Макс
Шчур
СІРОГА
І Я
С кем павядзёсься,
сь цем і набяросься.
Япіграф
Мы зь Сірогай любім
розныя наркотыкі. “Ну а хто ж іх ня любіць”, падумалі вы. Але я хацеў
сказаць зусім іншае: што Сірога, у адрозьненьне ад мяне, любіць усячаскія
галюцынагены і адурнялавы, ціпа як алкаголь, ТГК, эндарфін, адрыналін
і г.д., тым часам як я люблю кафяін і ішчо адну індзейскую траву.
Але гаворка тут
не пра мяне, а пра Сірогу.
У Сірогі чыстыя
вочы-гузікі плюшавага мішкі, па якіх немагчыма сказаць, колькі ён выпіў.
Усё сваё жыцьцё Сірога хоча быць падобны да Букоўскага, але пры гэтым
тварам і акулярамі падобны да Лімонава, аўтара нашумеўшай кнігі “Эта
я, Эдзічка”. Эдзічка быў малады негадзяй, тым часам як Лімонаў—гэта
вядомы нацыянал-бальшавік і пралетарый умсьцьвеннага труда. Сірога ўвабраў
у сябе лепшыя рысы абодвух. Гэта значыць, што ён ціхі, спакойны, у меру
ўрэдны мужчына ў самым росквіце інцелектуальных сіл і наагул прыятны
субяседнік, які ў дарэчны момант здольны ўтыркнуць вам у сьпіну бандзіцкі
нож якога-небудзь зьдзеклівага афарызму, цытаты альбо рыфмы. Дзеля вашага
задавальненьня Сірога гатовы часамі пераказваць вам зьмест свайго жж-дзёньніку
і асобныя разьдзелы з гісторыі сваёй буйнай маладосьці. Ягоная шчырасьць
падкупае. Вы ня можаце не адказаць яму цем жа. Але паколькі маё жыцьцё
даўно не адпавядае строгім патрабаваньням Сірогінава густу, я вымушаны
расказваць яму гісторыі з жыцьця іншых.
Для Сірогі ў жыцьці
галоўнае, каб чалавек быў распізьдзяем. Гэтае слова—ягоны ядзінственный
камплімент на адрас тых, каго ён паважае. І сам ён імкнецца быць такім
жа. Напрыклад, зь Сірогай мы сьпізьдзілі ў краме шэсьць бутэлек піва,
якое спачатку хацелі купіць і якое ён павёз з сабой на радзіму ў Ебларусь,
забыўшыся пры гэтым на хлеб і сасіскі, якія засталіся ў маім пляцаку.
Затое не забыўся ён узяць з сабой падарунак для свайго хросьніка, новую
каляровую мадэль пласьцікавага вадзянога аўтамату замежнай вытворчасьці—ведаючы
Сірогу, ня ўпэўнены, што вадзяны аўтамат насамрэч прыдназначаецца ў
падарунак хросьніку, зь якога Сірога хоча выхаваць цірарыста (ад слова
цір), а не самому Сірогу—а таксама пачаты боцел пад’ёбачнай віскі і
некалькі грамаў набытай у цыганоў на вакзале травішчы. Такі ён увесь:
дбае перадусім пра страву выключна духоўную. Прычом ня толькі сваю,
але і вашу.
Больш за ўсё Сірога
любіць алкаголь. Яго любоў да алкаголю чыстая і бескарысная, як мацярынская.
Сірога здольны прачнуцца і адразу ж прапанаваць вам з самых чалавекалюбівых
памкненьняў выпіць воткі альбо дзенатурату для дзезынфекцыі поласьці
рта. Але пры гэтым ён на гэтым не настайвае, як які-небудзь лох, асабліва
калі воткі і так мала.
Таксама Сірога
любіць лёгкіх жэншчын. Але ня самых лёгкіх. Напрымер, Шымборскую. Калі
разумееш, што ў бабы да цябе было 158 пацаноў, кажа Сірога, то робіцца
неяк нецікава. Я зразумеў, што эта лічба для ніво—нейкі прыдзел, за
якім ужо пачынаецца беспрыдзел. А паколькі знайсьці ў наш час чэсную
жэншчыну з карацейшым паслужным сьпісам ня так лёгка, Сірога ва ўсю
карыстаецца паслугамі інцярнэту для завядзеньня знаёмстваў зь дзяўчонкамі
ў мэтах чыста духоўнага абшчэнія. Яно і панятна: дзе яшчэ сёньня чэсная
жэншчына можа не саромеючыся заявіць аб гэтым уголас, як не на інтэрнэце.
