Макс Шчур

ВЯЛІКІ ХАМЕЛЕОН

Дэндызм, Фрэдзі Мэрк’юры й стыль “Кўін”

Каці Максімавай

Is this the real life-
Is this just fantasy-
Caught in a landslide-
No escape from reality

“Bohemian Rhapsody”

Ад гандлю вопраткай да гандлю асобай, ад Марса да Мэрк’юры

He’s just a poor boy from a poor family—
Spare him his life from this monstrosity

“Bohemian Rhapsody”

Аб стылі “Кўін” ільга пачуць меркаваньні вельмі розныя, але нельга не прызнаць, што шмат хто закідае ім безгустоўнасьць. Звычайна, той, хто не разумее й не прымае музыкі “Кўін”, той не прымае й іхнага іміджу, але той, хто любіць іхную музыку, успрымае іхны імідж як ейную неад’емную частку. Такім чынам, сам па сабе “безгустоўны” імідж “Кўін”, як ні парадаксальна, выклікае меншыя нараканьні й пратэсты, чымся іхная “старамодная” музыка, як што зь іхным іміджам, дзякуючы папулярнасьці гурта пасьля сьмерці Фрэдзі Мэрк'юры, усе неяк пасьпелі звыкнуцца, замірыцца й забыцца на яго. Забыліся таксама й на тое, што іхная музыка была старамоднай ужо ў часы самога ейнага ўзьнікненьня, гэтаксама як іхны імідж ужо тады здаваўся (й хацеў здавацца) безгустоўным.

У гэтым нарысе нашай мэтай будзе паказаць нутраное сваяцтва паміж стылем “Кўін” і ідэяй дэндызму. Вось як характарызуе гэтую плыню (ці лепш сказаць—прынцып) у літаратуры й модзе аўтарка кнігі “Дэндызм: абавязак сумнявацца”, француская філасофка Франсуаз Коблянс.

“Дэнды ўсіх часоў несьлі ў сабе адзнаку самоты, надвышэйшага стану, бунту й прыгажосьці. Незалежна ад таго, ёсьць дэнды прыдумкай ці сапраўднасьцю, сучасным ці колішнім, сьвецкім чалавекам ці паэтам, ён заўсёды стварае ўражаньне здані... Паводле ідэялогаў дэндызму, яму ўласьцівае сьцьвярджэньне першаснасьці зьнешняга выгляду й ілюзорнай прымхі, а таксама пераварочваньне каштоўнасьцяў з ног на галаву. Дэнды ўзвышае нязначнае, робіць зь нічога штосьці, ...“дае нам зразумець, што ўсё ёсьць толькі марнасьцю.” ...Ён выклікае давер да таго, чаго няма, выступае ў масцы самазванца, ілюзіяніста й ідэяліста.” (Коблянс, ст. 19-20).

Сярод адэптаў на ролю сапраўднага дэнды ў ХХ стагодзьдзі (ніводны зь якіх, паводле меркаваньня аўтаркі, не выконвае неабходныя для гэтага крытэры) Франсуаз Коблянс называе Дзюшампа, Ўоргола, Мэрылін Монро (дарэчы, улюбёная акторка Фрэдзі Мэрк’юры), “Ролінг Стоўнз” (??), Карла Лагерфэльда й іншых, але зусім ня ўзгадвае Фрэдзі Мэрк’юры. Магчыма, тут шкодзіць ягоная ўсё яшчэ залішне вялікая папулярнасьць, якая нібыта не пасуе строга “экслюзіўнай” і адпачатна “мінарытарнай” пастаці дэнды.

Бадай, невыпадкова, што “Кўін” зьявіліся менавіта ў Брытаніі—на радзіме дэндызму. Гісторыя “Кўін” пачынаецца з прыходам у гурт “Смайл” новага сьпевака—выпускніка мастацкай вучэльні й часовага гандляра сэканд-гэндам Фарруха Булсара. Ад таго часу Фрэдзі, гэтаксама як Джордж Браммэл, архетып дэнды ўсіх часоў, “цалкам прысьвяціў сябе адной-адзінай творчасьці—творчасьці самастварэньня.” (Коблянс, ст. 34).

