ДОЎГАЧАКАНАЕ
Й КАНЧАТКОВАЕ ВЫРАШЭНЬНЕ ЗАГАДКІ ЎЗЬНІКНЕНЬНЯ ХРЫСЬЦІЯНСТВА
Ён
зноўку вярнуўся ў сваю пячору й заглыбіўся ў мысьленьне. Мімаволі, ягоныя
думкі ўвесь час круціліся вакол Маткі Боскай.
Тут
яму падалося, што ўбаку ён бачыць штосьці, чаго раней там не было—штосьці
чырвонае. Ён зірнуў у той бок. У куце штосьці мільгала—набываючы абрысы.
Унізе гэтае штосьці было чырвоным, угары—белым. Ён прадзёр вочы, на
момант іх заплюшчыў, потым зноў расплюшчыў. Праява ня зьнікла—якраз
наадварот, замест яе цяпер там стаяла—жанчына.
Яна
была апранутая сьмешным і гнюсным спосабам, уласьцівым Матачцы Боскай
Вострабрамскай, і нагадвала піраміду. З покрыўкі вытыркалася маленькая,
вельмі бледная галоўка, надзвычай прыгожая, хаця й здавалася на першы
погляд ссушанай старасьцю й хваробамі; на выгляд ёй ільга было даць
гадоў трыццаць; у яе былі гэбрайскія рысы. Не магло быць сумневу; цяпер
перад П’етра ў сапраўднасьці стаяў прыстанак узьнёслай пабожнасьці!—
Ён
збляднеў. У тую ж хвіліну ён перастаў верыць прадказаньню орэадаў, а
наадварот, зноў паверыў амаль у тое самае, у што верыў яшчэ юнаком...
“Вось табе й на!” падумаў ён. “Заўсёды казаў сабе, што няма чаго баяцца—а
тут во! Прынёс-такі чорт, каб мяне пакараць!” Валасы ў яго пачалі ўздымацца
дыбарам. Ён падхапіўся, каб уцячы.—Але тут яму зрабілася сорамна. Вывід
выглядаў зусім не пагрозьліва. Вочы ягоныя няўпэўнена мітусіліся туды-сюды,
роцік раз-пораз прыадкрываўся й зноў закрываўся. П’етра думаў, што такому
ўрачыстаму моманту найбольш бы адпавядала, калі б ён грымнуўся на калені,
і што ня трэба гэтага саромецца; за заляцаньні да прыгожых паняў ніколі
ня трэба чырванець. Так ён і зрабіў—і нават счапіў дамком рукі.
І
прамовіла каралеўна анёльская дрыготкім галасочкам: “Паўстань жа, маладзёнча
пачэсны й шляхотны! А калі маеш вушы, каб учуць, дык учуй словы Госпада
й сьвятую волю Ягоную!”
І
прамовіў ён, усьцешаны ў сэрцы сваім: “Авохці мне, парабку Божаму, хай
станецца паводле слова Твайго, Панна найчысьцейшая!” І паўстаў.
І
прамовіла яна: “Паўстань жа, маладзёнча шляхотны! Бо воля Божая сьвятая
ёсьць на тое, каб зрабіціся табе памсьціўцам Божым!”
І
прамовіў ён: “Які сэнс у словах тваіх, мілавіца раньняя?”
І
прамовіла яна: “Той сэнс у словах маіх, каб зрабіўся ты памсьціўцам
Божым!”
І
прамовіў ён: “Не разумею я незраўнанай мудрасьці словаў тваіх, апірышча
мудрасьці, па дурасьці духа свайго!”
І
прамовіла яна: “Ачкольвек дух твой дурны ёсьць, цябе абраў Госпад Бог
наш правадыром быці народа Божага ізраільскага.”
І
прамовіў ён: “Падстава радасьці нашай! Ачкольвек ня прагну я дужа быці
правадыром народа ізраільскага, але паслухмяны буду й паслухаюся словаў
Пана майго, бога Саваофа!”
І
нічога не прамовіла яна; а потым прамовіла: “Авой, маладзёнча пачэсны
й пабожны! Ачкольвек бязбожнікам ясі, цябе абраў Госпад Бог, абы памсьціўцам
ягоным табе стаціся!”
І
прамовіў ён, больш і больш крыяючы ў душы сваёй: “Рачы ты мне, вежа
са слановых касьцей, хто Бога пакрыўдзіў, дый пайду я тут жа ды гэтымі
во рукамі задушу таго нягодніка, як галубка. Толькі да таго маю спадзеў,
што Бог мяне з гэтай пячоры выслабаніць ды спаміж войскамі правядзе
з аблогі, понеже існа кажу табе, наўрад-ці памсьціўцам Божым я стаціся
магу, калі застрэлены альбо засілены быці маю.”
І
прамовіла яна: “Мудра прамовіў ты, маладзёнча пабожны! Ачкольвек бязбожнікам
ясі, цябе абраў Госпад Бог, каб ты са скіні гэтае ўцёк і памсьціўцам
Ягоным стаўся!”
І
прамовіў ён: “А што мне для гэтага рабіці трэба будзе, падмурак і брама?”
І
прамовіла яна: “Існа, шмат чаго для гэтага рабіці трэба будзе, і ня
толькі рабіці, але й чыніці, і ня толькі чыніці, але й выконваці, і
ня толькі выконваці, але й зьдзяйсьняці, і ня толькі зьдзяйсьняці, але
й ажыцьцяўляці, і ня толькі ажыцьцяўляці, але нават і спраўджваці.”
І
прамовіў ён: “Пакараюся перад мудрасьцю глыбокай тваёю, Каўчэг Дамовы!”
І
прамовіла яна: “Паведамлю сэрцу твайму, што насамперш табе рабіці трэба
будзе. У ... жыве юнак гнюсны прывельмі, які ў тым месцы штудыям сваім
аддаецца й які Фрыдрыхам Ніцшэ завецца, і ня толькі завецца, але й называецца
а мянуецца. Гэты маладзён нешляхотны супраць царквы маёй укрутна змагаціся
будзе й Анціхрыста напіша, каторы царкве маёй шкодзіці прывельмі будзе.
І воля ёсьць Божая на тое, каб ганебнік гэты са сьвета быў зжыты, а
табе, маладзёнча, магутны меч у руку ёсьць дадзены, каб ты яго са сьвету
зьвёў раней, чымся ён камень Пятроў падкопваць пачне. А таксама пісьменьнік
раману гэтага, які, ачкольвек дурнейшым ёсьць празьмерна, але ж ня меней,
ці нават яшчэ гнюсьнейшым ёсьць, зь імя майго сьвятога нечуваным чынам
зьдзеквацца будзе, са сьвета зжыты быці павінен. Аднак жа поеліку ён
толькі праз чатырнаццаць гадоў на сьвет Божы зьявіціся мае, існа няможным
ёсьць ужо цяпер яго са сьвету зжыці. Таму ёсьць воля Божая гэткай, каб
ты, маладзёнча пабожны, бацькоў ягоных паганых, якія ў правінцыі чэскае
мяшкаюцца, са сьвету зжыў. Бо як цяпер бацькі ягоныя сьмерць лютую прымуць,
дык існа за чатырнаццаць гадоў пасьля сьмерці іхнай нікчэмнік гэны зь
іх нарадзіціся не магціме.”
І
прамовіў ён: “Словы твае сьвятыя, скарбонка прыстойнасьці, існа патыхаюць
глыбокай мудрасьцю. Адылі хай табе ведаці заўгодна будзе, што з Эўропы
я мушу ўцячы, каб на шыбеніцы жыцьцё сваё ня скончыць. А таму ня можаш
ты, вежа Давыдава, ад мяне хацеці, каб я неадкладна ў Нямеччыну, у правінцыю
чэскую выправіўся. Бо правінцыя чэская знаходзіцца ж ажно ў Гішпаніі—”
І
прамовіла яна: “Зусім не, маладзёнча шляхотны! Правінцыя чэская існа
на рацэ Дунаі разьмешчаная ёсьць, і вось жа, населеная чарнамазымі цыганамі
ёсьць!”
