| Макс
Шчур
ЯК РОБІЦЦА ІДЭЯЛОГІЯ Камэнтар да аднаго артыкулу (http://www.otporby.org/index.php?ind=news&op=news_show_single&ide=522)* “…палітычнай навукі ў Беларусі няма, а ёсьць разьлічаная на дурняў партыйная прапаганда, скроеная па лекалах бальшавіцкай. У лепшым разе ёсьць аматары, якія узурпавалі званьне палітолагаў і аналітыкаў. Асабліва ярка пацьвердзілі гэта аўтары “Нашай нівы” і часопіса “Arche”. Электронная рассылка з адрасу “marxist-belarus@mail.ru” Замест прадмовы Апошнім часам у беларускім асяродзьдзі абмяркоўваецца праблема дыскурсу апазіцыі, люстэркам якога традыцыйна лічыцца “Наша Ніва”, а таксама спосабу кіраваньня апазіцыйнымі структурамі, як палітычнымі, так і іншымі, у тым ліку інфармацыйнымі (Бабкоў—НН, Лябедзька—Мілінкевіч). Шкада, што некаторыя ўдзельнікі дыскусіі вядуць яе ў стылі асабістых нападаў (гл. лінк). Пры ўсёй непавазе да такога стылю не магу не зразумець намераў аўтара артыкулу—і я сам пісаў аб чымсьці падобным у артыкуле “Гульня ў класікі”. Асабістыя матывы часта зьяўляюцца падставай для больш глыбокіх высноў, аднак нагадаю, што справа тут усё-ткі не ў асобах, а ў прынцыпах. Такія дыскусіі, зразумела, ня ёсьць адметнасьцю сучаснай беларускай сітуацыі—хацелася б падаць тут некалькі цытатаў зь “Дзёньніку” В.Гомбровіча, напісаных у эміграцыі напрыканцы 50-х гг.: “Божухна! Я не магу наракаць—даслалі мне зьменены тэкст на карэктуру, а я не пратэставаў, каб яны ўрэшце пакінулі мяне ў спакоі—але хіба ня ёсьць крышачку раздражняльным тое, што нават такі кароткі ліст у рэдакцыю ня можа абыйсьціся бяз правак і пераробак? Хіба ня ёсьць такое галапаваньне па лістах і артыкулах троху недарэчным і няветлівым, асабліва калі тычыцца людзей, якія маюць за плячыма мноства сьпісанай паперы? Ільга было б зразумець, калі б гэтая праўка была зроблена ў імя сьв.Граматыкі! Але справа проста ў тым, што я напісаў “толькі цяпер я меў магчымасьць пазнаёміцца”, з чаго шырокія колы чытачоў маглі б зрабіць выснову, што я чытаю гэты часопіс рэдка. Ну што ж, я сапраўды чытаю яго рэдка, і аб тым, што Альцісімо (маецца на ўвазе паэт Ян Ляхонь—М.Шч.) мяне зганьбіў, я даведаўся ўсяго колькі месяцаў таму, прычым чыста выпадкова (у Сьвячэўскіх, калі апранаў паліто). Факт, што ў мяне з такім спазьненьнем патрапіў выпушчаны з Лондана стрэл ня быў бы залішне добрай характарыстыкай для гэтай сярэднявечнай гарматы, але няўжо ж адзінымі лістамі, якія маюць шанец зьявіцца ў “Wiadomosc”’ях без выпраўленьня ёсьць тыя, што абвяшчаюць: “Не магу ўжо дачакацца новага нумару” й г.д.? Альбо выпраўляюцца і ўхвальныя лісты?” “...сёньня “Wiadomosci” ёсьць алтаром, музэем, супольнасьцю ўзаемнага абагаўленьня, каталогам, альбомам засушаных успамінаў, могілкамі, гербарыем, філятэлічным альбо більярдавым гуртком... (...) друкар тут перамог пісьменьніка, чытач аўтара, рэдактар творцу, злучок і працяжнік—талент, форма, фірма і шаблон—індывідуальнасьць, арганізацыя і бюракратыя—узьлёт, драму, паэзію і жыцьцё... Яны ізалявалі гэты часопіс ня толькі ад талентаў, але і, што горш, ад жывога польскага мысьленьня. Калі ў эмігранцкім асяродку адбываецца нейкая дыскусія, памкненьне, змаганьне, проста штосьці, што заўгодна, дык гэта заўжды на кілямэтры далёка ад “Wiadomosc”’яў і іхных конкурсаў “Каго мы абралі ў Літаратурную акадэмію”. Я, па праву ці не, умела ці няўмела, за час сваёй эмігранцкай пісаніны даволі часта пісаў аб праблемах, якія сёньня для нас вельмі важныя—але за дзесяць гадоў не дачакаўся ў “Wiadomosc”’ях ніводнага сур’ёзнага камэнтара альбо палемікі на ўзроўні, нічога апроч лаканічных “рэцэнзій”...” “У Польшчы ніхто “Wiadomosc”’ямі не цікавіцца, палітычнага значаньня ў шырокім сэнсе гэты часопіс ня мае... Адзінае, што яму засталося—гэта чытачы, якія ўсё яшчэ перакананыя, што паводзяць сябе вельмі культурна, калі выпісваюць гэты орган Алімпу й бяруць удзел у ягоных конкурсах і галасаваньнях...” Гэтыя фразы, напісаныя 50 гадоў таму, нават у дэталях супадаюць хай ня з фактамі, але з маймі пачуцьцямі, якія выклікаюць у мяне пэўныя рэспэктабэльныя беларускія выданьні і іх аўтары (З той розьніцай, што “Wiadomoscі” былі выданьнем эмігранцкім, тым часам як “Архэ”—выданьне нашай славутай “нутраной эміграцыі”). Прычым пачуцьцё крыўды тым больш абгрунтаванае праз разуменьне таго, што такое стаўленьне да пэўных аўтараў ня ёсьць выпадковым, а наўмысным—вынікам неадпаведнасьці гэтых аўтараў “палітыцы выданьня”. Палітыка гэтая выяўляецца ў простым “хто не такі, як мы—той супраць нас”. Аднак пяройдзем ад мэтафараў да канкрэтыкі. 1. Кніга М.