Мэтай Фрэдзі адпачатна была не папулярнасьць, але вядомасьць:

“Сваяцтва, імя ані продкі—ніводная з гэтых рэчаў не вызначае асобу. Асоба ня ёсьць дадзенай адпачатна. Трэба вынайсьці яе, збудаваць яе цалкам насуперак ужо дадзенай прадвызначанасьці. Як вылучыцца? ...У выпадку Браммэла йшлося вось аб чым: несупынна памятаць аб тым, што ягонае ймя нікому невядомае. Хто чуў аб Браммэлавым бацьку? А хто б калі пачуў аб самім Браммэлу, калі б ён застаўся тым, чым быў адпачатна?” (Коблянс, 78).

Каб зрабіць вядомым сваё першае ймя, ён бярэ сабе надзвычай штучны, надзвычай манэрны сцэнічны псэўданім, Фрэдзі Мэрк’юры, які гучыць даволі дзіўна, ненатуральна, зусім не па-ангельску—адпачатна ясна, што йдзецца пра сцэнічнае ймя, а не пра сапраўднага чалавека: ніякага Фрэдзі Мэрк’юры ў сапраўднасьці не існуе! Існуе толькі сьпявак малавядомага гурта.

Адрозьненьне між папулярнасьцю й вядомасьцю палягае перадусім у тым, што папулярнасьць ёсьць нейкай пазітыўнай характарысткай, вынікам прызнаньня грамадзтвам якіхсьці аб’ектыўных вартасьцяў, заслугаў ці здабыткаў асобы. Вядомасьць, наадварот, можа быць скандальнай вядомасьцю Герастрата. Няма сумневу, што Фрэдзі нашмат больш імпануе другая, чымся першая.

“Калі верыць словам Браммэла, дэнды не дамагаецца ані ўлучэньня ў шэрагі грамадзтва, ані прызнаньня. Яму карціць авалодаць арыстакратыяй, не валодаючы пры гэтым ейнымі манерамі. Ён дамагаўся свайго не прыстасаваньнем ці імітацыяй, а шляхам расколу, крайнасьці, хамства. Чаму ён абірае менавіта гэты шлях? Браммэл добра зразумеў, што калі б ён паводзіў сябе крыху больш сьціпла, ён таксама дасягнуў бы нейкай добрай пазіцыі ў грамадзтве. Аднак для таго, хто хоча дасягнуць ня проста добрай, а выбітной пазіцыі, такія сьціплыя сродкі ёсьць недастатковымі.” (Коблянс, ст. 79).

Морыс Бланшо: “Нахабства ўдае сабой пэўны спосаб адрынуць сьвет, якім чалавек пагарджае, і забясьпечыць сабе пэўную арыстакратычнасьць, ...як часова дасягнуць хоць і ілюзорнай, але ў дадзены момант неаспрэчнай перавагі.” (цыт. у: Коблянс, ст. 112).

Фрэдзі адпачатна прапаноўвае Мэю й Тэйлору ня проста новы імідж, але новую мэдыяльную стратэгію, мэтай якой ёсьць заваёва вядомасьці. Першым крокам на гэтым шляху зьяўляецца зьмена назвы. Замест дэбільна-безабсяжнай назвы “Ўсьмешка” Фрэдзі дае гурту новае ймя—“Каралева”!

Чаму “Каралева”? У адрозьненьне ад нейкага Мэрк’юры, каралева Элізабэт Другая ёсьць, бадай, самай вядомай (а таксама самай папулярнай) асобай у Брытаніі. Ейнае ймя ёсьць ледзьве не гандлёвай маркай—і Мэрк’юры гэта разумее. Калі б каралева дадумалася яе запатэнтаваць, дык ня ўзьнікла б ані гурта “Кўін”, ані п’есы Томаса Бэрнарда “Элізабэт Другая”. Аднак у адрозьненьне ад каралевы сапраўднай, Фрэдзі не зьбіраецца дамагацца папулярнасьці—яму дастаткова дамагчыся вядомасьці, калі магчыма—скандальнай. Першым крокам на гэтым шляху ёсьць само абраньне назвы—праява нечуванага нахабства й неарыгінальнасьці.