І
прамовіў ён: “А вось як, ужо ясна мне, апірышча мудрасьці!”
І
прамовіла яна: “Існа, няма патрэбы, каб ты справу сваю неадкладна выканаці
і зьдзейсьніці мусіў. Можаш існа, як некалькі год пройдзе, з Азіі ў
Эўропу завітаці й нікчэмнікаў тых пакараці.”
І
правіў ён: “Вялікаю ёсьць міласьць твая, каралеўна анёльская! Адылі
рачы: ці магу я замест сябе яшчэ якіх-небудзь нікчэмнікаў, зь якіх адзін
на сьвет дасюль не зьявіўся, са сьвету зьвесьці?”
І
прамовіла яна: “Існа можаш, понеже найгалоўнейшым ёсьць, каб яны былі
са сьвету зьведзены.”
І
прамовіў ён, узрадаваўшы сэрца сваё: “Збавіцелька наша, хай будзе воля
твая! А ці можаш ты мяне тады запэўніці, што я з гэтае брынды дакладна
выкручуся?”
І
прамовіла яна: “Існа, маладзёнча пабожны! Міласьць Божая вялікаю ёсьць
прывельмі.”
І
прамовіў ён: “Але як гэта стаціся можа, курва Гасподняя?—То ж прынамсі
цэлы аддзел ваяроў шахты бандыцкія ў кола замкнуў і землятрус нас засыпаці
пагражае!”
І
прамовіла яна: “Не спрабуй грэшна сарваці засьню з будучыні!”
І
паверыў ён, і радавацца пачаў у сэрцы сваім. І больш пільна на Панну
Марыю зірнуў. Твар ейны падабаўся яму прывельмі. І зарунела ў сэрцы
ягоным грэшная жарсьць, дзіўная хцівасьць апанавала яго й паскудная
думка закралася ў сэрца яго. І прамовіў ён у шале сэрца свайго:
“Панна
ўзьнёслая, покрыўка, якою райскае цела сваё табе захіліці было заўгодна,
непрыгожаю думцы маёй падаецца, понеже ў ёй ляльку драўляную нагадваць
табе заўгодна! Цела тваё існа ў заслонах такіх патрэбы ня мае, понеже
існа панадным, і ня толькі панадным, але й раскошным, і ня толькі раскошным,
але й прыгожым, і нават вабным ёсьць існа—”
І
зазьзялі агнявіцамі ейныя вочы, і прамовіла яна радасна: “Маладзёнча,
існа мудра сказаў ты, понеже цела маё існа райскім і ня толькі панадным,
але й раскошным, ня толькі раскошным, але й прыгожым, ня толькі прыгожым,
але й вабным, вось жа, ёсьць! Нядобра закопваць грыўну сваю; і мудра
мовіць паганы Ніцшаў Заратустра: Сонца, што было б табе за шчасьце,
калі б ты сьвяціла толькі само для сябе! Існа ты сьвяціці мусіш цэламу
сьвету! Ня ставяць сьвечку пад кубелец, адылі на кубелец, каб яна ўсім
людзям сьвяціла. Гэтак і я цела сваё на кубелец паставіці хачу, каб
яно ўсім людзям сьвяціла й асалоду чыніла!”
І
зьняла зь сябе чырвоную, зоркамі расшытую покрыўку сваю. П’етра зірнуў
на яе й зьдзівіўся ў сэрцы сваім прывельмі.
Понеже
існа Панна найсьвяцейшая прывельмі спакусна пад покрыўкай апранутая
была. Існа танюткая й празрыстая спаднічка ледзьве калены прыкрывала,
так што Панна найчысьцейшая да балеткі падобнай была. Ядвабныя панчошкі
ейныя цялеснага колеру былі. Існа тонкая блузка незьлічонымі карункамі
й фельтрам аздобленая была, і толькі да паловы гожыя пелькі закрывала.
П’етра меркаваў, што Панна сьвятая пад гэтаю вопраткай ніякай бялізны
ня мела, бо яскрава ў яе пад ружовай спаднічкаю цёмную шчыліну, якая
пасярэдзіне задняе часткі цела знаходзіцца. Грэшны юр ягоны прывельмі,
грудзі ягоныя раздзьмуваліся, а чэлес ягоны раздзьмуваўся яшчэ больш.
Памочніца хрысьціянаў убачыла гэта й пасьміхнулася салодка прывельмі.
І падсунулася да П’етра як мага бліжэй—
І
прамовіў ён: “Строі гэтыя існа вельмі добра падкрэсьліваюць вабы твае,
ружа духоўная.”
І
прамовіла яна: “Яшчэ б яны не пакрэсьлівалі. Цела маё існа вельмі прывабнае
ёсьць, як і аблічча маё. Доказам гэтаму ёсьць тое, што з дольняй часткі
цела твайго вырастае цьвёрды рог—”
І
праўду мовіла скарбонка прыстойнасьці. Понеже чэлес П’етраў паўстаў
прывельмі, ажно нагавіцы ягоныя прапхнуці пагражаў.
І
прамовіла яна: Маладзёнча пачэсны, чэлес твой вялікі ёсьць прывельмі.
Не кранай вабы мае толькі вокам, але й дотыкам, бо для жанчыны існа
прыемнейшае нашмат, калі мужчына кранае яе дотыкам, а ня толькі паглядам
сваім—”
І
паслухаўся ён загаду ейнага.
І
прамовіла яна: “Рог твой нагавіцы твае прапхнуці пагражае! Здымі ж нагавіцы
гэтыя!”
І
паслухаўся ён загаду Божага й абняў Панну найсьвяцейшую. Гэтая ж прамовіла:
“Гой
ты, маладзёнча любы! Стамілася я й адпачыць існа жадаю. Таму ня ціскай
мяне, а занясі мяне на ложа сваё юначае.”
І
паслухаўся ён загаду Божага й радаваўся прывельмі ў сэрцы сваім грэшным.
Лёг ён каля зярцала праведнасьці й агаліў яму сраку, што вабнаю была
прывельмі існа.
І
прамовіла яна: “Не марнуй часу, а прымайся за справу, пакуль чэлес твой,
ганебнымі зносінамі зь пятнаццацьцю німфамі зьнясілены, ня сплюшчыўся
як балонік!”
І
прамовіў ён: “Матка найцнатлівейшая, ці ня ёсьць грахом тое, чаго ты
ад мяне жадаеш?”
І
прамовіла яна: “Існа ня ёсьць, бо сказана: Кахайцеся! А ты ўжо кінь
вагацца й цешся са спагады, якою мала хто са сьмяротных надзяляецца!”
І
паслухаўся ён загаду Божага. Вежа са слановай косьці рассунула свае
сьцёгны, і чэлес П’етраў унік у беззаганнае ўлоньне каралеўны, без граху
першароднага запачатае. І ўнік ён туды гэтак лёгка, што нават гэтаму
зьдзівіўся.
І
прамовіў—то бок, ня чэлес, а сам П’етро: “Матка найцнатлівейшая, як
магчыма, што чэлес мой увайшоў у цела тваё так лёгка, ачкольвек чэлес
мой існа вялікі ёсьць прывельмі—? У ніводную зь німфаў так лёгка ён
не ўваходзіў. Здаецца мне, брана нябёская, што ва ўлоньне тваё дзявочае
рыдван заехаць бы здолеў!”
І
прамовіла яна: “Не балбачы, а пачынай давай! Потым будзеш загадкі загадваць!
Ты справу сваю рабі!”