Фуко “Трэба бараніць грамадзтва”, якая выйшла ў расейскім перакладзе ў 2005 годзе, ёсьць надзвычай карысным з гледзішча аналізу ідэялогіі грамадзтва тэкстам. У ёй Фуко супрацьпастаўляе два гістарычныя дыскурсы: дыскурс “сувэрэнітэту” і дыскурс “барацьбы расаў”. Абодва дыскурсы, як усялякая ідэялогія, паводле Фуко, закладзеныя на міфалогіі вайны. Аднак у гэтай вайны рознае ідэялагічнае абгрунтаваньне: калі ў першым выпадку вайна вядзецца ў інтарэсах сувэрэна, асабістага ўладара, “абаронцы свайго народа”, дык у другім вайна ператвараецца хутчэй у вайну грамадзянскую і вядзецца супраць пэўнай часткі ўласнага грамадзтва. На падставе тэксту Фуко цікава прасачыць, як разьвіцьцё беларускага нацыяналізму (у тым ліку і дзяржаўнага) ў 80-90-х гг. у шалёна хуткім тэмпе паўтарае разьвіцьцё ідэялогіі буржуазнага грамадзтва на Захадзе, і як абодвума згаданымі дыскурсамі карысталіся і карыстаюцца, з аднаго боку, беларускі нацыяналізм (“нацыянальны праект”), а з другога—беларуская дзяржаўная ідэялогія; прычым карыстаюцца падобным спосабам і ў падобных мэтах. Як непрафэсіянал я магу толькі супаставіць “голыя дадзеныя” Фуко з эмпірычнымі дадзенымі маёй памяці сьведка палітычных падзеяў у Беларусі канца мінулага тысячагодзьдзя. Але пачнем спачатку: канец 80-х гг. Пад уплывам “галоснасьці” ў беларускім грамадзтве ў якасьці першага пачынае ўтварацца дыскурс “барацьбы расаў”, скіраваны на сучаснасьць. Гэтая сітуацыя прадукуе «новую форму дискурса, который появляется как раз в самом конце средневековья, по правде говоря, даже в XVI и в начале XVII века. Исторический дискурс перестаёт быть дискурсом верховной власти, даже дискурсом расы, а становится дискурсом рас, их столкновения, борьбы, захватывающей нации и законы. В силу этого, я думаю, история становится абсолютно противоположна истории суверенитета, какой она была до того. Это первая познанная Западом неримская, антиримская история.... В этой истории рас и постоянного их столкновения, не обращая внимания на законы, проявляется или, скорее, исчезает скрытое отождествление народа с его монархом, нации с её сувереном, которое установила история верховной власти, история властей. Отныне в новом типе дискурса и исторической практики власть больше не является связующим началом единства города, нации, государства. Власть получает особую функцию: она не связывает, она служит.» (ст.85) «Напротив, вновь появившаяся история хотела обнажить нечто, что было спрятано и спрятано не только потому, что им пренебрегали, но и потому, что его тщательно, обдуманно и злобно извращали и маскировали.» (ст.87) Носьбітам і стваральнікам новага дыскурсу—беларускай інтэлігенцыі—уласьцівая «почти эротическая страсть к историческому знанию» (ст.149). «У Европы появляются воспоминания и предки, генеалогию которых она до того никогда не разрабатывала.» (ст.91) Праявай гэтай тэндэнцыі ёсьць і гістарычныя працы М.Ермаловіча, «100 пытаньняў і адказаў зь беларускай гісторыі» Ул.Арлова і Г.Сагановіча. «Эти историки были современниками, свидетелями и иногда главными действующими лицами революции, которая, с их точки зрения, оказывалась последним сражением старой войны и реваншем за поражение в ней.» (ст.287) Гісторыя нястрымана палітызуецца. «История, которая оборачивается в таком случае историей борьбы рас, олицетворяет контристорию... Она (контристория) показывает, что свет славы—это знаменитое орудие власти—не только укрепляет, солидаризирует, сплачивает всё общество и тем самым поддерживает порядок, он разделяет, освещает одну часть общества, а другую его часть оставляет в тени или даже в ночи. Родившаяся вместе с идеей борьбы рас контристория хочет говорить именно об этой теневой стороне, отталкиваясь от неё. Она хочет быть дискурсом тех, кто не имеет славы, или тех, кто её потерял и находится, может быть временно, но, несомненно, надолго, в области темноты и безмолвия... Вместо рассказов о незапятнанной и незатуманенной славе суверена говорится, напротив, о несчастье предков, о высылках и рабстве.» (ст.86) Гэтая цытата міжвольна змушае прыгадаць адкрыцьцё Курапатаў З.Пазьняком (славуты артыкул «Курапаты—дарога сьмерці»). Неўзабаве пасьля гэтага зьяўляюцца заклікі да камуністычнай партыі аб пакаяньні... «Мы оказываемся скорее на стороне Библии, чем на стороне Тита Ливия, скорее ближе к еврейско-библейской позиции, чем к позиции летописца, который день за днём ведёт рассказ об истории и непрерывающейся славе власти. Я думаю, не нужно вообще никогда забывать, что Библия, начиная по меньшей мере со второй половины средних веков, была тем великим творением, в котором соединялись религиозные, моральные, политические возражения против власти королей и деспотизма церкви.» (ст.87) Хрысьціянскі элемэнт на працягу ўсяго разьвіцьця апазіцыйнага дыскурсу будзе мацнець—невыпадкова і сёньня ён застаецца адным з галоўных складнікаў ідэялогіі такіх арганізацыяў як КХП БНФ ці «Малады фронт», ня кажучы ўжо пра права-радыкальныя арганізацыі. Іхная гісторыя—гэта «...история библейского, почти древнееврейского типа, которая с конца средневековья была дискурсом восстания и пророчества, знанием о необходимости поменять порядок вещей и призыв к этому.» (ст.89) Такая зьмена гістарычнага дыскурсу адбываецца непазьбежна і зьвязаная з прэтэнзіямі групы стваральнікаў новага дыскурсу на ўладу: «Дело в том, что далеко не будучи ритуалом, внутренне присущим практике, росту, усилению власти, история теперь оказывается не только критикой власти, но и атакой, и требованием. Власть несправедлива не потому, что она не следует своим самым высоким образцам, а просто потому, что она не наша... Речь идёт о том, чтобы потребовать непризнанных прав.» (ст.88) «...