай трупы імя Шлёмы Кагановіча. Рэжысэр
і пастаноўшчык—Максім Шпанскі.
© НМ, 2007 |