І
паслухаў ён і рабіў. Каралеўна пакутнікаў шчасная была прывельмі ў сэрцы
сваім. П’етра няспынна яна цалавала, сракай сваёй дрыгала й дзіўныя
з горла свайго гукі выдавала, маўляў котка, якая, гуляючыся з клубочкам
і сюды-туды скачучы, дзіўныя віскі й вяўканьні з горла свайго вылучае,
у шалу думкі сваёй.—
І
прамовіў ён, калі справу сваю дарабіў: “Брама нябёская, хораша гэта
было прывельмі. Кахаю цябе бязьмежна, зорка морская, суцяшыцелька наша,
падстава нашае радасьці, бо твар вельмі гожы й цела вельмі спакуснае
ў цябе!”
І
прамовіла яна: “І я кахаю цябе, бо з табою мне далібог спадабалася!
Понеже чэлес твой вялікі ёсьць прывельмі й працу сваю добра выконваці
ўмее!”
І
прамовіў ён: “Дзіцятка маё, настаў цяпер час, калі праўду ты мне адкрыці
павінна! Рачы мне, як гэта магчыма, што ты, якая Хрыста бязгрэшна запачала,
цяпер такога грэшнага запачацьця гэтак прагнеш. Існа вернікі твае дзівіліся
б вельмі, калі б пры гэтым прысутнічалі! Дык моў шчыра, то ж бо я цяпер
тваім мужам есм, а жонка да шчырасьці перад мужам сваім абавязаная.
А як ня будзеш шчыраю, дык гэтаю во мятлой табе ўвалю!”
І
прамовіла яна: “Да шчырасьці перад табою я існа абавязаная й шчырая
буду, понеже абрыдла мне ўжо па-глупску прыкідвацца, і понеже мэты сваёй
я ўжо дасягнула, якая па-першае ў суложжы з табой палягала, а па-другое
ў тым, каб ты Ніцшэ й бацькоў аўтара гэтага раману замардаваў, перш
чым ва ўлоньні маткі ягонай насеньне брыдкае бацькі ягонага прарасьце...
Дык слухай, паведамлю табе ўсё!”
І
абняла яна П’етра, пажадна цела сваё выгнуўшы. Толькі цяпер зазьзяў
у ейных вачох звычайны агеньчык... Цяпер яна ператварылася ў вельмі
мілую жоначку... А мы пазбавіліся біблейскага слогу.
І
прынялася яна тут распавядаць чароўныя рэчы. Толькі цяпер чалавецтву
наканавана даведацца праўду аб пачатках хрысьціянства з вуснаў маткі
самога Мэсіі! Хто мае вушы, хай чуе!
“Ад
сваіх німфаў, сэрца маё каханае, ты ўжо сёе-тое ведаеш: Для пачатку,
сапраўды існавала нейкая Марыя, якая ў Назарэту нарадзіла Ісуса. Па-другое,
дух, то бок “я”, ёсьць неўміручым. Цм чыіаў ты раманчык “Астрэя” зь
пяра нашага аўтара?”
“А
то не. Усё, што я зь яго зразумеў—поўная чухня; а тое, што не зразумеў—напэўна,
таксама.”
“Ні
ў якім разе! Доказ неўміручасьці духа, які там зьмяшчаецца, ёсьць неўміручым
і чыніць неўміручымі і ўсе глупствы, якімі ён аздоблены. Гэтаксама й
фантазія наконт стану духу пасьля сьмерці адпавядае ў агульных рысах
сапраўднасьці. Ланцуг і “я” ніколі не перарываюцца, хаця згадка аб найбліжэйшай
мінуўшчыне й губляецца; але потым зноў прыходзяць згадкі, сінтэзы, падсумаваньні,
што могуць доўжыцца й тысячагодзьдзямі,—а можа й міліёны гадоў. Гэтак,
цяпер я ведаю ўсё аб той, кім я была з таго самага лёсавызначальнага
дня свайго чалавечага існаваньня, калі была нарадзіла Вісуса.”
“Як
гэта? Калі ты яго нарадзіла, ён ужо вісеў на крыжы?”
“Цьху,
дурань! Вісус азначае “разгільдзяй”. Я яго так называю ў адрозьненьне
ад астатніх сваіх сыноў, якіх у мяне з таго часу было столькі, што імі
ільга напоўніць Гроб Гасподні пад самую столь, і шмат каго зь іх звалі
Ісусам. Гэта таксама адна з прычынаў, чаму ўваход у маё ўлоньне ёсьць
такім шырокім. І—далей: пасьля сну тваё існаваньне будзе вельмі нагадваць
сон: часам цьмяным, часам яскравым, часам дзівосным, часам нецікавым,
шчасным, пакутлівым, падобным да мінулых існаваньняў альбо існым толькі
ў цяперашнім, як жывёла. Доўгай, часта бяскончай чарадой такіх сноў
мы ў рэшце рэшт увойдзем у выразны, зладжаны паводле закону прычыннасьці,
які называецца прытомнасьцю,—нашае я апынецца ў ім невядома як. Чым
даўжэйшай была папярэдняя прытомнасьць, тым даўжэйшая будзе чарада сноў
паміж ёю й наступнай прытомнасьцю; немаўля, што памёрла адразу пасьля
нараджэньня, ужо празь дзесяць гадоў можа зноўку “апрытомнець”: бо пасьмяротны
сон ёсьць толькі адпачынкам. Акрамя гэтага тыя твае дзеўкі табе казалі,
што нечуваная слава, якою ў Орку карыстаюся я, няшчасная й ня надта
мудрая жанчына, закруціла мне галаву—а таму я імкнуся любым магчымым
чынам зрабіць так, каб хрысьціянства ўтрымалася й гэтая слава ня згасла—і
сёньня, калі царкве ў ейным становішчы не пазайздросьціш, я ўступаю
ў сувязь нават зь веруючымі бандытамі. Праўда тое, што калісьці гэтая
слава закруціла мне галаву, але ах, тыя часы незваротны прайшлі! Цяпер
я ня ведаю што дала б за тое, каб ня быць Вісусавай маткай! Ён—вечны
праклён майго жыцьця!” На ейныя вочы навярнуліся сьлёзы, але тут жа
іх какетліва выцершы, яна радасна працягвала: “Праўда, што я й цяпер
імкнуся падтрымліваць царкву, але не са славахціўства, а чыста з практычных
прычынаў, карысьлівых. Але аб гэтым пазьней. А цяпер я распавяду табе
ўсю сваю гісторыю! Я магла б пачаць ад часоў Гомэра, але ў нас мала
часу. Таму паслухай і будзь удзячны, што пачуеш тое, што яшчэ ніхто
з вас, прытомных людзей, ня ведае!
Дык
вось: нарадзілася я ў васямнаццатым годзе да нараджэньня Хрыстова ў
беднай галілейскай вёсцы ў сям’і бедных бацькоў. Матка мая звалася Рэбэка,
а ня Ганна. Мой бацька быў—чакай, я ўжо блага прыгадваю, даўно было!—быў—ну
так! Дрывасек. А ведаеш, чаму я гэта памятаю? Бо не магу забыцца на
тое, як ён мяне сёк. У ягонай хаце я перажыла шмат нястачы й голаду,—але
гэта мяне ня надта турбавала, бо была я вельмі вясёлай, легкадумнай
істоткай,—і вельмі чуйнай. Калі мне было трынаццаць, я зацяжарыла. Баючыся
бацькавага рэмня, уцякла куды вочы глядзелі. Перабівалася як магла—там
як прашмондачка, тут як наймічка; альбо чаплялася да якога-небудзь галаварэза
й бадзялася зь ім сюды-туды; апроч таго жабравала, таксама крыху крала;
але ў тыя часы гэта не лічылася чымсьці такім ужо благім, як сёньня.