появляется новый субъект, говорящий от своего имени: некто другой берёт слово в истории, рассказывает её; некто другой говорит «я» и «мы», когда излагает историю... ставя в центр себя самого и свою судьбу. (...) Но что представляет собой новый субъект истории?.. Он представляет собой «общество», ...понятое как ассоциация, группа, совокупность индивидов с общим статусом, общими нравами, обычаями и даже особым законом. И это общество, которое берёт слово в истории и о котором рассказывает история, согласно словарю той эпохи обозначается словом «нация»... Дворянство—это нация перед лицом других наций, существующих в государстве и противостоящих друг другу. Именно из этого понятия нации вырастет известная революционная проблема нации; именно с ней, конечно, будут связаны фундаментальные проблемы национализма 19-го века; именно на её основе возникнет понятие расы; и наконец, на ней будет основываться понятие класса.» (ст.147-148) Гэтая цытата, сярод іншага, легітымізуе і марксісцкі падыход да праблематыкі ролі інтэлектуалаў у грамадзтве (А.Гапава)—як бачым, нацыя, сацыяльная група і клас маюць аднолькавы гістарычны корань. Такім чынам, дыскурс «барацьбы расаў» зьяўляецца адлюстраваньнем падзелу, які існуе ў грамадзтве, таму гэты дыскурс і называюць бінарным. «Дискурс, о котором я вам говорю, тот, который развился в конце XVI века и который можно назвать историческим дискурсом библейского типа, разделяет общество и говорит о справедливом праве только затем, чтобы объявить войну законам.» (ст.89) «Новый дискурс связан... с бинарным восприятием деления общества и людей: с одной стороны—одни, с другой—другие, неправые и праведные, хозяева и зависимые от них, богатые и бедные, могущественные и бессильные, захватчики земель и те, кто дрожит перед ними, деспоты и недовольный народ, те, кто признаёт существующий закон и те, кто стремится к будущему.» (ст.89) «Можно сказать, что в этом дискурсе действительно речь идёт о двух расах, так как историю конструируют из двух групп, которые происходят из разных регионов; двух групп, которые не имеют, по крайней мере вначале, одного и того же языка и часто общей религии; двух групп, которые сформировали единство и политическое целое только ценой войн, нашествий, завоеваний, баталий, побед и поражений, короче, насилия; тут мы видим связь, установленную только путём войны.» (ст.92-93) Ільга сказаць, што ў пачатку 90-х гг. згаданы дыскурс стаецца ахвярай сваёй далейшай гістарызацыі: ён схільны чым далей, тым болей апраўдваць сваё існаваньне не унівэрсальнымі грамадзкімі каштоўнасьцямі, а з дапамогай усё большага паглыбленьня падзелу паміж двума групоўкамі ў грамадзтве. Замест пераадоленьня гэтага падзелу носьбіты і стваральнікі гэтага дыскурсу пачынаюць, згодна са сваёй гістарычнай скіраванасьцю, дакапвацца да ягоных каранёў, і прыходзяць да высновы, што падзел бярэ пачатак глыбока ў гісторыі—у несупынных войнах дзьвюх этнічных груповак, беларусаў і маскоўцаў, а ўсе праблемы першых выплываюць зь перамогі другіх, якія першых сабе падпарадкавалі. Усё часьцей ужываецца слова “акупацыя”. Новымі ворагамі стаюцца ўжо не свае ж беларускія камуністы, якія хаваюць ад народа праўду аб ягонай гісторыі, а маскоўцы, якія ёсьць галоўным разбуральным чыньнікам гэтай гісторыі. «В то же время тема бинарного общества, разделённого на две расы, две группы, чуждые друг другу из-за языка, права и т.д., заменяется другой темой, темой биологически единого общества... Тема государства, обязательно несправедливого в контристории рас, начинает трансформироваться в другую: государство не является инструментом в борьбе одной расы с другой, а есть и должно быть защитником целостности, превосходства и чистоты расы. Идея чистоты расы со всем тем, что она включает монистического, государственнического и биологического, стремится заменить собой идею борьбы рас. Когда тема чистоты расы заменяет тему борьбы рас, тогда, я думаю, рождается расизм и начинает происходить преобразование контристории в биологический расизм.» (ст.96) «Он (государственный расизм) сопровождался также темой возврата героя, героев, темой возрождения древней войны, веры в рождение нового Рейха, империи наших дней, призванной обеспечить тысячелетний триумф расы и неопровержимо подтвердить неизбежность апокалипсиса и последнего дня. Таково, значит, нацистское преобразование или пересадка, включение государственного расизма в легенду о воюющих расах».