“Каралева”, такім чынам, зьбіраецца цараваць, нікога пры гэтым не пытаючыся, што яны думаюць на ейны конт. Ужо ў самой назве ёсьць штосьці антыдэмакратычнае. Ідзецца пра якісьці кшталт дыктату. Параўнайма:

“Браммэл быў дыктатарам клубаў, дыктатарам моды... Браммэлаву тыранію выяўляў ягоны “жудасна” просты касьцюм, ягоны шык, які не прызнаваў ніякіх крытэраў, нахабная фанабэрыя, якую ён ані не рабіў намогі патлумачыць. Чалавек простага паходжаньня, які ўсьведамляў уласную непаўнавартасьць, падпарадкаваў сабе арыстакратыю... Гэтаксама як і ў Напалеёне, у Браммэле было штосьці ад дэспата й парвэню, які будаваў планы на зьнішчэньне высокапастаўленай арыстакратыі... Але тым часам як імя Напалеёна засталося зьяднаным зь імёнамі ягоных генералаў, Браммэл быў адзінаўладным уласьнікам свайго трону... У дэндызме выявілася напалеёнаўская спадчына дэспата й тырана, але таксама наватара й рэвалюцыянера, якім рухае нянавісьць да прыроджанага рабства й любоў да славы”. (Кляманс, ст. 61-69).

З музычнага гледзішча, на альбомах “Каралева” й “Каралева-ІІ” яшчэ зашмат пошукаў, зашмат шчырасьці, зашмат уплыву папярэдніх музычных стыляў—арт-року, глэм-року й гард-року. “Кўін” таго пэрыяду нельга лічыць піянэрамі ў музыцы, хаця некаторыя іхныя тагачасныя запісы здольныя прыемна зьдзівіць. Галоўную ўвагу варта засяродзіць на тэксты Фрэдзі таго часу, і асабліва—на песьню “Ягоная вялікасьць пацук”, “The Great King Rat”. Ейны тэкст ільга ўспрымаць часткова як заўчасную спробу аўтабіяграфіі (“Мне падабаецца быць нягоднікам і абкружаць сябе імі. Сум ёсьць найбольш распаўсюджанай хваробай, dear.”), а часткова як неверагоднае прароцтва наконт уласнай сьмерці:

Great King Rat died today
Born on the twenty first of May
Died syphilis forty four on his birthday
Every second word he swore
Yes he was the son of a whore
Always wanted by the law

Wouldn’t you like to know?
Wouldn’t you like to know people?
Great King Rat was a dirty old man
And a dirty old man was he
Now what did I tell you
Would you like to see?

У наступным вершы аўтар наўпрост зьвяртаецца да тэмы ўласнага лёсу.

Where will I be tomorrow?
Will I beg will I borrow?
I don’t care I don’t care anyway
Come on come on the time is right
This man is evil and that is right

Аднак напрыканцы песьні гэтая ўпэўненасьць цалкам разбураецца, ставіцца з ног на галаву.

Now listen all you people
Put out the good and keep the bad
Don’t believe all you read in the Bible
You sinners get in line
Saints you leave far behind
Very soon you’re gonna be his disciple

Don’t listen to what mama says
Not a word not a word mama says
Or else you’ll find yourself being the rival
The great Lord before he died
Knelt sinners by his side
And said you’re going to realise tomorrow

Рэшта песень, напісаных Фрэдзі ў той час, мае міфалагічны сюжэт і знаходзіцца пад выразным уплывам арт-року. Адной з такіх песьняў, павярхоўна зьвязаных зь біблейным сюжэтам, ёсьць песьня “Liar”. З майго гледзішча, яна таксама мае аўтабіяграфічныя коннатацыі.

Sire I have stolen stolen many times
Raised my voice in anger
When I know I never should
Liar oh ev’rybody deceives me
Liar why don’t you leave me alone

Liar I have sailed the seas
Liar from Mars to Mercury
Liar I have drunk the wine
Liar time after time
Liar you’re lying to me
Liar you’re lying to me
Father please forgive me
You know you’ll never leave me
Please will you direct me in the right way
Liar liar liar liar
Liar that’s what they keep calling me
Liar liar liar

Listen are you gonna listen
Mama I’m gonna be your slave
All day long
Mama I’m gonna try behave
All day long
Mama I’m gonna be your slave
All day long
I’m gonna serve you till your dying day
All day long
I’m gonna keep you till your dying day
All day long
I’m gonna kneel down by your side and pray
All day long

Ад Марса да Мэрк’юры—то бок, ад ваяра да хітруна: спачатку пэрсанаж песьні “узвышаў гнеўны голас”, але цяпер знайшоў новы выхад—пачаў ілгаць. Цікава, што тут мы ўпершыню сустракаем зварот да “мамы”, які пазьней будзе паўтораны ў “Багемскай рапсодыі”. У песьні “Liar” герой (ілжэц—варыянт нягодніка) усё яшчэ абяцае сваёй маці паслухмянасьць, каб у “Багемскай рапсодыі” паставіць яе перад фактам сваёй непаслухмянасьці й зьдзейсьненага ім злачынства:

Mama, І’ve just killed a man,
Put a gun against his head,
Pulled my trigger, now he’s dead,
Mama, life had just begun,
But now I’ve gone and thrown it all away-
Mama ooo,
Didn’t mean to make you cry-
If I’m not back again this time tomorrow-
Carry on, carry on, as if nothing really matters-

Too late, my time has come,
Sends shivers down my spine-
Body’s aching all the time,
Goodbye everybody-I’ve got to go-
Gotta leave you all behind and face the truth-
Mama ooo- (any way the wind blows)
I don’t want to die,
I sometimes wish I’d never been born at all-


На альбоме “Каралева ІІ” міфалагічная тэма працягваецца, але зьяўляецца настолькі характэрны для Фрэдзі баладычны стыль ягоных песьняў аб каханьні (“Nevermore”), а таксама—песьняў-гімнаў самому сабе (ці дакладней—свайму сцэнічнаму альтэр-эго, створанаму ім самім пэрсанажу: “March of the Black Queen”). Аднак найбольш цікавыя для нас зь ідэялагічнага гледзішча песьні—гэта “The Fairy-Feller Master Stroke” і “Seven Seas of Rhye”. У першай зь іх двойчы зьяўляецца слова “дэнды”, у прыпеве:

There’s a thief and a dragonfly trumpeter
He’s my hero ah
Fairy dandy tickling the fancy
Of his lady friend
The nymph in yellow (can we see the master stroke)
What a quaere fellow

Камбінацыя слова “дэнды” з прыметнікам “fairy” (магічны, казачны) прымушае згадаць песеньку “My Fairy King” зь першага альбому: такая ўзаемазаменнасьць словаў “дэнды” й “кароль” зусім ня ёсьць выпадковай, а матываванай самой ідэялогіяй дэндызму. Узгадайма, што мянушкай вялікага дэнды Оскара Ўайлда была “кароль жыцьця”.

Другая з узгаданых песьняў ёсьць своеасаблівым ідэялагічным маніфэстам, выклікам, інаўгурацыйнай пракламацыяй манарха.

Fear me you lord and lady preachers
I descend upon your earth from the skies
I command your very souls you unbelievers
Bring before me what is mine
The seven seas of Rhye

Can you hear me you peers and privy councillors
I stand before you naked to the eyes
I will destroy any man who dares abuse my trust
I swear that you’ll be mine
At the seven seas of Rhye
...
Storm the master marathon I’ll fly through
By flash and thunder fire I’ll survive
I’ll survive I’ll survive
Then I’ll defy the laws of nature
And come out alive

Begone with you you shod and shady senators
Give out the good leave out the bad evil cries
I challenge the mighty titan and his troubadours
And with a smile
I’ll take you to the seven seas of Rhye

 

Ці была “гульня ў дэнды” сьвядомай позай з боку Фрэдзі? Упэўнены, што так. Шмат хто схільны часам бачыць у Фрэдзі Мэрк’юры пазбаўленага густу неадукаванага азіята, які з усёй моцы імкнуўся нападабняць брытанскія манэры, мяшаючы іх з тыпова ўсходняй схільнасьцю да раскошы й раскіданьня багацьця. Аднак Фрэдзі, перадусім, не імкнуўся нікога нападабняць, калі меркаваць паводле таго, як ён з усяго брытанскага зьдзекваўся. Па-другое, дастаткова прааналізаваць мову й тэматыку раньніх песьняў Фрэдзі, як гэта зрабілі мы, каб стварыць сабе належнае ўражаньне аб узроўні ягонай адукацыі, густах і шырыні ведаў. Зрэшты, такія сумневы могуць узьнікаць толькі ў не-музыкаў: любы музыкалог вам скажа, што пісаць такую складаную музыку папросту ня мог мала адукаваны й мала культурны чалавек. Здаецца, што сам выбар псэўданіму Freddie Mercury быў невыпадковы: Freddie рыфмуецца з dandy, а Mercury, на маю думку, ня мае нічога агульнага з іртуцьцю, а азначае менавіта боскага гандляра, архетыпічнага патрона—у тым ліку, і найбольш старажытнай з прафэсіяў.