Да Вісуса ў мяне было чацьвёра дзяцей, але ўсіх іх я пазбавілася; бо
паколькі гэта я ім дала жыцьцё, дык мела права зноўку яго ў іх забраць.
Калі мне споўнілася сямнаццаць, прычапілася я да цесьляра Язэпа, пажылога
ўжо чалавека, буркатуна, назолы, грубага мужыка, але ж прасьцячка, якім
разумная баба магла круціць як хацела. Ён за мною паміраў—дый ясна,
я ж была тады жыдоўка ў самым смаку!—і гэтак я, змучаная несупынным
здабываньнем харчу, сталая ў яго гаспадыняй. Пяцю месяцамі пазьней нарадзіўся
Вісус. Адразу пасьля родаў Язэп мяне як сьлед аддубасіў,—але потым усё
ў нас зноў было добра. Справы ў яго йшлі добра—а калі праз тры гады
ён прапанаваў мне выйсьці за яго, я пагадзілася. Я ўжо дагэтуль нямала
ў жыцьці павесялілася, і думала сабе: за ім магу далей весяліцца! І
весялілася, нягледзячы на старога, ажно горы скрыгаталі, час ад часу
ён мне размалёўваў горб гузакамі—але мне было хоць бы што!
Дык,
кажу, нарадзіўся Вісус! Ах, той няшчасны дзень, ня толькі для чалавецтва,
але й для мяне! Ах! Ах! Калі ж будзе зьняты зь мяне жахлівы праклён—ах!
Ай-яй-яй!
Вашыя
разумнікі адвеку дураць сабе галаву пытаньнем, хто быў Вісусавым бацькам.
Я табе гэтую загадку вырашыць дапамагчы не магу, хлопча. Дзевяць месяцаў
перад ягоным нараджэньнем я спала зь сямю мужчынамі адначасова... Прынамсі
адзін зь іх дакладна павінен быць ягоным бацькам. Здаецца, што гэта
быў адзін вандроўны жабрак і злодзей.
Бо
вельмі неўзабаве пачало выяўляцца, што з Вісуса будзе добры бэйбас...
Я на яго за гэта не крыўдую, бо ягоныя бацькі не былі лепшыя. Але ў
параўнаньні зь Вісусам мы былі сапраўднымі анёламі. Ён яшчэ хадзіць
быў не навучыўся, а ўжо пачаў красьці, што дзе было блага пакладзена,
і хаваў гэта так спрытна, як той Гэрмес; яшчэ не навучыўся быў размаўляць,
а ўжо брахаў, як дыпламат. Калі яму было дзесяць гадоў, у цэлай Галілеі
не было горшага за яго баламута. Марна зламалі мы аб яго цэлы лес розгаў.
Нарэшце, мы на яго плюнулі, хай робіць што хоча, гэтаксама як кожны
б у рэшце рэшт плюнуў і пакінуў у спакоі сароку, якая б насіла дадому
пярсьцёнкі й дыяманты. Ужо тады мы карміліся зь ягоных крадзяжоў і падманаў.
І так віртуозна той зух гэта рабіў, што патрапляўся вельмі рэдка. Галава
ў яго была на месцы, гэтага адмаўляць нельга; умеў ён і чытаць, і прачытаў
шэраг гэбрайскіх сьвятых кніг.
Калі
яму споўнілася дванаццаць, паехалі мы зь ім у Ерусалім на кірмаш. Там
ён ад нас уцёк. З болем у душы пачалі мы яго шукаць, бо сказалі сабе:
Якая шкада б нам была, калі б мы яго згубілі! Якія скарбы прынясе ён
нам, калі набярэцца гадоў і розуму ды здабудзе ў сваім рамястве адпаведнага
досьведу. Нарэшце, мы яго адшукалі—у храме, і не маглі надзівіцца з
таго, як рэзка ён палепшыўся. Ён сядзеў сярод фарысеяў і сьмела размаўляў
зь імі.
“Дармаед!”
зароў на яго Язэп. “Што ты робіш у царкве, маць тваю? Ты што надумаў—перастаць
красьці й кінуць сваіх бацькоў паміраць з голаду? Ды я табе зараз усе
рэбры пераламаю!”
“Ты
што, ня ведаеш, што дом бацькі майго ёсьць домам маім?” сказаў той паскуднік
з надзвычайнай сур’ёзнасьцю.
“Цішэй,
дзеду,” сказаў адзін з фарысеяў. “Твой сын хацеў скрасьці з храму золата,
але быў за гэтым засьпеты. Яго ўжо былі зьбіраліся ўваліць розгаў, але
мы, прыняўшы да ўвагі ягоныя малыя гады, уратавалі яго, і цяпер спрабуем
празь міласэрнасьць прывесьці яго на шлях даброці. Нораў у яго распусны,
але клёку шмат; а дзе зьзяе сьвятло розуму, ня трэба баяцца таго, што
хмары маральнай псоты застануцца неразагнаныя...”
“Ану
дамоў, валацуга!” закрычаў Язэп, якога насамрэч толькі цяпер апанавала
роспач.
“Пачакай,
дзеду,” ласкава сказаў іншы фарысей, які падумаў, быццам Язэп пакутуе
ад таго, што ягоны сын крадзе, і цяпер зьбіраецца яго як мага хутчэй
пакараць. “Пачакай да вечара, і пабачыш, што мы табе вернем твайго сына
цалкам перавыхаванага; столькі выяўляе ён здольнасьці й ахвоты да навукі!”
Небарака
Язэп ледзь не самлеў. Тут зашаптаў яму Вісус: “Не хвалюйся, бацька!
Убачыш, што будзе! Ідзі ў карчму, у якой мы начавалі, і там мяне пачакай!”
Мы
паслухаліся, а фарысеі працягвалі настаўляць Вісуса на шлях даброці.
Увечары той прыйшоў і загукаў: “Хутчэй, хутчэй прэч адсюль, з гэтага
Ерусаліму!”
І
паказаў нам цяжкі залаты ланцуг, залаты гадзіньнік і портманэ з залатым
замком і такім сама залатым зьместам. Усё гэта ён скраў у фарысеяў,
тым часам як яны яго павучалі.
Вярнуліся
мы дамоў. Вісус набіраўся гадоў і мудрасьці, а неўзабаве мы цалкам перайшлі
на ягонае ўтрыманьне. Язэп кінуў сваё рамяство і прысьвяціў сябе п’янству.
Толькі двойчы, калі Вісус сядзеў за кратамі, вымушаны быў ён, клянучы
цэлы сьвет, зноўку ўзяцца за цясьлярскую сякеру.
На
жаль, калі чалавек шчасны, ён гэтага не заўважае. З нашаю дойнай каровай
мы абыходзіліся ня так, як было трэба. Было цалкам натуральна, што калі
ён быў крыху старэйшы, дык пакідаў сабе частку сваёй здабычы. Але мы
яму гэтага не маглі дараваць. Язэп яго нават біў і прымушаў яго аддаваць
нам усё і чакаць, што мы зь ім літасьціва падзелімся. У выніку гэтага
Вісус, як толькі яму споўнілася дваццаць гадоў, раптоўна нас пакінуў
і скраў у нас усё, што толькі мог.
Восем
гадоў не было аб ім нічога чуваць. “Каб я здох, калі яго даўно ўжо не
распялі на крыжы!” кляўся ягоны відушчы айчым. Але пакуль што так ня
сталася.
Аднойчы
ўвечары ўвайшоў да нас у хаты невядомы малады мужчына, шыкоўна апрануты.
Стаіць, усьміхаецца, нічога ня кажа.
“Хто
вы такі? Што вам трэба?”, закрычаў на яго Язэп.
“Не
пазнаеце?”, захіхікаў ён. Потым зьняў накладную бараду, парык і акуляры.