(ст.98) Такім чынам, рэвалюцыйны і прагрэсіўны некалі адраджэнскі, дэмакратычны дыскурс канчаткова ператвараецца напачатку 90-х гг. у дыскурс нацыяналістычны, рэпрэсіўны—як толькі стаецца афіцыйным дыскурсам дзяржавы: «В начале ХIX он (новый дискурс) наверняка повлиял на постреволюционный проект—создать, наконец, историю, главным субъектом которой был бы народ. Но несколько лет спустя вы его увидите на службе у тех, кто порочил колонизованные подрасы.» (ст.92) Адбываецца пералом у нацыянальным праекце—пераход ад дыскурсу “барацьбы расаў” да “навукова абгрунтаванага” дыскурсу “чысьціні расы”. Узьнікае новы, дзяржаўніцкі нацыяналізм: «Субъект историко-политического дискурса... придерживается дискурса права, он заставляет ценить право, он его требует. Но он требует и заставляет ценить «свои» права—«наши права», как он говорит: это права особые, несущие сильный отпечаток собственности, завоевания, победы, его натуры. Это право его семьи или расы, право его верховенства или первенства, право победоносных завоеваний и недавних или тысячелетней давности захватов. В любом случае это право укоренено в истории и не имеет отношения к юридической универсальности.» (ст.69) Менавіта: замест унівэрсальных дэмакратычных ідэяў права, свабоды і роўнасьці (якія цяпер рэабілітуюцца дэмакратычнымі сіламі—хаця сёньня невядома, якія яны маюць шансы на перамогу пасьля іхнай дыскрэдытацыі напачатку 90-х) дзяржаўны дыскурс бярэ на ўзбраеньне міфалагізаваную гісторыю беларусаў—да стварэньня нацыянальнага міфу заклікае ў той час эліты, напрыклад, С.Дубавец. Напрыклад, права кожнага размаўляць на ягонай мове ўсё часьцей ставіцца пад сумнеў у імя “дзяржаўных інтарэсаў”. Фактычна, адбываецца вяртаньне таго, што Фуко вызначае як “дыскурс сувэрэнітэту”. Галоўнай задачай гэтага гістарычнага дыскурсу ёсьць замацаваньне “вечнага права” дзяржавы, адпачатна ўвасобленай у пастаці сувэрэна, на сваё існаваньне. Бадай, адзінай праблемай гэтага дыскурсу было, што ў сапраўднасьці не існавала пераемніка гэтай пастаці сувэрэна. У 1994 г. быў абвешчаны конкурс на гэтую пазіцыю—прэзыдэнцкія выбары. У выніку гэтага конкурсу пастаць сувэрэна зьявілася—аднак неўзабаве яна пачала ствараць уласны гістарычны дыскурс, для чаго зьвярнулася да цалкам іншага міфу—міфу Айчыннай вайны. 2. Узьнікненьне беларускага інтэлектуальнага выданьня “Архэ” зьвязанае з рэакцыяй на новы афіцыйны дыскурс дзяржавы. Мэтай новага выданьня і ягоных стваральнікаў было вяртаньне нацыяналістычнаму дыскурсу арэолу гістарычнай праўдзівасьці—дзеля гэтага трэба было зноў паставіць яго на навуковую аснову. У падмурку новага варыянту нацыяналістычнага дыскурсу, такім чынам, зноўку зьяўляецца грамадзкае супрацьстаяньне—гэтым разам “барацьба расаў” адбываецца ўжо на акадэмічным полі. «Такая ортодоксия, которая в своих контрольных функциях касалась самих высказываний и сортировала их на соответствующие и несоответствующие, на приемлемые и неприемлемые, в ходе внутреннего дисциплинирования знаний, происшедшего в 19-м веке, была заменена на другое: на контроль, который не касался содержания высказываний, их соответствия или несоответствия определённой истине, а распространялся на правомерность высказываний. Вся суть состояла теперь в том, чтобы знать, кто говорил и имели ли он квалификацию, чтобы говорить... Это допускает сразу, с одной стороны, либерализм в том, что касается самого содержания высказываний, ...а с другой стороны, бесконечно более строгий контроль, более масштабный, широкий, который осуществляется на самом уровне процедур высказывания.» (ст.198-199) Фармаваньне дыскурсу “барацьбы расаў”, паводле Фуко, неабходна зьвязанае з узьнікненьнем пэўных інстытутаў грамадзтва і веданьня. Гэтыя інстытуты зьяўляюцца як бы ценявымі правобразамі будучых дзяржаўных інстытутаў: альтэрнатыўнаму грамадзтву неабходныя свае сацыёлагі, палітолагі, філолагі, эканамісты, нават паэты і музыкі, кожны зь якіх мог бы ў выпадку зьмены ўлады замяніць ужо існых праўладных інтэлектулаў на іхных пасадах—ад вядучага тэлеперадачы да прэзыдэнта. “Мы павінны быць арганізаванымі, мы павінны стварыць дысцыплінаваную альтэрнатыву ўладзе”—штосьці ў гэтым духу сказаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі мінулага году А.Дынько. Кажучы словамі Фуко, «...речь теперь идёт о конструировании—в противовес авторитарным или абсолютным административным монархиям альтернативной модели парламентской демократии... В XVII и XVIIІ веках происходит важное изменение, а именно, появляется—нужно бы сказать изобретается—новая механика власти с особыми процедурами, с новыми инструментами...” (ст.54) “Новый тип власти... составляет, я думаю, одно из великих изобретений буржуазного общества. Указанный тип власти был одним из главных инструментов утверджения индустриального капитализма и соответсвующего ему типа общества. Это не власть суверена, она чужда форме суверенитета, это “дисциплинирующая” власть.” (ст.55) Менавіта гэтая тэндэнцыя да самадысцыплінаваньня (“піярым Мілінкевіча!”) уласьцівая сёньня структурам альтэрнатыўнага грамадзтва—я б сказаў, гэта нават пэўная “перадысцыплінавасьць”, якая, як заўважаюць многія, выдатна ўжываецца з афіцыйнай сістэмай. Як такое магчыма? Фуко кажа, што ў кожным грамадзтве існуюць два тыпы мэханізмаў кантролю—дысцыплінарныя і рэгулятыўныя: “И эти два типа механизмов, дисциплинарных и регулятивных, принадлежат всё же не к одному уровню. Это как раз и позволяет им не исключать друг друга и сочетаться друг с другом.” (ст.264) То бок, у той час як дзяржава рэгулюе (то бок абмяжоўвае) функцыянаваньне альтэрнатыўнага грамадзтва, ягоныя ўласныя ідэялагічныя