Акрамя жэншчын
Сірога платанічаскі любіць двух підарасаў, Одзена і Фасбіндзера, а таксама
музыку 80-х гадоў, якую ён называе “дзіска”. Для падняція настраенія
ён заўсёды мае пры сабе некалькі флэшак з поўным гітпарадам папсы з
усяе пастсавецкай прасторы—гэтак прафэсійны разьведчык найвышэйшай кацягорыі
заўсёды мае пры сабе некалькі ампул з атрутай на той выпадак, калі яво
мішан канчаткова зробіцца імпасыбал. Настаяшчы інцялектуал, лічыць Сірога,
павінен і не такое вытрымаць у жыцьці. Слуханьне папсы ёсьць для яго
чымсьці накшталт праверкі на ўшывасьць. Калі вы недастаткова валодаеце
мускуламі твару, вы неабавязкова пройдзеце гэтае выпрабаваньне з посьпехам,
асабліва калі пачуеце зь дзяцінства знаёмы голас ужо пакойнава Жэні
Білаусава (царства яму нібеснае).
На сваім жж Сірога
вывешвае пірыадзічэскія адчоты аб прадзеланнай духоўнай рабоце. Прычом
як у вершах, так і ў прозе і фатаграфічаскіх карцінках. Я перакананы,
што Сірога—адзін зь нямногіх, хто разумее выраз “народны пісьменьнік
Беларусі” правільна, а ня так, як усялякія Барадуліны і Гілевічы. Званьне
“народнага” не даецца ўсялякімі там пастановамі—яво трэба непасрэдна
заслужыць ад народа ў ягонай самай сырой і неапрацаванай форме, гэта
значыць, ад сваіх друзей і карашоў. А тое, што Сірога яво ўжо даўно
заслужыў, яшчэ калі працаваў на заводзе, можа ставіць пад сумнеў толькі
апошні поц.
Зь Сірогай нас
яднае ў асноўным тое, што мы нарадзіліся ў адным горадзе. Праўда, расьлі
мы саўсем у разныя эпохі і ў разных колах. У маіх колах любілі ўсякіх
наркаманаў і підарасаў, а шараговымі калдырамі звычайна пагарджалі.
Аднак маё знаёмства зь Сірогай прымусіла мяне пераацаніць маё стаўленьне
да люмпэн-пралетарыяту. Таксама яно прымусіла мяне перагледзець маё
стаўленьне да беларускай ліцературы. Я зразумеў глыбока анцінародную
сутнасьць сваёй творчасьці і тую пропасьць, якая ўзьнікла за апошнія
дзесяць гадоў паміж мной і рэальнымі чувакамі па той бок Бугу. Цяпер
мне так і карціць працягнуць ім руку братняй помачы і папрасіць прабачэньня
за бясцэльна прожытыя годы. Асабліва за тыя два гады без алкаголю, цягам
якіх я пісаў свой нікому не цікавы раман. Упэўнены, што раман атрымаўся
б нашмат лепшы, калі б я цягам ягонага напісаньня беспрабудна бухаў
у суаўтарстве зь Сірогай. А яшчэ лепшы б ён быў, калі б яго напісаў
сам Сірога, а ня я. Але што зробіш—рукапісы не гараць. Гэта ж ня трубы.
Тым больш што Сірога зараз пагражае сам разрадзіцца вялікім раманам,
які канчаткова пакажа ўсім няверуючым, што не перавяліся яшчэ ягады
ў ягадзіцах, клубніцы ў вясковых клубах і самагон у самагонных апаратах.
А тое, што Сірога такі раман напіша, у мяне няма ніякага сумневу. Брэст,
бля—гэта крэпасьць-герой, а не якое там небудзь прадажнае фуфло накшталт
Парыжу. Гэта рэальная фабрыка культурных герояў, кузьніца талентаў і
харакцераў. Нездарма там стаіць найвялікшы ў сьвеце помнік блююшчаму
паэту Ўладзіміру Маякоўскаму ў выглядзе бятоннава сфінкса. А ішчо там
есьць высокая жалезная ігла, якая сымбалізіруе Сірогін улюбёны фільм
“Трайнспоцінг”, каторы па-сапраўднаму называецца “На ігле”. А вы бля
тут сядзіце і пералічвайце цягнікі.
©
Макс Шчур, 2007