Але ані тады мы б яго не пазналі, калі б ягоны голас не навёў нас на
сьлед.
Гэта
быў ён! Вырас ён у вельмі сымпатычнага дзецюка, як гэта звычайна бывае
ў вялікіх злодзеяў. Шалберства ў яго ўваччу проста зьзяла. Той ужо падабаўся
дзяўчатам—ты сабе нават не ўяўляеш! Я сама была ў яго закахалася й тае
ночы зь ім пераспала; а на наступную ноч зь ім спалі ягоныя сёстры.
Мы
ўпалі перад ім на калені й прасілі дараваць нам; бо справы ў нас якраз
тады ішлі надзвычай дрэнна. Са словамі, поўнымі эвангельскай любові,
ён нам дараваў.
“Як
мелася ўвесь гэты час вашэць?”, пытаўся Язэп. “Чым вы зараз займаецеся?”,
пыталася я.
“Меўся
я ня надта, бо шэсьць гадоў прасядзеў я ў Эгіпту ў арыштанцкім доме.
Цяпер усё крышку лепш. Чым я займаюся? Цяпер я працую—прарокам!”
“Іці
яго маць!” закрычаў Язэп. “Няўжо ж ты красьці кінуў?”
Замест
адказу ён пачаў выцягваць з кішэняў розныя каштоўныя рэчы. Мы пачалі
цалаваць яму ногі й крычаць: “Збавіцель наш у горы найвялікшым! Вісусе
Хрысьце!”
Ведай,
дарагі П’етра, што прароцтва было тады ў гэбраяў прэстыжным рамяством,
бадзяжніцтвам, якое суправаджалася паказам розных штук, вырабленьнем
цудаў, рознамаітым абдурваньнем і забаўленьнем народу, а таксама прылюдным
чытаньнем набажэнскіх ксёнжак і выступленьнем з уласнымі казанямі. Гэтыя
шарлатаны жылі перадусім з жабрацтва, па-другое, з платы за ўваход на
розныя штукарствы, па-трэцяе, з падзякаў за цудадзейныя чары, па-чацьвёртае,
з рознамаітых ашуканстваў на цыганскі капыл, па-пятае, са звычайнага
рабаўніцтва. Былі ў іх свае стэрэатыпныя манеры паводзінаў, усе выдавалі
сябе за Мэсію, прадбачанага прарокамі—было іх у той час сярод гэбраяў
недзе сотні тры.
“Дзе
там кінуў! Краду, дый яшчэ як,” сказаў Вісус, салодка адкінуўшыся на
салому. “Няма лепшай магчымасьці, каб красьці і ўзбагачацца. Ужо нават
і без крадзяжу мая прафэсія вельмі выгадная для таго, хто мае да яе
здольнасьці—а ў мяне яны ёсьць! Акрамя таго, яна прыносіць пашану і
славу. Зь ёю маеш доступ усюды, усюды—і безьліч самых розных магчымасьцяў!
А калі й проста крадзеш, дык табе, як сьвятому, няма патрэбы гэтак баяцца
астрогу, як астатнія. Сьвятому чалавеку ўсё даруецца. Людзі баяцца яго
чапаць, каб яшчэ не пакрыўдзіць Бога—і на ўсё, што такі чалавек ні робіць,
у яго ёсьць добрая вымова; гэтак ён можа сказаць, што бог загадаў яму
скрасьці тое й тое, альбо сказаў яму ўва сьне, што жадае бачыць скрадзеныя
рэчы прынесенымі сабе ў ахвяраваньне, альбо жадае пакараць таго, хто
быў абрабаваны, і гэтак далей. Я гэтым займаюся толькі тры месяцы—і
ўжо пачуваю сябе як рыба ў вадзе. Пабачыце яшчэ, чаго я здолею ў сваім
рамястве дасягнуць!”
І
дасягнуў—хіба ж не? Ён працягваў далей:
“Я
прыйшоў, каб узяць з сабою братоў, а можа й сясьцёр сабе ў дапамогу.
У мяне ўжо ёсьць свая невялічкая банда—Сымон, Пётр, Якуб, Ян ды Лука.
Але чым больш нас будзе, тым больш мы здолеем зрабіць. Вас, бацькі,
я буду падтрымліваць, і спадзяюся, што забясьпечу вам спакойную старасьць.
Толькі нікому не кажыце, чым я займаюся—калі б у краёх, дзе я цяпер
працую, даведаліся, што я тут у маладосьці вырабляў, дык гэта магло
б мне сапсаваць усю кар’еру. А тутэйшыя б мяне й зусім не шанавалі,
то ж бо nemo propheta in patria…”
Мы
б выканалі ня толькі гэтую, а любую ягоную просьбу. Праз тры дні ён
пайшоў, узяўшы з сабою двох братоў і адну сястру, атрымаўшы ад нас на
дарогу блаславеньне.
Справы
ў яго йшлі знакаміта. Ува ўсім ён быў надзвычай спрытны, апрача добрага.
У Эгіпце навучыўся ён нечуваным штукарствам, валодаў дарам невераемнага
красамоўства, а галоўнае—падабаўся жанчынам. Чарада дзевак цягнулася
за ім увесь час, як той хвост. У асноўным гэта былі, зразумела ж, курвы.
Людзі зьбягаліся да яго, ягоная банда павялічвалася. Зь ейнай дапамогай
ён мог рабіць што хацеў: паказваць цуды, прадказваць будучыню.
Прадказваў
ён гэтак: узяўшы ад нейкага чалавека плату, ён казаў яму: “Заўтра ці
пазаўтра здарыцца з табою вялікае няшчасьце, калі ня будзеш пільнавацца.”
Згода. А потым некаторыя зь сяброў ягонай банды пачыналі сачыць за гэтым
чалавекам на кожным кроку. Запалоханы, чалавек заставаўся сядзець удома
й нікуды не хадзіў—але ўвечары выходзіў у сад. І тады Клеафас з мардаваротам
Пятром пералазілі праз плот, зьбівалі гаспадара, пакуль той не закрычыць
“алілуя”, і распраналі яго дагала. І гэтак збывалася прароцтва Мэсіі,
а слава ягоная ўзмацнялася.
Альбо
цуды: на тыя ён быў майстра! Дачка Яіры прагнула мець капялюш зь пёрамі
райскай птушкі. Аднак сквапны Яіра не хацеў ёй яго набыць. У такіх выпадках
дамы звычайна карыстаюцца падробнымі прыпадкамі млосьці. Гэтаксама ж
зрабіла й Яірава дачка, але гэта не падзейнічала. У адчаі крочыла яна
па сьцежцы й насустрач ёй трапіўся Вісус. Дзяўчына пачырванела, як ружа.
“Чаму ў сэрцы тваім сум?”, запытаўся ў яе Галілеянін. І падзялілася
яна зь ім сваім цяжкім горам. І прамовіў ён: “Дзе млосьць не дапамагла,
сьмерць дакладна дапаможа!” “Сьмерць?”, жахнулася дзяўчо. “Сьмерць!
Выслухай мяне, дзева!” І размаўляў зь ёю нейкі час, потым даў ёй бутэлечку,
у якой была нейкая вадкасьць, што выклікала бязбольнае аняменьне ўсяго
цела. Пасьля чаго яны рушылі ў гушчар, дзе спарыліся. “Помні!” сказаў
ён ёй перад расстаньнем, “заўтра а трэцяй гадзіне памрэш. Дзьве гадзіны
застанесься мёртвай; але ж і потым ляжы спакойна і ні ў якім разе ня
рухайся! І глядзі, каб іншым не было відаць, што ты дыхаеш!” На наступны
дзень а пятай гадзіне ішоў Вісус міма Яіравай хаты, пачуў плач, увайшоў,
паабяцаў Яіры, што ажывіць ягоную дачку, паклікаў як мага больш сьведкаў,
стаў па-над нябожчыцай і ўбачыў, што яна ўсё яшчэ ня дыхае, але пазнаў,
што жыцьцё ўжо ў яе вяртаецца. Захіліўшы памерлую сваім целам, ён выступіў
з кароткай казаньню—і потым загадаў нябожчыцы паўстаць. Яна паўстала,
атрымала свой капялюш, а Вісусава слава расшырылася ва ўсе бакі.