структуры яго дысцыплінуюць (ці прынамсі імкнуцца дысцыплінаваць) зьсярэдзіны. “Юридические системы, будь то теории или кодексы, позволили осуществить демократизацию суверенитета, утвердить государственное право, основанное на коллективной суверенности в тот самый момент и в той мере, в какой возникали в обществе механизмы дисциплинарного принуждения, можно даже сказать, что их возникновение послужило причиной демократизации суверенитета.” (ст.56) «Дискурс дисциплины чужд дискурсу закона; он чужд дискурсу порядка как результата суверенной воли. Формы дисциплины выступают, таким образом, носителями дискрса порядка, но не юридического порядка, исходящего из суверенитета, а дискурса естественного порядка, то есть нормы. Они определяют не кодекс закона, а кодекс нормализации, и обязательно связаны с теорией, но не права, а гуманитарных наук... Я думаю, что процесс, сделавший возможным дискурс гуманитарных наук, представляет собой рядоположение или, скорее, столкновение двух совершенно различных типов дискурса: с одной стороны, дискурса права, в центре которого находится идея суверенитета, и, с другой, дискурса принудительной дисциплины.» (ст.57) У сучаснасьці абодва дыскурсы ўтрымліваюць элемэнты ўсіх трох тыпаў дыскурсу, якія згадвае Фуко. Некаторае ўяўленьне аб іхнай структуры магла б даць наступная табліца:
Акрамя таго, на ўсіх узроўнях нацыяналістычнай апазіцыйнай ідэялогіі назіраюцца пэўныя дысфункцыі. Дыскурс “сувэрэнітэту” адсылае не да дэмакратычных каштоўнасьцяў той жа БНР, а ў лепшым выпадку—да міфічнага “Залатога веку” часоў фэадалізму, у горшым—да варожага яму афіцыйнага дыскурсу дзяржавы. Нездарма альтэрнатыўнае грамадзтва ўсё яшчэ шукае свайго “сувэрэна”, а знайшоўшы—“піярыць” яго, як толькі можа... Дыскурс “чысьціні расы” вядзе змаганьне з “расейскамоўнымі касмапалітамі-лібэраламі”—гэта азначае, сваймі патэнцыйнымі хаўрусьнікамі. Што да дыскурсу “барацьбы расаў”, які з усіх трох тыпаў дыскурсу Фуко лічыць найбольш рэвалюцыйным, то ў сучасным нацыяналістычным дыскурсе ён, як бачым, мае чыста культурнае, а не палітычнае значаньне—як быццам нацыя ўжо існуе. Але ў чым тады сэнс існаваньня дыскурсу “барацьбы расаў”? У абароне нечых класавых інтарэсаў? Рэч у тым, што ідэялогія апазіцыі павінна яшчэ толькі стварыць нацыю “сьвядомых”, а не прыкідвацца, быццам гэтая нацыя ўжо існуе і не грунтаваць на гэтым сваю дыскурсіўную стратэгію—калі беларуская нацыя і існуе, то гэта нацыя лукашэнкаўская, створаная дзяржаўнай ідэялогіяй. Якую альтэрнатыву прапаноўвае нацыянальны дыскурс? Хіба можна будаваць тоеснасьць грамадзтва на адной толькі нелюбові да Расеі й расейскасьці? А калі ня толькі на гэтым—дык на чым? На канстатаваньні, што мы—гэта мы? Я знаходжу адказ у пераказаным Фуко класічным тэксьце Сіеса “Чым ёсьць трэцяе саслоўе?”—своеасаблівым маніфэсьце францускай буржуазнай рэвалюцыі. Кажучы пра “субстанцыяльныя ўмовы нацыі”, «...Сийес выделяет две их группы. Прежде всего, ту, которую он определяет как «работы», то есть прежде всего агрокультура, ремесло и промышленность, торговля, свободные профессии. Но более этих «работ» нужно то, что он называет «функциями»: это армия, юстиция, церковь и администрация... Поставим вопрос: пока преобладало юридическое определение нации, как интерпретировались те элементы, которые Сийес выделяет в качестве субстанциальных условий нации—агрокультура, торговля, промышленость и т.д.? Они не считалисть условием существования нации; напротив, они рассматривались как следствие её существования... Сийес переворачивает анализ. Он относит «работы» и «функции» к феноменам, существующим до нации... Нация может существовать как таковая, она может войти в историю и существовать в ней, только если она свособна к торговле, агрокультуре, ремёслам; только если она имеет индивидов, способных создать армию, суд, церковь, администрацию... Но если нет способности торговать, создавать ремёсла, агрокультуру, формировать армию, суд и т.д., то исторически нация никогда не возникнет. Она, может быть, будет существовать юридически, но не исторически. Реальными факторами создания нации никогда не являются ни договор, ни закон, ни консенсус.» (ст.233-234) «Нацию в этих условиях определяет не её архаичность, древность, не её отношение к прошлому; её определяет отношение к чему-то другому, отношение к государству. Это включает несколько положений. Прежде всего, нация определяет себя в основном не по отношению к другим нациям. Нацию должно характеризовать не горизонтальное отношение к другим группам (какими бы не были эти другие нации, враждебными, противостоящими данной нации или близкими ей). Напротив, нацию должно характеризовать вертикальное отношение, устанавливающееся между совокупностью индивидов, способных создать государство, и самим государством в его реальном существовании. Именно эта вертикаль нация—государство, или возможность государства—реализация государства, характеризует и определяет нацию... Существо функций и исторической роли нации не заключается в установлении господства над другими нациями; оно заключается