“Seven Seas of Rhye” сталася першай песьняй Фрэдзі, якая трапіла ў гіт-парад—дагэтуль найбольш удалым сінглам была песьня Браяна Мэя “Keep Yourself Alive”. Аднак першым сапраўдным гітом, як і першай сапраўднай “дэнды”-песьняй стаецца напісаная Мэрк’юры “Killer Queen”. У чым ейнае прынцыповае адрозьненьне ад папярэдніх рэчаў “Кўін”? Перадусім, у надзвычайнай і наўмыснай старамоднасьці: арт-рок дагэтуль карыстаўся прыёмамі й гармоніямі барока, аднак ніколі не зьвяртаўся да рэгтайму! Аднак больш істотна, на маю думку, тое, што тут упершыню была знойдзеная сапраўдная гармонія паміж тэкстам і музыкай, і ў гэтым сэнсе “Killer Queen” рэзка вылучаецца з агульнага ліку песьняў з двух папярэдніх альбомаў. Усё-ткі сьпяваць на чыста рокавую музыку аб спатканьнях пры месячным сьвятле (“Brighton Rock”), ці няхай нават аб казачных міфалагічных монстрах—гэта крок у нікуды, бо ад часоў “Бітлз” папулярная музыка, на жаль, патрабуе зразумелага тэксту на дакладна вызначаную й нескладанаю тэму. Менавіта гэтым вызначаецца “Killer Queen”: гэтая песьня надзеленая залішне яскравай індывідуальнасьцю, каб магчы быць з чымсьці зблытанай. З музычнага боку гэта была пародыя ў стылі рэтро (на альбоме ёсьць яшчэ адна аналагічная песьня, тэкст якой Фрэдзі пабудаваў на парадаваньні мовы амэрыканцаў—“Bring Back That Leroy Brown”), з боку тэксту—манэрная гісторыя з жыцьця высокага сьвету, распаведзеная такой сама парадыйнай, манэрнай мовай. Адно пасуе другому як нельга лепей:

She keeps Moet and Chandon in her pretty cabinet
‘Let them eat cake’ she says
Just like Marie Antoinette
A built in remedy for Khrushchev and Kennedy
And anytime an invitation you can decline
Caviar and cigarettes well versed in etiquette
Extr’ordinarily nice

She’s a killer queen gunpowder gelatine
Dynamite with a lazer beam
Guaranteed to blow your mind
Recommended at the price
Insatiable an appetite wanna try?

To avoid complications
She never kept the same address
In conversation she spoke just like a baroness
Met a man from China went down to Geisha Minah
Then again incidentally if you’re that way inclined (she’s a
killer queen)
Perfume came naturally from Paris (naturally)
For cars she couldn’t care less
Fastidious and precise

She’s a killer queen gunpowder gelatine
Dynamite with a lazer beam
Guaranteed to blow your mind
Recommended at the price
Insatiable an appetite wanna try?

Drop of a hat she’s as willing as a playful as a pussy cat
Then momentarily out of action
Temporarily out of gas
To absolutely drive you wild - wild
She’s out to get you

 

Безумоўна, і ў гэтай песьні была схваная алегорыя з самім гуртом пасярэдніцтвам выкарыстаньня ягонай назвы для азначэньня прастытуткі—пазьней Фрэдзі азначыць за музычную прастытутку сам сябе.

Посьпех “Killer Queen” прывёў, сярод іншага, да таго, што за адносна кароткі час Фрэдзі былі напісаныя адразу некалькі песьняў у падобным стылі й з падобнымі “дэнды”-тэкстамі: “Lazing on a Sunday Afternoon”, “Seaside Rendez-vous”, “The Millionaire Waltz”, “Good Old-Fashioned Lover Boy”. Усе яны надзвычайна падобныя між сабой як з музычнага, так і з тэкставага гледзішча, і ўсе надзвычайна пасуюць нашай інтэрпрэтацыі тагачаснага сьветапогляду Фрэдзі. У “Lazing on a Sunday Afternoon” (1975) перад намі паўстае іранічны аўтапартрэт класічнага дэнды сучаснасьці, які жыве пры гэтым цалкам у іншым часе—у “старой добрай” мінуўшчыне:

I go out to work on Monday morning
Tuesday I go off to honeymoon
I’ll be back again before it’s time for sunnydown
I’ll be lazing on a Sunday afternoon
Bicycling on every Wednesday evening
Thursday I go waltzing to the Zoo
I come from London town
I’m just an ordinary guy
Fridays I go painting in the Louvre
I’m bound to be proposing on a Saturday night
There he goes again
I’ll be lazing on a Sunday lazing on a Sunday
Lazing on a Sunday afternoon

(працяг будзе)

© Макс Шчур, 2004