Паважаны
Лазар быў схоўшчыкам рэчаў, накрадзеных Вісусавай хеўрай, і быў вядомы
як чалавек вельмі богабоязны, і праз гэта карыстаўся вялікай пашанай.
І закарцела Вісусу з дапамогай гэтага Лазара славу сваю памножыць. Пад
пагрозай таго, што выдасьць яго ўладам, пачаў намаўляць яго памерці
й праз тры дні даць сябе ўваскрасіць. Няшчасны Лазар мусіў нарэшце пагадзіцца.
З дапамогай узгаданай бутэлечкі ён памёр і быў пахаваны ў пячоры, дзе
раней было закапанае здохлае цяля, а разам зь цялём—шмат розных прадуктаў
і напояў. Не пасьпелі Лазара пахаваць, як ён адразу уваскрос і правёў
у прыемным таварыстве інтэлігентнага цяляці тры дні; і ані старыя віны,
ані гаванскія цыгары, якімі ён спрабаваў перабіць смурод цяляці, не
маглі суцешыць ягонага гора. Урэшце, Сын Чалавечы яго дзівосным чынам
вызваліў.
Акрамя
таго, ён выступаў з казанямі, як загадваў звычай. Яму былі вядомыя некаторыя
гэбрайскія ксёнжкі, якія незваротна зьніклі і ў Эўропе абсалютна нікому
невядомыя. У іх было ўсё тое, у чым сёньняшнія дасьледчыкі бачаць Вісусаву
арыгінальнасьць... Ён паўтараў завучанае з гэтых кніг па-рабску бяздумна,
як той чыюк; таму ў “ягоных” казанях, “пададзеных у эвангельлях”, выяўляецца
“нейкая еднасьць, нейкі сьветапогляд”; але гэта збольшага з той прычыны,
што тыя, хто напісалі эвангельлі, самі імкнуліся ўнесьці нейкую сыстэмнасьць
у гэтыя казані на падставе тых кніг— Акрамя гэтага, у сваіх казанях
ён дадаваў сёе-тое і ад сябе, але ў ягоных думках не было нічога, што
заслугоўвала б нейкую ўвагу. Ягонай стыхіяй быў падман і крадзёж; у
яго было шмат талентаў, але філасафічны талент не належаў да іхнага
ліку; нельга быць выбітным ува ўсім.—Рэнан крыху памыляецца, калі піша,
што Ісус-дзіватворнік ёсьць другасным Ісусам, а “настаўнік чалавецтва
ў ім ёсьць галоўным”! Ха-ха!
Настаўнік
чалавецтва! Дзіўлюся, як я некалькі разоў не памерла са сьмеху, калі
чула ўсё тое, што аб ім пішуць! Тая згода між усімі нашымі гігантамі
духа, зь якой яны сьцьвярджаюць, што Хрыстос быў калі ня богам, дык
прынамсі вялікім чалавекам, была б непараўнальна камічнай, калі б не
была такой гнюснай, такой злачынна рабскай! Што пэўнага, альбо прынамсі
верагоднага, вам вядома пра Хрыста, калі ня браць да ўвагі Штраўса,
Рэнана й іншых блазнаў, якія імкнуцца вырашыць невырашальнае? Процьма
эвангельскіх афарызмаў, якія амаль усе прыпісваюць Хрысту, прыдуманыя
самімі эвангелістамі, а процьма зь іх зьяўляецца проста плагіятам; некаторыя,
якія вылічыце асабліва глыбокімі, ёсьць толькі пустымі арэхамі. Ніхто,
абсалютна ніхто з вас ня можа ўпарадкаваць гэты хаос. І пры гэтым, ён
ня варты таго, каб чалавек займаўся ім ані хвіліны!
Яшчэ
раз падкрэсьліваю, pro domo auctoris: паводле Эвангельляў, Хрыстос увесь
час рабіў цуды, і вельмі часта такія, што ільга лічыць сапраўднымі цудамі;
напрыклад, утаймаваньне ўсходжанага возера ці раптоўнае высыханьне смакоўніцы.
Miraculum autem sigillum mendacii, кажа Шопэнгаўэр. У такім выпадку,
альбо эвангельлі ў гэтым галоўных для іх пункту ілгуць,—але ці можна
пасьля гэтага ім верыць хоць крышку ўва ўсім астатнім?—альбо Хрыстос
насамрэч вырабляў “цуды”,—але што з гэтага вынікае? Толькі тое, што
тады нельга гаварыць аб ім як аб вялікім ідэялісту, сымбалісту, як яго
называе Ніцшэ; што зьяўляецца адзінай магчымай інтэрпрэтацыяй Вісуса
як вялікай пастаці. Бо такі ідэяліст ніколі б не зьніжыўся да махлярства,
да клёку, да практычнага гледзішча; сапраўдны ідэяліст, які бачыць ува
ўсім зямным толькі сымбаль, нападабненьне “сапраўднага сьвету”, ня мае
нават патрэбы штосьці рабіць—як спрабуе інсінуяваць у адрас Хрыста Рэнан.
Такім чынам, Хрыстос альбо ня быў вялікай пастацьцю—альбо нам аб ім
нічога, цалкам нічога не вядома! Аўтар абапіраецца тут на эвангельлі:
ён сьцьвярджае, што Хрыстос насамрэч чыніў дзівы, альбо прынамсі іх
сімуляваў; паколькі немагчыма, каб пры гэтым адбывалася штосьці падобнае
да індыйскага факірства, бо мы ня можам уявіць сабе, каб Хрыстос, такі
гігант духу, якім ён паўстае перад намі толькі зь ягоных уласных прамоваў,
падманваў дзеля вялікай мэты bona fide,—sequitur: Хрыстос быў ашуканец.
А
гэта і ёсьць вырашэньне праблемы—ганьба баязьліўству людзей, якія дагэтуль
не прамовілі гэтага ўголас! Хрыстос быў нізкі падманшчык, шарлатан,—з
эвангельляў выплывае толькі гэта. А цяпер хай неперадузяты чытач нам
скажа: ці насьміхаецца аўтар з Хрыста, калі выстаўляе яго перад намі
злодзеем? Зусім наадварот! Ён яго ўзносіць! Хіба ёсьць злодзейства горшым
за сімуляцыю цудаў? Але горшай за выраб цудаў ёсьць сьвядомая й мудрагелістая
хлусьня. Такім чынам, тут мы робім Хрыста лепшым, больш чалавечным,
бліжэйшым нашаму сэрцу, чымся ў эвангельлях, якія нічога ня кажуць аб
ягоным злодзействе—Аўтары эвангельляў былі жудасныя падманшчыкі, у эвангельлях
няма ніводнага праўдзівага слова; але Хрыстос быў абакулам яшчэ горшым
за іх,—чымсьці non plus ultra.