в другом: в умении управлять собой, распоряжаться, руководить, обеспечить себе конституцию, функционирование государственной системы и государственной власти... Таковы теоретические последствия нового понимания нации.» (ст.236-237) З гэтага азначэньня выплывае выснова, што беларусы пасьля 1994-95 гг., фактычна, перасталі быць класічнай нацыяй, бо страцілі рэальную магчымасьць уплываць на палітыку сваёй дзяржавы. «Очевидно, что во Франции нет нации, потому что в ней отсутствуют формальные юридические условия её существования: нет общих для всех законов, законодательного органа. И, однако, во Франции имеется «какая-то» нация, то есть группа индивидов, которые способны обеспечить субстанциальное и историческое существование нации. Эти люди—носители исторических условий существования нации и определённой нации. Отсюда вытекает центральное положение текста Сиейса...: «Третье сословие есть вся нация»... «Всё, что является национальным, принадлежит нам», говорит третье сословие, «и всё, что принадлежит нам, составляет нацию».» (ст.235) Але не—нашыя “нацыянальныя” ідэолагі ніколі б не пагадзіліся з ідэолагам францускай буржуазнай рэвалюцыі; для іх гэтае выказваньне гучала б, мабыць, “Трэці сэктар” ёсьць усёй нацыяй. Усё, што ёсьць нацыянальным, належыць нам, і ўсё, што належыць нам, утварае нацыю.” Прыхільнасьць да такой “арыстакратычнай” канцэпцыі ёсьць для мяне, як для лібэрала, сьведчаньнем рэакцыйнасьці сучаснага нацыяналістычнага дыскурсу. «В целом, если преимущество отдаётся первому подходу, требующему исходить из начального дуализма, то создаётся вариант истории, которую можно назвать реакционной, аристократической, правой. Если преимущество отдаётся другому подходу, требующему исходить из настоящего момента универсальности, то создаётся вариант истории либерального или буржуазного типа.» (ст.242) Наколькі мне вядома, ідэолагі «Архэ» (В.Булгакаў) насамрэч сыходзяць з тэзісу, што менавіта яны, а ня нейкае там «трэцяе саслоўе», у сучаснасьці зьяўляюцца зародкам нацыі. «Таким образом, утвердилось отношение господства между знатью, которая была нацией, всей нацией, то есть феодальной знатью, и... всем народом, состоявшим из данников, крепостных и т.д., который в действительности был не другой частью нации, а находился вне нации.» (ст.244) Зрэшты, няма дзіва: такія перакананьні дазваляюць ім быць «у большасьці», будучы ў меншасьці, а фактычна—бараніць свае ўласныя правы пад выглядам правоў усёй нацыі: «Что в основном делала последняя (аристократическая реакция)? Она извлекала из конституированного королём и его подданными социального организма... особое право, замешанное на крови и подтверждённое победой: особое право благородных (так званай «тытульнай нацыі»—М.Шч.). И она желала, каким бы не было устройство окружающего её общества, сохранить для дворянства абсолютную и особую привилегию на это право.» (ст.236) 3. Фуко нездарма зьвязвае ўзьнікненьне новага спосабу ўладараньня, улады “дысцыпліны”, з усталяваньнем гуманітарных навукаў. Менавіта гэтае ўсталяваньне, як мы паказалі вышэй, адбываецца на старонках часопіса “Архэ”. Гуманітарныя навукі ствараюць норму, а разам зь ёй—і саму ідэялогію “новай” нармальнасьці. На што распаўсюджваецца гэтая нармальнасьць? Паводле Фуко, на тры сфэры: «Наряду с этим во время революции вырисовываются... три разные тактики: первая ориентировалась на национальности и должна была по существу оказаться в неразрывной связи с феноменами языка, следовательно, с филологией; вторая ориентировалась на общественные классы, здесь центральным феноменом было экономическое господство, следовательно, глубинное соотношение с политической экономией; наконец, третья имеет в центре не национальности и не классы, а расу с её биологическими особенностями и селекцией, то есть проявляестя единство между историческим дискурсом и биолигической проблематикой. Филология, политическая экономия, биология. Говорить, работать, жить.» (ст.204) Адзначым, што гэтыя тры катэгорыі адпавядаюць вышэйзгаданым тром тыпам дыскурсу: сувэрэнітэту, барацьбы расаў і чысьціні расы. Менавіта гэтыя тры сфэры інтарэсаў уласьцівыя аўтарам і выдаўцам “Архэ”: мова й культура, эканоміка й палітыка, і—я б сказаў, карыстаючыся назвай аднаго з нумароў, “Паталогіі грамадзтва”. Туды можна ўлучыць такія “меншынёвыя” тэмы, як “Гэбраі”, “Жанчыны” (зь ягоным мэдычным ухілам, на які зьвяртала ўвагу ў свой час А.Гапава) нерэалізаваны “Беларускі гомасэксуалізм” і г.д. Яшчэ да азнаямленьня з кнігай Фуко я, амаль у духу згаданага на пачатку ананімнага артыкулу, акрэсьліў гэтую сітуацыю наступным чынам: “Гуманітарыі прапаноўваюць нам навуку аб чалавеку, пазбаўленую чалавека. Зрэшты, гэта і ёсьць іхнай мэтай—заснаваць беларускую гуманістыку. Але пры гэтым уласна чалавек ёсьць у гэтым праекце раз і назаўсёды дадзеным. Здаецца, гэта выплывае з упэўненасьці гуманітарыяў у дакладнасьці іхных азначэньняў: яны ўспрымаюць сябе як спэцыялістаў, чыя навука параўнальная ў дакладнасьці з навукамі прыроднымі. Гуманітырыі прэтэндуюць на тое, каб на падставе сваіх абстрактных схемаў стварыць навукова абгрунтаванае апісаньне “беларуса”, ягоную ідэальную мадэль. У ейных рамках “беларусу” прадпісана, якім ён мае быць, у што верыць, што чытаць, якой мовай размаўляць і нават за каго галасаваць. Усе, хто ставіць згаданую мадэль пад сумнеў, пазбаўляюцца права голаса на падставе таго, што яны самі пад гэтую мадэль не падпадаюць. Гэтак, лібэралы-касмапаліты схематычна азначаюцца як “рускамоўныя” (Рудкоўскі): наяўнасьць такога падзелу ўнутры самога беларускага дыскурсу не дапускаецца—літаральна, на старонкі выданьня, то ж бо гэта сьведчыла б аб недакладнасьці распрацаванай мадэлі й нутраных супярэчнасьцях у вобразе “беларуса”. Галоўная задача акадэмістаў—даць “навуковую” форму беларускаму культурна-этнічнаму нацыяналізму канца 80-х—пачатку 90-х гг. З гэтай нагоды ігнаруюцца навуковыя тэксты, якія гэтай мэты не перасьледуюць альбо ёй не адпавядаюць. Чытачоў, такім чынам, запалохваюць “абгрунтаванасьцю” беларускага нацыяналізму як адзіна правільнага вучэньня, якому надаецца (тым жа Рудкоўскім) значнасьць ледзь не рэлігіі. Зразумела ж, бо ні сама па сабе наяўнасьць тытулу, ні наяўнасьць пэўнай веры яшчэ ня сьведчыць аб іх вартасьці—інтэлектуалы павінны несупынна апраўдвацца й даказваць, што яны не памыляюцца, а галоўнае—што не памыліліся тады, калі зрабілі стаўку на нацыяналізм. Праўда, чытаць гэтыя бясконцыя самаапраўданьні ў атакуючым стылі (напад—лепшая абарона)—нечувана сумна. Прыклад: рэцэнзія Жукоўскага на “Літоўскага ваўка” Наварыча: “раман ні да чаго не заклікае беларуса...” Гэтага беларуса прапаную надалей браць у двукосьсі альбо, калі заўгодна, пісаць зь вялікай літары. Такім чынам атрымліваецца, што беларускую гуманістыку ўласна чалавек не цікавіць—яе цікавіць перадусім ёю змайстраваны, а ў лепшым выпадку “ўваскрошаны” (вось яны, цуды веры!) Франкенштайн-беларус. Сапраўды, у Франкенштайне нашмат больш ад плёну дакладных навукаў, чым ад чалавека. Сучасным беларусам, паводле прафэсійных беларусаведаў, мала “людзьмі звацца”. Можа, таму ў беларускіх гуманітарыяў амаль ня дзейнічаюць правілы элемэнтарнай чалавечай, “занадта чалавечай” прыстойнасьці—нашмат больш важна дзейнічаць і мысьліць “па-беларуску”, чым па-людзку, Франкенштайн-беларус папросту вышэйшы за чалавека. Бо чалавек ёсьць жа ўсяго толькі прадуктам прыроды і гісторыі, тым часам як Франкенштайн—прадуктам высокай навукі. Як бачым, утапізм такіх уяўленьняў сьведчыць сам супраць сябе.” Што тут можна дадаць? Скажу толькі, што мяне заўсёды зьдзіўляла як быццам “постмадэрнісцкая” арыентацыя часопісу “Архэ” і яго аўтараў. Насамрэч, само памкненьне “трымаць крок” з сучаснымі тэорыямі—гэта яшчэ не постмадэрнізм. Аўтары “Архэ” разважаюць не як постмадэрністы, не як дэканструктывісты і нават не як рамантыкі—яны разважаюць як мадэрністы: тыя, хто верыць у прагрэс на падставе навуковых тэорый, але адначасова—у боскую сутнасьць сваёй навукі. Адзінае, што ў іх пастмадэрновага—гэта ўменьне абыходзіцца з мас-мэдыямі як са зброяй. Гэтую зброю яны накіроўваюць, аднак, ня вонкі, а ўсярдзіну, дзеля ўпарадкаваньня і дысцыплінаваньня ўласнага дыскурсу і ўласнага асяродку, які нехта называе “гета”, а нехта—“зонай”. Гэтак яны рэалізоўваюць мэдыяльную ўладу над “альтэрнатыўным грамадзтвам”, спрыяючы уніфікацыі ягоных поглядаў і ягонаму пераўтварэньню ў паслухмянае войска змагароў за “нацыянальную ідэю”. Тых, хто ня хоча ісьці служыць у гэтае войска пад іхным штандарам, яны альбо залічваюць да “расейскамоўных касмапалітаў”, альбо папросту ігнаруюць. «Суверенитет и дисциплина—законодательство, право суверенности и дисциплинарные механизмы—фактически являются двумя безусловно определяющими частями общих механизмов власти в нашем обществе. По правде говоря, чтобы бороться против дисциплины или, скорее, против дисциплинарной власти, а также в поисках недисциплинарной власти следовало бы обращаться вовсе не к старому праву суверенитета; обращаться следовало бы к новому, так сказать антидисциплинарному праву, которое было бы в то же время свободно от принципа суверенитета.» (ст.58) У свой час я сам прытрымліваўся падобна радыкальных поглядаў—хто ня марыў аб новым «антыдысцыплінарным праве», аб дэ-ідэялагізаваным грамадзтве, аб суб’екце, які абавязаны сваёй свабодай сабе самому, а не грамадзкім інстытутам... Але сёньня, бадай, і для мяне ёсьць відавочным, што кожнае, нават самае свабоднае і дэмакратычнае грамадзтва, ня можа абыйсьціся безь ідэялогіі, структура якой утрымлівае вышэйазначаныя дыскурсы, аб якіх гаворыць Фуко. Добра, калі нельга зьмяніць «канон» палітыкі, дык няўжо ж нельга прынамсі закласьці ў аснову гэтых дыскурсаў, перадусім дыскурсаў «барацьбы расаў» і «сувэрэнітэту», іншыя, больш унівэрсальныя прынцыпы? Якімі
б маглі быць гэтыя прынцыпы? Я прытрымліваюся банальнага, магчыма, меркаваньня,
што ідэялогія альтэрнатыўнага грамадзтва павінна будавацца на павазе да
асобы і ейных правоў. Аднак менавіта непавага да асобы й да прыватнасьці
і ёсьць тым, што выдае ў стваральніках сучаснай беларускай гуманістыкі
ідэолагаў новай дыктатуры—цяпер ужо ў інтэлектуальнай сфэры.