Гэта
ён вырабляў некалькі год. Усе яму было як з гусі вада. Нават тое, што
паводле прароцкага звычаю выдаваў сябе за Божага сына, цара іюдзейскага—тое
самае рабілі безьліч іншых прарокаў. Улады рабілі мудра, што не перасьледавалі
гэтых блазнаў і не дапамагалі іхнай славе гучнымі працэсамі! Якімі ж
дурнямі выглядаюць сёньняшнія палітыкі ў параўнаньні са старажытнымі
рымлянамі.—
Вісус
умеў спадабацца ўладарам. Хаця, як гэта было звычкай у прарокаў, ён
іх і лаяў, яны на яго зусім не злавалі. Ён быў такі жартаўнік. Калі
фарысеі паказалі яму манету з выявай цэзара,—вось што ён сказаў насамрэч:
“Цэзару дайце цэзарава, богу—богава. Але паколькі,” працягваў ён, “тое,
што належыць цэзару, таксама боскім ёсьць—а я ёсьць ягоным Сынам, то
грошык гэты—мой!” І схаваў дукат, фарысеі ж толькі пасьмяяліся з дасьціпнага
прарока—ён ім быў даспадобы.
Натхнёны
гэтым, ён выступаў усё больш востра, падкрэсьліваў сваю палітычную місію,
ганіў фарысеяў і рымлянаў—ну проста жах. Але Рым не зьвяртаў на яго
ніякай увагі—затое Вісусавых прыхільнікаў болела,—гэтак, перад самай
сьмерцю ў яго было 300 пасьлядоўнікаў, калі не лічыць жанчын і прастытутак;
і ўсе верылі ў ягоную боскую місію.
Але
гэта не было прычынай ягонай сьмерці... Сапраўднай прычынай было выгнаньне
гандляроў з храму, якое адбылося пазьней, чым даводзяць эвангельлі.
Вісус
задумаў нараз завалодаць гурбай грошай. У яго было досыць розуму, каб
зразумець, што царом юдзейскім яму ня быць; ягоная рэпутацыя павінна
была слугаваць толькі планам ягонага ўзбагачэньня. У храме ў гандляроў
было столькі грошай, што іх хапіла б на тое, каб зрабіць багатымі дзесяць
сем’яў.
Паклікаў
Вісус усю сваю банду мярзотнікаў: дванаццаць апосталаў, дваццаць падапосталаў
і трыццаць прашмондаў, і ўзброіў іх пугамі й нажамі. І ўварвалася шся
гэтая хеўра ў каланаду й пачала мужна мясіцца. Гандляркі ўзялі лахі
пад пахі. “Зрабілі з дому майго бандыцкую бярлогу!”, зароў Вісус і падаў
сваім знак: “Канфіскуйце іхныя грэшныя грошы, раздамо іх бедным!”
Так
і сталася, прычым з надзвычайнай хуткасьцю. Раней, чымся вайсковыя ўлады
даведаліся аб гэтай падзеі, большая частка грошай была накладзеная на
загадзя падрыхтаваных мулаў,—а раней чым войскі наблізіліся да храму,
нягоднікі былі ўжо за местам.
Там,
часткова дзеля таго, каб палегчыць цяжар мулаў і магчы лягчэй уцячы,
часткова дзеля таго, каб у выпадку іхнага затрыманьня ўся здабыча не
патрапіла ў рукі ўладаў, закапалі вялікую частку скарбу ў закінутым
закутку Гетсэманскага саду. Потым пабеглі далей. Так іх і не злавілі.
Гэтак дайшлі яны да небаракі Лазара, якому даверылі рэшту свайго майна...
Аднак цяпер нарэшце апанавала фарысеяў лютасьць і прага помсты, бо іхныя
грошы ўдавалі сабой большую частку скрадзенага—яны былі ўсім, што было
ў іх сьвятога. І надыйшоў канец паблажлівасьці!
У
сваёй схованцы Вісус дачуў, што праводзіцца шырокая падрыхтоўка да ягонага
затрыманьня. Ён вагаўся між дзьвюма магчымасьцямі: уцячы ў галілейскую
пустэльню—альбо пасьпець яшчэ заскочыць у Гэтсеманскі сад у непасрэднай
блізкасьці Ерусаліма? Адкласьці выкап на пазьнейшы час не выпадала:
то ж бо грошы былі закапаныя там удзень і вельмі неглыбока, так што
садоўнік альбо добры лівень маглі іх лёгка выкрыць, аб чым таксама ведалі
пяць ягоных паплечнікаў. Пакутліва вагаўся ён паміж боязьзю й хцівасьцю—нарэшце
хцівасьць перамагла, і лёс чалавецтва быў адцяпер прадвызначаны; хцівасьць
змыла з чалавецтва першародны грэх.
Ува
ўсёй бандзе вылюдкаў быў толькі адзін сумленны чалавек: Юда Іскарыёт.
Дзяцюк гэты толькі нядаўна далучыўся да яе, паддаўшыся на прынаду некалькіх
цудаў і перадраных Вісусавых казаняў... Неўзабаве адкрыліся ў яго вочы
на тое, у які бруд ён патрапіў. Апошні рабунак быў апошняй кропляй.
Ён абвясьціў Вісусу цалкам сур’ёзна: альбо той аддасьць нарабаванае,
альбо ён данясе на яго куды трэба...
Хітры
шэльма сімуляваў каяту, казаў, што да гэтых паскудзтваў быў толькі падзужаны,
абяцаў палепшыцца. Юда яму паверыў, але настойваў на тым, што сыходзіць
з банды. Вісус, аднак, ня верыў, што той будзе трымаць язык за зубамі.—
І наладзіў у ягоны гонар разьвітальную вечарыну. Гэтым ён перасьледаваў
двайную мэту. Перадусім, хацеў напаіць сваіх таварышаў, каб тыя пайшлі
зь ім у Гэтсэманскі сад,—а таксама хацеў абясшкодзіць Юду, бо сам супраць
яго ісьці не наважваўся.
Частаваў
ён сваіх галаварэзаў знакаміта, сам ім паслугоўваў ля стала, каб да
іх падлізацца, урэшце сам набухаўся й вёрз на ўсё горла ўсялякую лухту,
кшталту: “Гэты хлеб ёсьць цела маё: ён вырас на полі, дзе я летась высраўся...
Гэтае віно ёсьць кроў мая, таму што я ў сябе ўліў ужо столькі віна,
што ў маіх жылах павінна замест крыві цячы віно.”
А
потым сказаў з жалем: “Адзін з вас здрадзіць мяне.” Каб пазнаць, хто
будзе гэты адзін, ні ад яго, ні ад астатніх не патрабавалася ніякага
надзвычайнага прароцкага дару. Паскуды заўжды ўнюхаюць між сабою сумленнага
чалавека.
П’янюгі
кінуліся на Юду: “Ён хоча вас здаць і на крыж адправіць!”, крычаў Збавіцель.
“Не дапусьціце гэтага!”
Ён
спадзяваўся, што яны яго заб’юць... Але памыліўся. Яны былі такія самыя
баязьліўцы, як ён сам, і толькі апрацоўвалі Юду кулакамі. Адно мардаварот
Пётра двойчы пырнуў яго нажом—але наўмысна толькі ў сраку... Нарэшце,
Юда вырваўся ад іх і ўцёк, палаючы прагай помсты, у бок Ерусаліма.
Вісус
жа прымусіў сваіх таварышаў да таго, каб яны пайшлі ў тым самым кірунку.
Тыя ледзьве йшлі, хісталіся, а неўзабаве паснулі. Лёсу было заўгодна,
каб паранены Юда, які ведаў, што Хрыстос зьбіраецца наведаць Гетсэманскі
сад, дапяў туды раней за іх.
У
начной цемры яны апынуліся на месцы. Вісус хваравіта калаціўся і ўвесь
успацеў. Злое прадчуваньне не падманвала нягодніка. Скарб быў на месцы.
Бандыты жвава накладалі мяшкі на мулаў. Вісус прасачыў, каб найбольш
каштоўныя рэчы, і асабліва пярсьцёнак з буйным дыямантам, які ачмурэлы
Пётра адсёк у багатага гандляра разам з пальцам, патрапілі ў ягоную
апеку. Пётра злосна бычыўся.