© Макс Шчур, 2007 *Заўвага: паколькі лінк на вышэйзгаданы артыкул не працуе, падаем тут ягоны тэкст: "Информация
поступила из внутренней сети отпора. Большая часть фактов - подтверждена
разными источниками. До настоящего момента - это была обрывочная информация
о состоянии “Нашей Нивы”. Поступающей из разных информационных каналов.
Очередное, достаточно полное, хоть и эмоциональное описание ситуации было
получено сегодня во внутреннюю сеть. У нас нет вето на закрытие информации
от общественности, поэтому ОТПОР публикует всю поступающую и потвержденную информацию
без “предварительного ценза”, кому бы она не резала глаз. Зона І.
Блізьнюкі-браткі Віталь
Сіліцкі нядаўна назваў апазіцыйныя да сёньняшняга ўладнага рэжыму колы
“палітычным гетта”. Мне здаецца, што гэта ня гетта. Гэта зона. Так, крымінальная
зона, якой кіруюць “паханы”, паводле нейкага непаразуменьня названыя “змагарамі
за дэмакратыю”. Узьнікла нашая зона ў выніку падзелу сьфераў уплыву паміж
гэткімі ж крымінальнымі аўтарытэтамі ад улады і г. зв. трэцясектарнымі
“дэмакратамі”. Паміж лідэрамі дзьвюх крымінальных груповак склалася маўклівая
дамоўленасьць: “паханы” ад дэмакратыі не прэтэндуюць на ўладу ў краіне,
за гэта “паханы” ад улады даюць ім рабіць усё, што заўгодна, на “трэцясектарнай”
дзялянцы. Абедзьве каманды неабходныя адно адному, яны гуляюць у адну
гульню. Яны падобныя, як браты-блізьнюкі. ІІ.
“Іхная Ніва” як люстэрка таталітарызму Цяпер
разгледзім канкрэтны кавалак трэцясектарнай зоны, які завецца “Іхнай Нівай”
(назваць яго “Нашай” у мяне даўно язык не паварочваецца). Чаму менавіта
яе? Па-першае, таму, што гэта сімвал і міф беларускага “трэцяга сектару”
(назваць яго “грамадзянскай супольнасьцю” таксама язык не паварочваецца).
Па-другое, таму, што ў “Іхнай Ніве” як у люстэрку адбіліся ўсе мілыя звычкі
трэцясектарнай зоны. Па-трэцяе, таму, што некалькі гадоў маю магчымасьць
глядзець на гэты гадзюшнік з пазіцыі зацікаўленага назіральніка. Слаўны
фюрэр другой “Іхнай Нівы” Г.А.Д.
– гэта Лукашэнка “Іхнай Нівы”. ІІІ.
Усё ня так кепска. Усё яшчэ горш. Цяпер паводле законаў жанру трэба было б прапанаваць нейкае выйсьце, абнадзеіць тых шарагоўцаў “дэмакратычнай нацыянальнай ідэі”, якія спадзяюцца на зьмены да лепшага і ня могуць сьцяміць, чаму апазіцыя дасюль ня можа прыйсьці да ўлады. На жаль, у якасьці суцяшэньня магу сказаць толькі адно: калі б нашыя паханы прыйшлі да ўлады, для краіны гэта было б яшчэ горш. А таму не хвалюйцеся, ня прыйдуць. У нашай агульнай вялікай зоне, што завецца Беларусь, склалася ўстойлівая раўнавага паміж уладай і “трэцім сектарам”. Людзі, якія маглі б яе парушыць, найбольш зацікаўленыя ў захаваньні status quo. Як няма крызісу ўлады ў маштабе краіны, гэтаксама яго няма і ў трэцясектарнай зоне: на ключавых пазіцыях тыя ж людзі, з тымі ж норавамі і правіламі гульні, і я ня бачу нікога, хто мог бы кінуць ім выклік. А нават калі б здарыўся цуд і такі герой знайшоўся, пры поўнай адсутнасьці дзейснай сістэмы і традыцыі грамадзкага кантролю, незалежнай прэсы, грамадзянскай супольнасьці ён таксама вельмі хутка ператварыўся б у дракона… На жаль, я ня веру, што ў агляднай будучыні гэтыя механізмы ў нашай зоне зьявяцца. А
што будзе? Сістэма, варачыся ва ўласным соку, будзе паступова “бранзавець”,
касьнець і каціцца да натуральнага фінішу. “Маразм мацнеў, шыза людзей
касіла…” Ціхія прыстойныя людзі зь безнадзейна зьнявечанымі інтэлектам
тварамі будуць сыходзіць ва ўнутраную эміграцыю, у свой маленькі ўтульны
сьвет, дзе ўсё так прывычна, усё так знаёма… Яны будуць шукаць паратунку
ў сябрах, віне і жанчынах, у дзетках і кветках. Ну ня маюць яны – хоць
плач, хоць крычы – волі да ўлады. У адзін цудоўны дзень тыя, хто дажыве,
пачуюць:“…перестало биться сердце пламенного патриота… борца за…” Ну,
усё тое, што мы ўжо чулі на пачатку васьмідзясятых. Далей сістэма са сваіх
шэрагаў высуне іншага правадыра нацыі. Грамадзтва да гэтага працэсу ня
будзе мець ніякага дачыненьня. Вядома, пераемнік будзе іншым ад Лукашэнкі.
Наступнік дыктатара, як правіла, розьніцца ад свайго папярэдніка. Сталіна
зьмяніў Хрушчоў, таго Брэжнеў, таго Андропаў, таго Чарненка, таго Гарбачоў…
Толькі ня веру, што ў Беларусі, як у Гішпаніі, на зьмену нашаму генералу
Франку прыйдзе тутэйшы Хуан Карлас. |