І
раптам убачылі перад сабою жаўнераў. “Вось гэты—Ісус!” сказаў Юда—які,
між іншым, так і не прыняў узнагароды за свой данос, хаця яму яе й прапаноўвалі...
Жаўнеры кінуліся на майго хлопчыка, не зважаючы на астатніх, якія само
сабой разьбегліся, як статак вераб’ёў.
Толькі
Пётра ішоў за сваім зьвязаным правадыром на пачцівай адлегласьці, маючы
ў думках пярсьцёнак з дыямантам і спадзеючыся, што надарыцца магчымасьць,
каб Вісус яму яго аддаў. Але такой магчымасьці не было,—бо Вісус падчас
бойкі з жаўнерамі, згодна з гэбрайскім звычаем, вядомым з часоў аблогі
Ерусаліма, пярсьцёнак праглынуў. Убачыўшы наводдаль Пятра, ён сказаў
яму маркотна: “Ідзі, Пётра, і скажы ўсюды, што Сын божы павінен быць
закатаваны фарысеямі за грахі людзкія, няхай люд зьбярэцца і вызваліць
свайго Збавіцеля. У цябе самога нічога не атрымаецца, схавай меч у піхвы!”
Мяча ў Пятра не было, быў толькі бандыцкі нож, схаваны ў боце. Малху
ён вуха не адсёк, а некалькімі тыднямі раней адкусіў падчас бойкі ў
карчме за картамі, а пасьля крыважэрна праглынуў. “Кінь мне прынамсі
пярсьцёнак!”, рыкаў ачмурэлы Пётра. “Няма ў мяне пярсьцёнка!”, сказаў
ціха Збавіцель, “а ты ўжо кінь назапашваць скарбы, што іржавеюць!”
“Ты
скаціна!”, выў Пётра, “Ты ведаеш, што золата й дыяманты іржа не бярэ!”
Прамаўчу
наконт допытаў у Ана й Кайфы—узгадаю толькі пра Пілата—кажуць, быццам
Вісусу закідалі перадусім ягоную “палітычную ролю, якую ён выконваў”,—бо
фарысеям, якія былі на нажах з рымскім пракуратарам, неабходна было
ачарніць у вачох імпэратара народ, зь якім пракуратар быў у змове.—
Зразумела,
што дагэтуль Пілат ня меў часу займацца справай майго сына... Ён нават
не здагадваўся, што мае справу з самым звычайным злодзеем. Спачатку
ён задаваў яму пытаньні наконт абвінавачаньня. Пры гэтым ён сказаў шмат
іншых рэчаў, нашмат больш вартых увагі, але гэбраі ня толькі ня здолелі
іх зразумець, але нават запамятаць—і сярод іх славутае: што ёсьць праўда?—якое
гэтак таямніча-чужынна, гэтак узьнёсла зіхціць у ілжывай прастамоўнасьці
эвангельляў, як дыямант на купе гною.
Але
хутка рымлянін зразумеў, з кім мае гонар. Разьюшаны, ён закрычаў на
скарднікаў: “І гэткага чалавека вы маеце дзёрзкасьць прывесьці да мяне
як здрадніка? Ці вы ня ведаеце, што сваім абвінавачваньнем зьневажаеце
імпэратара? Вы сьцьвярджаеце, што гэты небарака небясьпечны для імпэратарскай
улады? О, Богі!”
“Царства
маё не ад гэтага сьвету,” паныла прамовіў Збавіцель. “Літасьцівы пане...”
“Маўчы,
нікчэмнік! І такім чалавекам мы павінны займацца! Прэч!”, загадаў Пілат
гэбраям і застаўся з абвінавачаным сам-насам.
“Ты
мне даволі даспадобы, хлопча!,” сказаў Пілат. “Ты—вясёлы, жвавы, здаровы
й гаваркі чалавек, што сам сьмяецца сваёй балбатні—тысячакроць мілейшы
мне гіцаль твайго кшталту, чымся які-небудзь бяскроўны, бабскі прарок
і мармытун. Дык што мне з табой рабіць? За свае злачынствы ты б мусіў
ісьці на дваццаць год у цюрагу, ня кажучы ўжо пра папярэднія розгі й
іншыя непрыемнасьці. Яны ж хочуць цябе ўкрыжаваць. Калі меркаваць паводле
той лухты, якую ты вёрз, дык закон амаль дазваляе паслаць цябе на крыж.”
“Літасьцівы
пане, даруйце мне! Усё вярну, зраблюся сумленным чалавекам, цэзару буду
ногі цалаваць...”
“Трэба
яму гэта. От тыя жыды, што яны мне падсунулі! Калі выйду ім насустрач—усе
разумныя людзі мяне засьмяюць, а ня выйду—народ пачне бунтаваць, будуць
мяне цкаваць пры Тыбэрыі—але ўсё гэта глупства! De minimus non curat
praetor. Надакор фарысеям, загадаю толькі ўваліць табе лупня!”
“Літасьцівы
пане, толькі ня гэта! Я гэтага страшэнна баюся! Толькі не бізунамі з
жалезнымі шыпамі—дайце мне толькі бярозавай кашы, якою мяне частавала
багародзіца!”
Але
ў мяне няма магчымасьці займацца тут гісторыяй Божай царквы. Скажу толькі
яшчэ раз, што галоўнай мэтай усіх намогаў правадыроў хрысьціянскага
руху было зрабіць так, каб усе забыліся аб тым, што Сын божы на зямлі
быў злодзеем і рабаўніком... Вядома ж... Тут яны дасягнулі поўнага посьпеху,
таму ніхто сёньня ня ведае, што быў Мэсія за чэл... Гэта каштавала ім
многіх высілкаў—але атрымалася ў іх гэта ў асноўным дзякуючы Паўлавай
геніяльнасьці. Ужо напрыканцы першага стагодзьдзя было мала тых, хто
сьцьвярджаў, што Вісус быў толькі дробным злачынцам—у другім стагодзьдзі
такія цьверджаньні нават у рымлянаў ужо лічыліся злосным паклёпам: бо
кожнаму здавалася немагчымым, каб звычайны злодзей мог стаяць ля вытокаў
такога магутнага руху. А калі хрысьціянства авалодала сьветам—дык зразумела,
што галасы крытыкаў мусілі зусім змоўкнуць, іначай бы іх удушылі дымам
вогнішчаў. У гэтым тысячагодзьдзі ты—першы чалавек, які даведаўся праўды
аб Ісусе—і мяркую, што з вартых пэўнага даверу вуснаў...
Гэтак
узьнікла хрысьціянства; цудоўна, праўда? Але не жахайся! Ці магла такая
ўбогая рэч, як хрысьціянская рэлігія, мець чысты пачатак? Наадварот:
гэты пачатак яшчэ шматразова чысьцейшы за тое, што зь яго вырасла.
Але
не было й ня будзе большай камэдыі, большай іроніі лёсу, чымся тая,
паводле якой звычайны, дакладней кажучы надзвычайны боўдзіла, подлы
хам і вырадак даў сваё ймя таму накірунку думкі, які да сёньняшняга
пануе над чалавецтвам; скажы каму—не павераць, што гэты гад да нядаўняга
часу лічыўся самім богам, які прыняў сьмерць за грахі людзкія; што гэты
прайдзісьвет і сёньня яшчэ ўважаецца за ўзор усіх цнотаў і даброцяў,
і што вашыя гіганты духу ў сваім калечным баязьліўстве называюць яго
вялікім, узьнёслым духам—цьху! Цьху на ўсё чалавецтва! Усё тут сказанае
здаецца неверагодным—але той, каму вядомая ўся мізэрнасьць людзкога
роду, пагодзіцца, што гіпотэза нашага аўтара зусім не такая непраўдападобная!